пашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Шумець некаторы час. І ўсё ідзе сваёй ступою — Няхай і дожджык пашуміць. Колас. Члены брыгады пашумелі, але выйшлі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапра́дзед, ‑а, М ‑дзедзе, м.

1. Бацька прадзеда ці прабабкі.

2. толькі мн. (прапра́дзеды, ‑аў). Далёкія продкі. Гэта была старая, прапрадзедамі вытаптаная дарога. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасві́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Тое, што і просвіра. Паненка дала кожнаму па прасвірцы і.. пачала расказваць пра абедню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у сілас (у 1 знач.). [Леў Раманавіч:] — Кукурузу можна і пазней сіласаваць, няхай пакуль падрасце. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумбу́р, ‑у, м.

Адсутнасць яснасці, паслядоўнасці, парадку дзе‑н., у чым‑н.; блытаніна, неразбярыха. [Рамір:] — Злаві свае думкі і паспрабуй запісаць іх: атрымаецца сумбур. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́нга, нескл., н.

Парны бальны танец свабоднай кампазіцыі з энергічным, выразным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца. Тым часам гарманіст зайграў танга. Асіпенка.

[Ісп. tango.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байні́ца, ‑ы, ж.

Адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню; амбразура. Бункеры слепа пазіралі вузкімі шчылінамі байніц і разяўленымі дзвярамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́тах, ‑а, м.

Месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Ад маладзіка да ветаха. □ Неба было зорнае і чыстае, толькі ля ветаха самотна вісела хмурынка. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісахво́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[к]і лісахвосту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненажэ́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм. Пражэрлівы; заўсёды галодны. З бору ляцяць вароны. Выцягнуўшы шыі, дыбаюць па раллі.. Гэтыя ненажэры могуць выбраць усё зерне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)