армянскі архітэктар; заснавальнік маст. школы арм. дойлідства 10—11 ст. Прыдворны архітэктар дынастыі Багратыдаў. Творы Т. адметныя дасканаласцю арачна-скляпеністых канструкцый, гарманічнай яснасцю прасторавых кампазіцый, лаканічнай выразнасцю разнога дэкору: кафедральныя саборы ў Аргіне (977—988) і Ані (989—1001), царква Грыгорыя ў Ані (Гагікашэн; 1001—10, 3-ярусная ратонда). Рэстаўрыраваў купал храма св. Сафіі ў Канстанцінопалі (989—92).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
architect
[ˈɑ:rkɪtekt]
n.
1) архітэ́ктар -а m.
2) Figur. тво́рца -ы m. & f.
Everyman is the architect of his own destiny — Ко́жны чалаве́к — будаўні́к свайго́ лёсу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НІЧКА́САЎ Анатоль Іванавіч (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія),
бел.архітэктар. Скончыў Новасібірскі інж.буд.ін-т (1978). Працаваў у Новасібірску. З 1981 у г. Бабруйск Магілёўскай вобл. ў майстэрні ін-та «Магілёўграмадзянпраект», нам.гал. архітэктара, гал.архітэктар горада, з 1990 у Дзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар ін-та «Мінскграмадзянпраект», у 1994 гал.архітэктар Мінска, з 1994 — нам. міністра архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, будынкі адміністрацыйны, аўтавакзала, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыя пл. Перамогі (усе 1980-я г.); жылы гарадок «Рось» у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. (1993—97, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» у г. Смалявічы Мінскай вобл. (1995), рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў Магілёўскай вобл. (1999), жыллёвы комплекс «Алімпійскі» (буйнапанэльныя дамы з мансардамі) па праспекце Машэрава ў Мінску (2000, будуецца; кіраўнік аўтарскага калектыву).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМКО́Ў Леў Мікалаевіч (2.8.1937, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 31.3.1997),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1960). З 1969 гал.архітэктар ін-та «Гомельграмадзянпраект», з 1984 — Гомельскай вобл.Асн. работы: у Гомелі — праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў і жылых раёнаў №1, Фестывальны і інш. (1960—70-я г., у сааўт.), рэстаран «Беларусь», аэравакзал (1969), Ін-т механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (1972), жылыя дамы па вуліцах Савецкай і Кожара (1979) і інш., мемар. комплекс на брацкіх магілах байцоў нар. апалчэння ў парку культуры і адпачынку імя Луначарскага (1975, у сааўт.); у г. Хойнікі — помнік Смутку да 10-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1996), скульпт. Л.Заграбаева). Сярод інш. работ: мемар. дошкі акадэміку С.А.Чуніхіну (1995), псіхолагу Л.С.Выгоцкаму (1997, абедзве са скульпт. Дз.Паповым).
Л.Тамкоў, Л.Заграбаева. Помнік Смутку ў г. Хойнікі Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙПЕЛЬ, Грэйпаль Леапольд (каля 1810—пасля 1847), бел.архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1834). У 1830-я г. працаваў павятовым землямерам Полацка. У 1842—43 архітэктарБел.навуч. акругі (Мінск). Аўтар праектаў будынкаў дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудовы манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад пав. школу (1842—47) у Віцебску, пав. школы з домам для персаналу і школьнай б-кай у Маладзечне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Георгій Міхайлавіч (8.4.1901, Курск — 16.4.1985),
рускі архітэктар. Нар.арх.СССР (1970), правадз. член АМСССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. ін-та (з 1969); 1-ы сакратар праўлення Саюза архітэктараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал.архітэктар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАВІЧ (Dobrović) Нікола (12.11.1897, г. Печ, Венгрыя — 11.1.1967),
сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1965). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Празе (1923). У 1946—67 дырэктар Сербскага горадабуд. ін-та і гал.архітэктарг. Бялград. Аўтар Дома югасл. студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на в-ве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), ген. планаў гарадоў Бялграда (1947—50, разам з М.Самборскім), Штып (1952), Херцэгнові (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСКЕ́ВІЧ Валерый Георгіевіч (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел.архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал.архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-вагаз. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙТ, Рыд (Rejt, Reid) Бенядзікт (1451—1534), чэшскі архітэктар, прадстаўнік эпохі позняй готыкі. Прыдворны архітэктар караля Уладзіслава II. Асн. работы: «Уладзіслаўская» зала (1486—1502), «Кавалерыйская» лесвіца (каля 1500), т.зв. Людвікава крыло (1501—09) каралеўскага палаца, вежы Белая, Чорная, Далібарка і Мігулка (канец 15 ст.) у Пражскім Градзе; сабор св. Барбары ў г. Кутна-Гора (1512—47), палац у г. Блатна (1523—30), замак у Забкавіцы (Польшча; 1523—32). Удзельнік перабудовы Пражскага Града (1487—1511).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ Афанасій Рыгоравіч (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал.архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.