Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Installatiónf -, -en
1) назначэ́нне на паса́ду
2) тэх. устано́ўка, манта́ж, абсталява́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мадэрнізава́ць
(фр. moderniser, ад moderne = навейшы, сучасны)
1) удасканальваць, абнаўляць што-н. у адпаведнасці з навейшымі патрабаваннямі, густамі (напр. м. абсталяванне);
2) надаваць з’явам мінулага рысы сучаснасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРА́НСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ І ЧЫГУНАМЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1881 як Кашырскі машынабудаўнічы і чыгунаметалургічны з-д у Мінску. У розныя гады выпускаў с.-г. і паравыя машыны, абсталяванне для млыноў і вінакурняў, чыг. ваганеткі, тармазныя калодкі, розныя часткі для машын, прыводы, трансмісіі і шрапнельныя такарныя станкі, рамантаваў машыны і абсталяванне для з-даў і млыноў. У 1913 меў 2 паравыя машыны (100 к.с.), працавала 350 чал. у 1915 з набліжэннем фронту эвакуіраваны ў г. Яраслаўль. З 1925 працаваў як чыгуналіцейны і машынабудаўнічы з-д «Металіст» у Мінску, з 1928 машынабудаўнічы з-д «Камунар», з 1934 Мінскі станкабудаўнічы з-д імя Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.
Натуральная г.
2. Вытворчасць, эканоміка.
Народная г. краіны.
Сельская г.
3.Абсталяванне якой-н. вытворчасці.
Г. трактарнага завода.
4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.
Абзавесціся гаспадаркай.
5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.
Сялянскія гаспадаркі.
Кіраваць гаспадаркай.
6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.
Займацца гаспадаркай.
Хатняя г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАРО́НЕЖ,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Варонежскай вобл.Засн. ў 1586. 974,1 тыс.ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (самалётабудаванне; ракетныя рухомыя ўстаноўкі, экскаватары, с.-г. машыны, станкі; кавальска-прэсавае абсталяванне, тэхн.абсталяванне для жывёлагадоўчых ферм; вытв-сцьмед. і быт. тэхнікі; рамонт вагонаў і лакаматываў і інш.), хім. (сінт. каўчук, шыны, лакі і фарбы), хіміка-фармацэўтычная (медыкаменты), дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Фізіка-хім. НДІ і інш.Ун-т, аграрны ун-т, Міжнар.ун-т камп’ютэрных тэхналогій. Ін-ты: інжынерна-буд., лесатэхн., пед., політэхн. і інш. Тэатры драм., оперы і балета і інш. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮМЕ́НЬ,
горад, цэнтр Цюменскай вобл. Расіі. Ц. — першы рас. горад у Сібіры, засн. ў 1586 каля руін тат.г. Чымгі-Тура (вядомы з 14 ст.). 500,2 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел. Порт на р. Тура. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (судны, рухавікі, акумулятары, станкі, нафтаапаратура, буравое і геолага-разведачнае абсталяванне, мед.абсталяванне і інструменты), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, лёгкая (тэкст., абутковая, дывановая), харч. (мясная, малочная, рыбная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Ун-т, мед. акадэмія, 4 ін-ты. Тэатры: драм. і лялек. Філармонія. Цырк. Музеі: краязнаўчы (з 1879), геалогіі. нафты і газу, штаб-кватэра В.К.Блюхера, карцінная галерэя. Арх. помнікі: Троіцкі сабор (1709—15), Петрапаўлаўская царква (1755; цяпер Музей гісторыі горада) і інш.