Падаць сігнал. — Каля Дземідовічавай хаты пасігналь! — крыкнуў адзін з трактарыстаў Алёшу.Лобан.Бывае, сядзіць на дарозе верабей, дык Ганна Лявонаўна абавязкова яму пасігналіць: ту-ту-ту-ту!Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбы́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і прыбытковы (у 2 знач.). Пісаў яму Уласюк. «Паважаны дзядзька Андрэй! Калі Вы не маеце дужа прыбытных заробкаў, дык прыязджайце да нас: работа для Вас знойдзецца».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхварну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Тое, што і прыхварэць. — Што яму зробіцца, твайму дзіцяці? Мала што там прыхварнула — паправіцца.Крапіва.[Пятрок] прыхварнуў трохі, дык задарма павезлі лячыць на цёплыя воды...Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які садзейнічае расколу, выклікае яго. Раскольніцкая дзейнасць рэвізіяністаў.
2. Які мае адносіны да раскольніка (у 2 знач.), належыць або ўласцівы яму. Раскольніцкія звычаі.// Які складаецца з раскольнікаў. Раскольніцкая абшчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэскры́пт, ‑а, М ‑пце, м.
1. Пісьмо манарха якой‑н. высокапастаўленай асобе з аб’яўленнем узнагароды, з удзячнасцю за паслугі і пад.
2. У Старажытных Рыме — адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне.
[Лац. rescriptum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэтрагра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер. — У цікавы час мы жывём, — прамовіў Дым. Яму прыемна слухаць разважанні Астахава, што без чалавека авіяцыя не абыдзецца, але ж і рэтраградам нельга быць.Алешка.
[Ад лац. retrogradus — які ідзе назад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапе́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скапца (у 1 знач.), уласцівы яму. // Такі, як у скапца.
2. Які мае адносіны да скапца (у 2 знач.), скапецтва (у 2 знач.). Скапецкія абрады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаўна́, прысл.
Поўнасцю, цалкам. Васіль Вітка сплачвае свой доўг спраўна і спаўна, як сын народа, грамадзянін, камуніст.Юрэвіч.Навошта хлопца папракаць, напамінаць яму, калі ён спаўна атрымаў пакаранне за сваё тое мінулае.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ЛІК Леў Давыдавіч (16.2.1929, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 11.4.1996),
бел. скрыпач, педагог. Нар.арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952, класы А.Амітона, А.Бяссмертнага). З 1945 артыст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1956 канцэртмайстар аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1952 выкладаў у спец.муз. школе пры кансерваторыі, у 1960—77 у Мінскім муз. вучылішчы, з 1981 у Бел. кансерваторыі (з 1992 Бел. акадэмія музыкі; з 1993 дацэнт). Музыкант яркай індывідуальнасці, вял.тэхн. магчымасцей, здольны да тонкага пранікнення ў стыль і характар музыкі. Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Першы выканаўца большасці твораў бел. скрыпічнай музыкі, у т. л. фантазій для скрыпкі з аркестрам М.Аладава, Г.Вагнера, канцэртаў П.Падкавырава, Р.Суруса, Г.Гарэлавай, канцэрціна Дз.Смольскага, санат А.Багатырова, Падкавырава, Л.Абеліёвіча, Э.Тырманд, прысвечанай яму «Паэмы» для скрыпкі і фп. Вагнера і інш.