КА́ЙГАРАДАЎ (Аляксей Іванавіч) (14.11.1881, г. Ноўгарад, Расія — 27.9.1951),
бел. кліматолаг і геафізік. Акад.АНБеларусі (1947, чл.-кар. 1936), д-рфіз.-матэм.н. (1934), праф. (1949). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1908). З 1919 у Горацкім с.-г. ін-це, у 1930—39 дырэктар Бел.геафіз. абсерваторыі, адначасова (1932—38) у Фізіка-тэхн. ін-це АНБеларусі. З 1940 у Маскве. Навук. працы па с.-г. метэаралогіі, даследаванні клімату і мікраклімату. Распрацаваў рэкамендацыі па тэрмінах сяўбы і інш.с.-г. работ для Беларусі, зрабіў класіфікацыю кліматаў зямнога шара.
Літ.:
Максимов С.А. А.И.Кайгородов // Метеорология и гидрология. 1951. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНДЗЁНАК (Анатоль Іосіфавіч) (н. 30.9.1923, в. Мсціж Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. флейтыст, педагог. Засл. дз. культ.Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1953, клас У.Харытонава). У 1940—53 артыст аркестра Бел.т-ра юнага гледача, Дзярж.нар. аркестра Беларусі, Дзярж.сімф. аркестра Бел. філармоніі. З 1952 выкладчык (у 1953—59 і 1969—71 дырэктар) Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі, у 1959—69 дырэктар Бел. філармоніі. У 1971—79 нач. упраўлення ў Мін-ве культуры Беларусі. Аўтар муз. твораў, у т. л. хору на словы А.Дзеружынскага, Паэмы для скрыпкі і фп., балады «Курган» для саліста і фп. на словы М.Алтухова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н (Юрый Аляксандравіч) (27.12.1931, Мінск — 11.6.1997),
бел. графік, мастацтвазнавец. Засл. дз. маст.Беларусі (1992). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маск. паліграф.ін-т (1965). Працаваў гал. мастаком выд-ва «Ураджай» (1964—69), нач. аддзела ў Мін-ве культуры Беларусі (1972—75). З 1977 дырэктар Нац.маст. музея Беларусі. Работы ў станковай («Хвоі», 1965; «Ружовая сядзіба», 1969; «Жнівень», 1980; «Сакавік», 1982, і інш.) і кніжнай графіцы, паліграф. дызайне. Аўтар-складальнік альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКАЯ (Таццяна Пятроўна) (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1997). Скончыла БДУ (1973). З 1973 у Ін-це філасофіі і права Нац.АНБеларусі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц.рэліг. філасофіі і філас.-рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.
Тв.:
Религиозная философия в Белоруссии начала XX в. Мн., 1983;
Старообрядчество в Беларуси. Мн., 1992 (разам з Е.С.Пракошынай, Г.А.Чуднікавай);
В поисках новой рациональности: Религ. философия в России конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЫНГ (англ. carting),
гонкі на картах — мікрааўтамабілях без падвескі. Узнік у 1930-я г. ў ЗША. Першыя спарт. карты пабудаваны ў ЗША (1956). Сучасныя карты падзяляюць на 6 міжнар. класаў, на Беларусі да іх далучаны 2 нацыянальныя. Трасы К. вызначаюцца складанай канфігурацыяй з вял. колькасцю паваротаў пераважна малых радыусаў. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў Рыме (1964). Камандныя першынствы Еўропы праводзяцца з 1963. На Беларусі спаборніцтвы па К. праводзяцца з 1964. Бел. федэрацыя К. заснавана ў 1993. Бел. спартсмены, пераможцы і прызёры міжнар. і рэсп. спаборніцтваў: А.Ю.Кавалік, М.К.Маеўскі, М.В.Рудзько, І.А.Угольнік, А.А.Шымакоўскі; Дз.В.Цвірко — чэмпіён Беларусі 1995—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Мікалай Васілевіч) (н. 6.10.1938, в. Будкі Глушкоўскага р-на Курскай вобл., Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1978 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, з 1991 заг. аддзела, гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», з 1993 праф.Бел.эканам. ун-та. Даследуе пытанні гісторыі Беларусі, паліталогіі, дзейнасць паліт. партый, геапалітыку Беларусі. Адзін з аўтараў прац: «Анталогія педагагічнай думкі Беларускай ССР» (1986), «Ветэраны ленінскай партыі» (1987), «На скрыжаванні думак: Вучоныя аб «белых плямах» гісторыі Беларусі» (1990), «Паліталогія» (1995).
Тв.:
В.Г.Кнорин: Страницы биогр. Мн., 1979;
Политические партии Беларуси: от истории — к современности. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТЫ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 2.1. 1951, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1976). З 1982 ст. выкладчык, з 1985 заг. кафедры Бел.пед. ун-та. Даследуе сац.-эканам. і культ. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., генезіс капіталізму на Беларусі.
Тв.:
Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1987;
Генезис капитализма в промышленности Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1991;
Гістарыяграфія і крыніцы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XVIII — першай палове XIX ст.Мн., 1996 (разам з В.Ф.Касовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́ (Вольга Мікалаеўна) (н. 21.5.1947, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1980). Скончыла БДУ (1972). З 1970 у Ін-це гісторыі Нац.АНБеларусі. Вывучае гісторыю Віцебскай зямлі, яе матэрыяльную культуру 14—18 ст. Даследавала стараж.бел. гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), стараж. пабудовы Куцеінскага (Орша) і Святадухаўскага (Віцебск) манастыроў, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўн.-ўсх.Беларусіжал. веку і часоў сярэдневякоўя. Аўтар кніг «Віцебская кафля XIV—XVIII стст.» (1981), «Віцебск XIV—XVIII стст.» (1984), «Сярэдневяковае ганчарства паўночна-ўсходняй Беларусі» (1992), «Сярэдневяковая Орша і яе наваколле» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́Ў (Эрнст Аркадзевіч) (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996),
бел. вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец. Д-р геолага-мінер.н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). З 1977 у Ін-це геал. навук АНБеларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыятэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні Беларусі, геал. будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА (Фама Фаміч) (н. 7.10.1936, в. Скураты Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1991), д-рхім.н. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АНБеларусі (у 1980—89 нам. дырэктара). Навук. працы па калоіднай хіміі і фіз.-хім. механіцы. Устанавіў заканамернасці ўзаемадзеяння паверхнева-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Даследаваў механізм утварэння кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання і паляпшаюць якасць калійных угнаенняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (у сааўт.).