індыві́дуум, а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інды́га.

1. нескл., н. Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое здабываецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або атрымліваецца сінтэтычна.

2. нязм. Цёмна-сіні.

Колер і.

3. Людзі, якія, паводле сцвярджэння экстрасэнсаў, маюць аўру колеру індыга і характарызуюцца наяўнасцю звышздольнасцей, высокім інтэлектам і неўспрыімлівасцю да традыцыйных прыёмаў выхавання.

Дзеці і.

|| прым. інды́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

І. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інды́йцы, -аў, адз. інды́ец, -ды́йца, м.

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

|| ж. індыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. інды́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індыка́тар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта, за якім вядзецца назіранне.

Візуальны і.

Акустычны і.

2. -у. Рэчыва, якое з’яўляецца хімічным рэактывам.

І. кіслых рэакцый.

|| прым. індыка́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індыферэ́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Абыякавы, раўнадушны.

Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэ́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індыферэнты́зм, -у, м. (кніжн.).

Індыферэнтныя адносіны да чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індычаня́ і індычанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня індычкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індычы́на, -ы, ж.

Мяса індыка (індычкі) як харч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індыя́нка гл. індзейцы, індыйцы.