Спецыялізаваны шпіталь, дзе ў час вайны, стыхійных няшчасцяў і пад. стацыянарна лечаць эвакуіраваных параненых і хворых. З медсанбата Мірановіча адправілі ў эвакашпіталь у Тулу.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
florescence
[flɔˈresəns]
n.
1) флюарэсцэ́нцыя f.
2) квітне́ньне, цьвіце́ньне, красава́ньне (збо́жжа) n.
3) час квітне́ньня, красава́ньня; ро́сквіт -уm.
4) кве́ткі pl. of кве́тка f., кве́цень f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1.Разм. Праводзіць часу бескарысных намаганнях, з цяжкасцю дабіваючыся чаго‑н. — Вельмі доўга я кантаваўся пазаўчора на прахадной завода, часта званіў дырэктару, парторгу, у заўком.Мыслівец.
2.Зал.да кантаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік.Чарнышэвіч.// Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Зматаць усё, многае. Памагаць усе ніткі.
2.што, чым і без дап. Матаць 1 некаторы час; матнуць некалькі разоў. Дзед узяў у.. [Косці] корань, пакруціў у руках, памагаў галавою.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком.Брыль.Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́шчык, ‑а, м.
1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак. У гэты час .. [рабчыкі] добра ідуць на пішчык.Ігнаценка.
2.Спец. Трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку драўляных духавых музычных інструментаў.
3.Спец. Спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння голасу акцёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак.
1.што. Прыстасаваць да чаго‑н. (у часе, тэрміне). Прымеркаваць выданне кнігі да юбілею. Прымеркаваць адкрыццё клуба да свята.
2. Прыйсці ў патрэбны момант; трапіць учас. Прымеркаваў к самаму абеду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азо́н
(гр. ozon = які пахне)
відазмяненне кіслароду, газ прыемнага паху, які ўтвараецца ў атмасферы пры электрычных разрадах учас навальніцы або пад дзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
касаві́ца, ‑ы, ж.
Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку.Колас.У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць.Якімовіч.// Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)