прылада для вымярэння энергетычнага размеркавання (спектра) электронаў ці пазітронаў, што ўтвараюцца пры бэта-распадзе, а таксама электронаў, якія вылучаюцца рэчывам пры ўздзеянні на яго іанізавальных выпрамяненняў.
Асн. характарыстыкі бэта-спектрометра: раздзяляльная здольнасць (найменшая розніца ў энергіі электронаў, якая можа быць зарэгістравана) і святласіла (адносіны колькасці электронаў, што папалі ў дэтэктар, да ўсёй колькасці электронаў дадзенай энергіі, якія вылучаны крыніцай). Здабытак святласілы на плошчу крыніцы электронаў наз. свяцільнасцю: чым яна большая, тым больш адчувальны бэта-спектрометр. Адрозніваюць бэта-спектрометры, што вымяраюць энергію электронаў па выніку іх уздзеяння на рэчыва (іанізацыйныя камеры, сцынцыляцыйныя лічыльнікі, паўправадніковыя дэтэктары), і бэта-спектрометры, якія прасторава раздзяляюць электроны розных энергій у эл. і магн. палях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНЫЯ СТРА́ТЫ,
частка энергіі пераменнага эл. поля, якая ў дыэлектрыку пераходзіць у цеплавую. Складаюцца са страт праводнасці (джоўлевы страты; гл.Джоўля—Ленца закон) і страт, абумоўленых актыўнай кампанентай току зрушэння ў дыэлектрыку; сегнетаэлектрыкі, акрамя таго, маюць страты на пераарыентацыю даменаў (гл.Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс). У сінусаідальным полі характарызуюцца тангенсам вугла Д.с. tgδ, які вызначае долю эл. энергіі, што пераходзіць у цеплавую за 1 перыяд ваганняў эл. поля. Д.с. вымяраюцца, як правіла, разам з вымярэннем дыэлектрычнай пранікальнасцірэчыва. Змяншэнне страт мае важнае значэнне ў вытв-сці кандэнсатараў і эл.-ізаляцыйнай тэхніцы. Д.с. суправаджаюцца разаграваннем дыэлектрыка (дыэлектрычны нагрэў), што выкарыстоўваецца для высушвання матэрыялаў з малой цеплаправоднасцю (драўніны, паперы, керамікі і інш).
прыроджаная, спадчынная хвароба дзяцей. Узнікае ва ўлонні маці ці ў першыя дні пасля нараджэння ад несумяшчальнасці крыві маці і плода па рэзус-фактары або інш. групавых асаблівасцях (гл.Групы крыві). Рэзус-фактар, які трапляе ў кроў рэзус-адмоўнага чалавека, выклікае імунную рэакцыю з утварэннем антырэзусных цел. Стан сенсібілізацыі да рэзус-фактара пры першай цяжарнасці можа не развіцца і дзіця нараджаецца здаровым, пры наступных цяжарнасцях дзеці могуць нараджацца хворымі. У аснове хваробы — гемоліз (распад) эрытрацытаў і назапашванне ў крыві атрутнага рэчыва (непрамога білірубіну, гл.Кроў). Прыкмета гемалітычнай хваробы нованароджаных: анемія, жаўтуха, парушэнне дзейнасці ц. н. с. (ад атручэння). Лячэнне: заменнае пераліванне крыві, гемасорбцыя, увядзенне плазмы; фотатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАНАФО́РЫ (Pogonophora),
тып беспазваночных жывёл. Вядомы з позняга дакембрыю (каля 600 млн.г. назад). 2 кл.: вуздэчкавыя, або франуляты (Frenulata), і безвуздэчкавыя, або афрануляты (Vestimentifera, або Afrenulata), больш за 150 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне, на глыб. 3—10 км, пераважна прымацаваныя.
Даўж. 5,5—150 см, дыяметр 0,1 мм — 3,5 см. Цела нітка- або чэрвепадобнае, у ахоўнай хіцінавай трубцы. Газаабмен ажыццяўляецца шчупальцамі, размешчанымі на пярэднім канцы цела. Крывяносная сістэма замкнутая.
Жыўленне адбываецца пераважна за кошт арган.рэчыва, якое сінтэзуецца аўтатрофнымі сернымі бактэрыямі, што жывуць у поласці цела П. Раздзельнаполыя.
А.М.Петрыкаў.
Паганафора: 1 — шчупальцы; 2 — галаўная лопасць; 3 — вуздэчка; 4 — другі аддзел цела; 5 — трэці аддзел цела; 6 — задні аддзел цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГА́НГЛІІ (ад пара... + гангліі),
эндакрынныя залозы пазваночных жывёл і чалавека, якія выпрацоўваюць пераважна катэхаламіны, з’яўляюцца таксама дадатковымі органамі нерв. сістэмы, што ажыццяўляюць хемарэцэпцыю. Некат. П. (мазгавое рэчыва наднырачнікаў, паяснічны, аартальны) маюць сакраторныя храмафінныя клеткі, у эмбрыягенезе ўзнікаюць разам з нейрабластамі сімпатычнай нерв. сістэмы. Выдзяляюць у кроў адрэналін ці норадрэналін. Інш. П. (пераважна ў месцах разгалінавання парасімпатычнай нерв. сістэмы, вочныя, лёгачныя, касцёвамазгавыя, абалонак мозга, каратыдны і П. па ходу сасудаў тулава і канечнасцей) з’яўляюцца нехрамафіннымі і паходзяць з эмбрыянальных закладак па ходу IX і X пар чэрапна-мазгавых нерваў. Выдзяляюць у кроў, магчыма, ацэтылхалін і поліпептыдныя гармоны. Сакрэты П. ажыццяўляюць рэгуляцыю агульных і мясц.фізіял. рэакцый і мабілізацыю сістэм арганізма пры стрэсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДНЫ́РАЧНАЯ ЗАЛО́ЗА,
парны эндакрынны орган вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны над ныркамі. Складаецца з вонкавага коркавага (кара) і ўнутр. мазгавога рэчываў, укрыта капсулай. У кары Н.з. вылучаюць 3 зоны: клубочкавую, пучковую і сеткавую, якія адрозніваюцца будовай і функцыяй. Клеткі кары Н.з. сакратуюць гармоны кортыкастэроіды (гідракартызон, альдастэрон, кортыкастэрон і інш.), якія маюць высокую біял. актыўнасць, рэгулююць мінер. абмен у арганізме, абмен вугляводаў, бялкоў, тлушчаў, таксама сінтэзуюць і выдзяляюць палавыя гармоны андрагены і эстрагены. Клеткі мазгавога рэчыва Н.з. сакратуюць адрэналін і норадрэналін, якія стымулююць абмен рэчываў у арганізме, рэгулююць артэрыяльны ціск, частату сэрцабіцця і інш. Гармоны Н.з. адыгрываюць значную ролю ў працэсах адаптацыі арганізма да неспрыяльных умоў, забяспечваюць выжыванне яго пры стрэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЫ ЗАХАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
адзін з захавання законаў, які ўстанаўлівае пастаянства масырэчыва пры яго ператварэннях і ўзаемадзеяннях. Адкрыты эксперыментальна пры вывучэнні хім. рэакцый (М.В.Ламаносаў, 1756; А.Лавуазье, 1770).
Як асобны закон М.з.з. дзейнічае ў класічнай механіцы, дзе скорасць часціц V значна меншая за скорасць святла ў вакууме C (V≪C) і не адбываецца пераўтварэнняў часціц. У адноснасці тэорыі ўстаноўлена ўзаемасувязь энергіі спакою часціцы з яе масай і таму законы захавання масы і энергіі аб’яднаны ў энергіі захавання закон, які пры пэўных умовах выконваецца ў класічнай і ў рэлятывісцкай механіцы (дзе V~C), а таксама ў ядз. рэакцыях і інш. працэсах пераўтварэння элементарных часціц (гл.Дэфект мас, Энергія сувязі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГРА́ЦЫЯ ЭЛЕМЕ́НТАЎ,
перамяшчэнне і пераразмеркаванне хім. элементаў у зямной кары і на яе паверхні пры розных геахімічных працэсах. Адбываецца ў цвёрдай, вадкай і газападобнай фазах рэчыва, у выглядзе атамаў (ртуць), малекул (кісларод, азот і інш.), іонаў простых і комплексных, золей калоідных раствораў. М.э. вызначаецца ўласцівасцямі элементаў (атамаў, іх ядраў і інш.) і фіз.-хім. ўмовамі асяроддзя (т-рай, ціскам, акісляльна-аднаўленчымі працэсамі і інш.). Змена ўмоў асяроддзя — гал. прычына М.э., прыводзіць да рассеяння хім. элементаў або іх канцэнтрацыі з утварэннем прамысл. радовішчаў карысных выкапняў. Інтэнсіўная М.э. назіраецца пры працэсах метасаматызму, хім. дыферэнцыяцыі ў расплавах магмы, марскіх вадаёмах і інш. На заканамернасцях М.э. базіруюцца метады геахімічных пошукаў карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЎЧАНКА (Пётр Рыгоравіч) (н. 2.1.1947 г.п. Хоцімск, Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), працуе ў ім (з 1979 дэкан, у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па структурна-функцыян. арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, уплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нерв. сістэму, рэгенерацыі нерв. ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутр. органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфарм. аналізе. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Структура серого вещества спинного мозга человека и экспериментальных животных // Здравоохранение Беларуси. 1993. №10;
Закономерности регенерации подчревного нерва собаки при его трансплантации в стенку толстой кишки // Морфология: архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1997. Т. 111, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІСТЫРО́Л,
сінтэтычны тэрмапластычны палімер, прадукт полімерызацыі стыролу, [—CH2C(C6H5)H—]n, мал. м. (25—35)∙104.
Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, шчыльн. 1050 кг/м³, т-ра шклавання 93 °C. Раствараецца ва ўласным манамеры, араматычных вуглевадародах, ацэтоне. Устойлівы да ўздзеяння шчолачаў і кіслот (акрамя канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай), радыеактыўных выпрамяненняў. Лёгка перапрацоўваецца, добра афарбоўваецца ў масе, выдатны дыэлектрык, крохкі, мае нізкую цеплаўстойлівасць. Больш цеплаўстойлівыя і менш крохкія супалімеры стыролу; у прам-сці найб. пашыраны П. ударатрывалы — тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай (бесперапынная фаза — П., дыскрэтная фаза — каўчук) і АБС-пластык. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пенапластаў, карпусоў радыё- і тэлеапаратуры, дэталей для аўтамабіляў, для вырабу тавараў шырокага ўжытку (цацкі, посуд разавага выкарыстання і інш.).