горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку вывяржэння вулканаў. Падзяляюць на вылітыя, або эфузіўныя горныя пароды (базальты, андэзіты, трахіты, ліпарыты, дыябазы і інш.) і вулканагенна-абломкавыя, або піракластычныя пароды (туфы, туфабрэкчыі, вулканічныя бомбы, попел, пясок і інш.), якія розняцца хім. саставам, структурна-тэкстурнымі асаблівасцямі, ступенню захаванасці рэчыва. Глыбока змененыя, больш старажытныя, эфузіўныя пароды называюць палеатыпнымі, а нязмененыя — кайнатыпнымі. Выкарыстоўваюцца як буд. і абліцовачны матэрыял, у керамічнай і цэментнай прам-сці. На Беларусі вядомыя ў дакембрыі (звычайна змененыя другаснымі працэсамі), у верхнім пратэразоі (андэзіты, дацыты, базальты, туфы і інш.) і дэвоне (трахіты, базальты, нефелініты, сіеніт-парфіры, туфы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН (Віктар Георгіевіч) (29.3.1894, г. Яраслаўль, Расія — 9.4.1962),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар.АНБССР (1940), д-ртэхн.н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АНБССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.:
Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926;
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948;
Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ СУСВЕ́ТНАЙ ГАСПАДА́РКІ,
навука, якая вывучае сукупнасць узаемазвязаных нац. гаспадарак краін свету і іх развіццё ў працэсе міжнароднага падзелу працы. Падзяляецца на геаграфію сусв.прам-сці, сельскай гаспадаркі і знешнеэканам. сувязей. Даследуе асобныя рэгіёны, мацерыкі, блокі (напр., «Еўрапейскі Саюз»), тыпы краін (напр., краіны — экспарцёры нафты); спецыфічны раздзел — эканам. геаграфія Сусветнага ак. Існуюць таксама раздзелы па асобных геагр. аспектах развіцця сусв. эканомікі (напр., праблема ўздзеяння міжнар. падзелу працы на ўнутр. структуру гаспадаркі асобных краін). Галіновыя раздзелы геаграфіі сусветнай гаспадаркі цесна звязаны з комплексам глабальных праблем, напр., геаграфія энергетыкі — з энергасыравіннай праблемай, геаграфія сельскай гаспадаркі — з харч. праблемай, геаграфія знешнеэканам. сувязей — з праблемай адсталасці краін у эканам. развіцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ЗНЫ,
горад, сталіца Чэчэнскай Рэспублікі (Ічкерыя), на р. Сунжа. 186 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Нафтаперапр., нафтахім., хім., харч.прам-сць, машынабудаванне (нафтавае абсталяванне і інш.) і металаапрацоўка. Моцна пацярпеў у час ваен. дзеянняў у 1994—96.
Засн. ў 1818 пры буд-ве Сунжэнскай абарончай лініі як рус. крэпасць Грозная. У 1869 крэпасць перайменавана ў горад Грозны. У 1893 праз яго прайшла чыг. Беслан—Пятроўск-Порт (сучасная Махачкала). З пач. 20 ст. буйны прамысл. цэнтр Паўн. Каўказа. З 1934 сталіца Чэчэна-Інгушскай аўт.вобл., у 1936—91 аднайменнай АССР (у 1944—57 цэнтр Грозненскай вобл.), з 1.11.1991 сталіца Чэчэнскай рэспублікі (Ічкерыя) у складзе Рас. Федэрацыі.
рускі сав. хімік-арганік і тэхнолаг, арганізатар анілінафарбавай прам-сці ў СССР. Ганаровы чл.АНСССР (1935). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Берліне (1882). Працаваў у Германіі. З 1918 у Маскоўскім ун-це, з 1925 у «Анілтрэсце», з 1931 у Ін-це арган. паўпрадуктаў і фарбавальнікаў. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў. Адкрыў утварэнне α-сульфа- і дысульфакіслот пры сульфіраванні антрахінону ў прысутнасці ртуці (1891). Распрацаваў спосаб атрымання першага сіняга кіслотнага антрахінонавага фарбавальніка, тэхналогію атрымання антрахінону акісленнем антрацэну (1928—32, разам з супрацоўнікамі). Прапанаваў метады атрыманая новых сульфакіслот антрахінону, кіслотных і кубавых антрахінонавых фарбавальнікаў (1899—1914), спосаб абсарбцыйнага фарбавання (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСФАХА́Н,
горад у цэнтр.ч. Ірана, на р. Заендэруд. Адм. ц. астана (адм. адзінкі) Ісфахан. Вядомы з ант. часоў. 1,9 млн.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі (пасля Тэгерана) гандл.-прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная), харчасмакавая (у асноўным цукр., тытунёвая), гарбарна-абутковая, цэм., шкляная, нафтаперапр., хімічная. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і сярэдневяковай маст. мініяцюры. Ун-т. Тэатры, музеі (у т. л. гісторыка-краязнаўчы). Шматлікія арх. помнікі 8—18 ст., у тым ліку уключаныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны: Саборная мячэць (9 ст.), мінарэты і маўзалеі (12—16 ст.), плошча Мейдане-Шах з навакольнымі будынкамі (16—17 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВУ́Р ((Cavour) Каміла Бенса) (10.8.1810, г. Турын, Італія — 6.6.1861),
адзін з гал. дзеячаў эпохі Рысарджымента ў Італіі, дыпламат. Граф. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1829). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. Міністр земляробства, прам-сці і гандлю (1850—52), фінансаў (1851—52) і прэм’ер-міністр (1852—61, з перапынкам у 1859) Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1855 уцягнуў Сардзінію ў Крымскую вайну 1853—56. Заключыў тайны антыаўстр. саюз з Францыяй (1858), Турынскі дагавор 1860 (гл. ў арт.Аўстра-італа-французская вайна 1859). Выкарыстаў паход «Тысячы» на чале з Дж.Гарыбальдзі для заняцця Папскай вобл. і Сіцыліі. Пасля абвяшчэння аб’яднанага Італьян. каралеўства (сак. 1861) яго першы прэм’ер-міністр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАЧЭ́ЎСКАЯ (Вольга Аляксандраўна) (н. 29.9.1951, г. Цюмень, Расія),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1988). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1977). Працавала ў Дзярж.маст. музеі Беларусі, у н.-д.маст.-эксперым. лабараторыі Упраўлення маст.прам-сці. З 1991 у Бел. ін-це праблем культуры. Даследуе нар. мастацтва, промыслы і рамёствы Беларусі, інсітнае мастацтва Аўтар навук. каталогаў «Народныя мастацкія промыслы Беларусі» (1985), «Жлобінская інкрустацыя» (1986), «Падвойныя дываны са збораў Польшчы і Беларусі» (1996), буклетаў «Народнае мастацтва Беларусі» (1988), «Беларуская саломка» (1989), «Мазырская кераміка» (1990) і інш.
Тв.:
Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРСК,
горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (лічыльныя машыны, акумулятары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст. музей Курскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т. л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎ,
горад у Расіі, цэнтр Кіраўскай вобл., на р. Вятка. Вядомы з 1374, да 1781 наз. Хлынаў, да 1934 Вятка. 465 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (чыг. краны, станкі, с.-г. і лесапасадачныя машыны, дакладныя вымяральныя прылады і інструменты, пральныя машыны і інш.), хім. (шыны і інш.), мікрабіял. (кармавыя дрожджы), дрэваапр., лёгкая (штучнай скуры, гарбарна-абутковы, гарбарна-футравы камбінаты) і харчовая; вытв-сць глінянай дымкаўскай цацкі. 3 ВНУ. 3 т-ры. Музеі: краязнаўчы, маст. і вяцкіх маст. промыслаў. Дамы-музеі А.С.Грына, М.Я.Салтыкова-Шчадрына. Арх. помнікі 17—19 ст. Перайменаваны ў гонар С.М.Кірава.