Ке́пек ’сіняк звычайны, Echium Vulgare L.’ (Кіс.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. сінонім печаніца і літ. kepti ’пячы’. Словам-крыніцай было б *kepekas, а бел. печаніца яго калькай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадме́сце ’пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі’, ’ускраіна горада’ (ТСБМ). Як і рус. предме́стье ’тс’, з польск. przedmieście ’прадмесце’ ад miasto ’горад’. Гл. места.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нетрыва́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць нетрывалага. Рэвалюцыя зламала стары лад жыцця, паказала яго нетрываласць. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некро́з, ‑а, м.

Спец. Амярцвенне групы клетак, органа або яго часткі ў жывым арганізме.

[Грэч. nékrōsis — амярцвенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымітыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік прымітывізму. Стыль яго [Драздовіча] малюнкаў блізкі да прымітывістаў. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапаме́трыя, ‑і, ж.

Антрапалагічнае даследаванне, якое заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак.

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек і metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрабіяло́гія, ‑і, ж.

Навуковая дысцыпліна, якая даследуе жыццё ў Сусвеце ва ўсіх яго праявах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ату́, выкл.

Вокліч на паляванні з сабакамі, які азначае: бяры, лаві, хапай. Ату яго!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацёклы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ацёчнасць. Яго твар, крыху ацёклы, але мала маршчыністы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)