*Ашмалак, ошма́лок ’абгарэлы кусок ці канец, край чаго-небудзь’ (Клім.). Ад шмалыты ’абпальваць, смаліць’ (там жа) як асмалак ад смаліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Месёнчны ’месячны’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. miesięczny ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 59). Карэннае ‑ё‑ з польск. miesiąc [mʼesionc] ’месяц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́льны ’каламутны’, ’брудны, запэцканы’ (шальч., іганл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. mùlinas ’брудны, запэцканы’, ’светларуды’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мжа ’доўгае з шырокімі рукавамі адзенне рэлігійнага культу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. komża ’стыхар’ (там жа, 2, 498). Паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасро́дак ’сярэдзіна’ (Нас.). З польск. pośrodek ’тс’. Разам з тым пасродак ’пасрэднік’ (там жа) — кантамінацыйнае ўтварэнне з пасрэднік і сродак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасуло́тацца ’запэцкацца’, пасулотаць ’палізаць, зрабіць абы-як’ (паст., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. sulótis ’сачыцца’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́нка ’пятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з літ. pūnė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пкаць ’заікацца’ (Нас.), пыпка ’панурысты чалавек’ (там жа). Гукапераймальнае, на базе імітатываў пып‑ (запінанне, заіканне), пык‑ (плямканне губамі) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расале́ня, расалёнік ’страва з квашаных буракоў’ (трак., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. rasaliẽnė ’тс’ (там жа), параўн. расо́льнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)