ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Рэлігійна-ідэалістычны погляд, які прызнае існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.
2. перан. Разм. Нешта загадкавае, чаго нельга адразу зразумець, растлумачыць. Ждановіч расказваў Купалу пра новую пастаноўку «Раскіданага гнязда», у якой не будзе ні містыкі, ні сімволікі. Рамановіч.
[Ад грэч. mystikos — таямнічы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лісто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Друкаваны або рукапісны лісток, звычайна злабадзённага палітычнага зместу. Пад вечар лістоўкі былі адасланы ў вёску, а часткова былі раздадзены для расклейкі па горадзе. Галавач. Каціўся на папялішчах Падпольных лістовак гром; Лістовак, якіх не знішчыць Ні полымем, ні штыком. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм. Страляць; кідаць чым‑н. у каго‑, што‑н. — А скажы мне, хлопча: у які бок [стрэльба] пуляе? У зайца ці ў таго, хто па зайцу?.. Ракітны. — Бог з ёй, з такой Амерыкай, калі ў цябе пуляюць тут ні за што ні пра што. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне. Шамякін. [Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапча́к, ‑а, м.
1. Род коннага прывода. Замардавалі [гаспадары] дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе .. Ні адпачынку, ні ласкавага слова. Чарнышэвіч.
2. Тое, што і таптуха (у 2 знач.). [Плотка:] — Гоняць нас усюды. Ловяць нас на вуды, Надзяць па гарох. Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёта, ‑ы, ДМ ёце, ж.
Літара грэчаскага алфавіта (J), якая абазначае гук «і».
•••
Ні на ёту — ані, ніколькі.
[Грэч. iōta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збры́дзець, ‑ее; пр. збрыдзеў, ‑дзела; зак.
Разм. Апрыкраць, апастылець. — Глядзець ні на што не магу, усё так збрыдзела. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмо́ўе, ‑я, н.
Слова, якое адмаўляе сэнс другога слова або фразы (часціцы «не», «ні», безасабова-прэдыкатыўныя словы «няма», «нельга»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́цкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хвацкага. Ва ўсім тым, што ні рабіў цяпер [Васіль], як бы хваліўся хвацкасцю сваёй, спрытам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)