падпе́рціся, падапруся, падапрэшся, падапрэцца; падапромся, падапрацеся; пр. падпёрся, ‑перлася; зак.
Абаперціся на што‑н. Паклаў .. [Гаруе лісты] на стол перад сабою, падпёрся локцямі і гэтак астаўся сядзець над імі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухазе́м’е, ‑я, н.
Разм. Тое, што і суша (у 1 знач.). Прысела адпачыць і гарапашніца пчала. Адкуль яна ўзялася тут, над балотам, даволі далёка ад сухазем’я?В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транс, ‑у, м.
Спец. Форма псіхічнага расстройства, якая выяўляецца ў бессвядомых учынках і дзеяннях. Упасці ў транс.//Кніжн. Павышаная нервовая ўзбуджанасць, якая суправаджаецца стратай кантролю над сваімі ўчынкамі.
[Фр. transe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжа́рны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Вельмі цяжкі. Астаўся ззаду шлях блукання, Цяжарны шлях пакут, туляння.Колас.Адкуль навісла над .. [Зосяю] гэта цяжарная ўдушлівая духата, засмуціўшы яе вочы, здавіўшы сэрца?Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохку́тнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і чатырохвугольнік. Углядаешся і бачым, як па простай лініі перад намі, сапраўды ступенямі лесвіцы адзін, над другім чарнеюць чатырохкутнікі шлюзавых варот.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чылі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цырыкаць. Бойкія вераб’і чылікалі на хаце і снаваліся па палісаднічку.Колас.Ласкава чылікаючы, з імклівым свістам.. [птушкі] праносіліся над галавой.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апа́рына (БРС), апа́ра ’крынічнае акно’ (лід., Яшк.). Укр.опар ’палонка’, ’акно ў балоце’, ’падталы снег’. Дзеяслоў апарыць ’падвергнуць уздзеянню пары’, вядомы ў слав. мовах, дае шэраг вытворных са значэннем месца: ’месца апёку’, ’выгарэлае месца ў лесе’ і г. д. Відаць, апарына — адзін з такіх вытворных назоўнікаў; уздзеянне пары, магчыма, меркавалася ў сувязі з тым, што над апарынай у халоднае надвор’е відаць пара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчы ’падпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джа ’парэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск.poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел.поренчъ, паренчъ ’поручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКАЯ РА́ТУША,
помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму. Пабудавана ў 1775 у Віцебску на месцы драўлянай ратушы 16 ст., якая згарэла. Мураваны прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак, у цэнтры якога ўзвышалася 4-ярусная вежа, завершаная шатром са шпілем. У 1883 на вежы ўстаноўлены гадзіннік, замест шатровага даху ўзведзена вежа-ратонда. У 1911 над ратушай надбудаваны 3-і паверх. Будынак перабудоўваўся і рэстаўрыраваўся ў 1913, 1944, 1970-я і 1980-я г. Цяпер гэта 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак, над якім у цэнтры гал. фасада ўзвышаецца 3-ярусная вежа. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі з 2 вокнамі-люкарнамі. Гал. фасад дэкарыраваны пілястрамі на вышыню двух паверхаў, паміж 2-м і 3-м паверхамі — прафіляваны карніз (18 ст.). Тамбур у цэнтры гал. фасада вылучаны 2 паўкалонкамі і завершаны атыкам. На 2-м паверсе сіметрычна размешчаны 2 балконы з ажурнай метал. агароджай. Ярусы вежы маюць крывалінейныя абрысы, падзелены прафіляванымі карнізамі. У будынку размешчаны Віцебскі абл. краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРО́ЗІС (ад грэч. heteroiōsis змена, ператварэнне),
«гібрыдная сіла»; паскарэнне росту, павелічэнне памераў, павышэнне жыццяўстойлівасці і пладавітасці гібрыдаў першага пакалення ў параўнанні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл. У другім і наступных пакаленнях гетэрозіс звычайна затухае. Тэрмін «гетэрозіс» прапанаваў Дж.Шэл у 1914. Існуюць тэорыі гетэрозісу: дамінавання, або звышдамінавання (гетэразігота пераважае гомазіготу), узаемадзеяння дамінантных спрыяльных генаў — генетычны (генны, храмасомны) баланс. Гетэрозіс шырока выкарыстоўваюць як прыём павышэння ўраджайнасці с.-г. раслін і прадукцыйнасці свойскіх жывёл, напр. у жывёлагадоўлі пры міжвідавых, міжпародных і ўнутрыпародных скрыжаваннях, у птушкагадоўлі — для атрымання бройлераў, у раслінаводстве — гібрыднага насення кукурузы, жыта, памідораў, цыбулі, гуркоў і інш.
Адрозніваюць гетэрозіс натуральны — перавагу гібрыда па якой-небудзь прыкмеце над лепшым з бацькоў і гетэрозіс гіпатэтычны — перавагу гібрыда над сярэдняй велічынёй, характэрнай для абодвух бацькоў. У раслін гетэрозіс падзяляюць на рэпрадукцыйны (найб. развіццё рэпрадукцыйных органаў, павышаная здольнасць да размнажэння, ураджайнасць і інш.), саматычны (магутнае развіццё вегетатыўных частак раслін) і адаптыўны (павышэнне прыстасаванасці гібрыдных асобін да ўмоў асяроддзя, іх канкурэнтаздольнасці ў барацьбе за існаванне).