Nemo impetrare potest a papa bullam nunquam moriendi
Нікога нават папа не можа ўратаваць ад смерці.
Никого даже папа не может спасти от смерти.
бел. Ад смерці не адкупішся і не адпросішся. Ад смерці не адмолішся. Ад смерці не адперці. Не паможа кадзіла, калі хвароба зваліла.
рус. От смерти не отмолишься/не открестишься. От смерти не посторонишься/не увильнёшь. От смерти ни крестом, ни перстом. От смерти и на тройке не ускачешь. От смерти и под камнем не скрыться.
фр. Il y a remède à tout, hors a la mcrt (Есть лекарство от всего, кроме смерти).
англ. Death when it comes will have no denial (Смерть не знает отказа).
нем. Der Tod frißt alle Menschenkind, fragt nicht, wes Standes sie sind (Смерть съедает всех людей, не спрашивая, какого они происхождения).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытама́нныя (прытама́нные) ’радня’ (ТС). Укр. притама́нний ’сапраўдны, уласны; родны’, рус. притама́нний, притома́нный ’выразны, дакладны’, дыял. таксама ’сапраўдны; тутэйшы, карэнны’. Слова ўзыходзіць да тур. tamam ’поўнасцю, цалкам, правільна, дакладна’; гл. Корш, AfslPh, 9, 672; Фасмер, 3, 367. У беларускай мове можа быць з украінскай, улічваючы арэал распаўсюджання (гл. ЕСУМ, 4, 580).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сарамя́га ’сарамлівы’ (Шат., Байк. і Некр.), соромня́га ’саромніца’ (ТС). Ад сорам з суф. *‑ęga або *‑aga; да суфіксацыі параўн. SP, 1, 66. Брукнер, 511 заўважае, што *sormięga ужо не было вядома старажытным тэкстам. Таму бел. слова можа быць як архаізмам, так і адваротным дэрыватам ад сарамяжы, сарамяжлівы (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́са ’вялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasa ’бочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuz ’крыж’, Ente ’качка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пярвёснікі ’падснежнікі’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. pierwiosnek ’першацвет, прымула’, адкуль і чэш. prvosenka (< *ръп?о‑ vesnbka, Махэк₂, 488), параўн. первы і вясна (гл.); аднак збліжэнне з *vesna можа быць другаснае, параўн. польск. pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’першацвет’, якое ўзыходзіць да *pervest(h)nьjь ’першасны’. Параўн. первістка ’першацёлка’ (гл.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мна 1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.
Су́мна 2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́ ’натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума 2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́ма ’многа, маса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел. сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ебень ‘дурань, тунеядзец’ (Мат. Маг. 2), ту́ібень ‘гультай’ (Юрч. Фраз. 1). Відаць, не можа разглядацца асобна ад сту́ібень ‘дурань’ (гл.), магчыма, варыянта з s‑mobile ў выразе стаяць як статуй, стуібень, стуіб (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. ту́ебень лесно — лаянкавы выраз, ту́ймень ‘дурнаваты, гультаяваты і непаваротлівы’ (СРНГ). Няясна, параўн. тую́ба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)