НЕСЦЯРУ́К Юрый Міхайлавіч (н. 12.10.1957, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). У 1981—95 працаваў на Магілёўскім камбінаце «Мастацтва», адначасова ў 1988—93 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры. З 1995 старшыня Магілёўскай абл. арганізацыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў жывапісе і манум. мастацтве. Аўтар жывапісных твораў «Партрэт Паўліны Мядзёлкі» (1982), «Крыж у Давыд-Гарадку» (1988), «Сон Палешука» (1990), «Мост на Гарыні» (1995), «Фотаздымак з вёскі Вепрын» (1996), «Беларускія могілкі» (1997), вітражоў «Музыка» (1984), «Беларускія асветнікі» ў Ін-це ўдасканалення настаўнікаў у Магілёве (1986), серыі вітражоў «Майстры» (1988), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў Палацы шлюбу (1987), мазаічнага пано на фасадзе шпіталя №1 (1994; абодва ў Магілёве). Творам характэрны стрыманая каляровая гама, пошукі пластычнай выразнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖА́РНЫ НАГЛЯ́Д,
сістэма мерапрыемстваў па нагляду за выкананнем правіл і норм пажарнай бяспекі. Ажыццяўляюць дзярж. органы П.н., якія праводзяць пажарна-тэхн. абследаванне прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый, робяць заключэнне аб наяўнасці парушэнняў і даюць рэкамендацыі па іх ліквідацыі і ўзмацненні проціпажарнай аховы аб’ектаў, распрацоўваюць і зацвярджаюць правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі збудаванняў і правядзенні буд. работ; таксама накладаюць спагнанні за парушэнні правіл і патрабаванняў пажарнай бяспекі: часова прыпыняюць ці забараняюць эксплуатацыю прамысл. аб’ектаў (асобных памяшканняў, абсталявання), што працуюць з парушэннямі, выпуск і рэалізацыю прадукцыі, якая не адпавядае проціпажарным патрабаванням. На Беларусі П.н. ажыццяўляе Мін-ва па надзвычайных сітуацыях (створана ў 1999), якому падпарадкаваныя тэр. (абл.) і мясц. органы (пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часці і пасты ў гарадах, раёнах, на асобных аб’ектах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХУ́ТА Анатоль Сяргеевіч (н. 17.10.1947, в. Мілейкі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1971). З 1971 гал. архітэктар г. Ліда Гродзенскай вобл., з 1982 — Гродна. Асн. работы: комплекснае добраўпарадкаванне цэнтра Ліды (1973—82), генпланы гарадоў Ліда (1972, 1991), Смаргонь (1984), Навагрудак (1995), вёсак Квасоўка Гродзенскага, Бердаўка Лідскага, Тур’я Шчучынскага р-наў (1985—90); праекты рэгенерацыі гіст. цэнтра Гродна (1983, 1989), забудовы жылых гарадкоў Мін-ва абароны Беларусі Ліда, Слонім, Рось Ваўкавыскага р-на (усе 1990-я г.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998); жыллёвы комплекс па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1997), лядовы палац (1999) у Гродне (усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў інтэр’ераў абл.драм.т-ра, чыг. вакзала, кінатэатра «Кастрычнік», гасцініцы «Амега» ў Гродне (усе 1986—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЗІНА Таццяна Яўгенаўна (16.8.1908, г. Няміраў Вінніцкай вобл., Украіна — 23.9.1992),
бел. мастак. Скончыла Адэскі маст.ін-т (1935). З 1936 працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і маст. фільмаў у г. Адэса (Украіна). З 1941 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Працавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найб. значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К.Гоцы (1946), Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1948), «Машэка» Р.Пукста (1957), «Сцяпан Разін» А.Касьянава (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівы рамант. сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІ́ЦА,
1) у Рус. дзяржаве 15—17 ст. конны атрад (60—100 чал.), які высылалі на паўд. і паўд.-ўсх. межы краіны для аховы і папярэджання нечаканага нападу праціўніка.
2) Невялікі атрад суправаджэння пасланца казацкага войска для вядзення перагавораў з інш. казацкім войскам або суседняй дзяржавай. Выраз «паслаць грамату са станіцай» азначаў паслаць грамату ў суправаджэнні атрада.
3) Дэлегацыя («пасольства») казацкага войска (16—18 ст.), якая накіроўвалася ў сталіцу Расіі для выказвання гатоўнасці служыць рус. царам, а таксама для сувязі з урадам.
4) У Расіі 17—18 ст. казацкае пасяленне, з 19 ст.адм.-тэр. адзінка і яе цэнтр у казацкіх абл., якая аб’ядноўвала некалькі хутароў і пасёлкаў; афіц. назва буйных сёл на тэр.б. казацкіх войск (у Краснадарскім, Стаўрапольскім краях, Растоўскай вобл. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Аляксандр Мікалаевіч (2.2.1892, г. Адэса, Украіна — 30.10.1965),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). Друкаваўся з 1938. У шматпланавым рамане «Порт-Артур» (кн. 1—2, 1940—41, Дзярж. прэмія Расіі 1946; аднайм. п’еса ў сааўт. з І.Паповым, 1946) і яго працягу — рамане «Сям’я Званаровых» (1959—63, незавершаны) гераізм рус. салдат і афіцэраў у рус.-японскай вайне 1904—05, абвастрэнне сац. канфліктаў у рус. грамадстве. Аўтар аповесцей «Адмірал Макараў у Порт-Артуры» (1947), «Стальны рабочы атрад» (1958), дарожных нататак. Інсцэніроўку рамана «Порт-Артур» у 1963 ажыццявіў Гродзенскі абл.драм.т-р.
Тв.:
Порт-Артур. Кн. 1—2. Мн., 1985;
Семья Звонаревых. Кн. 1—2. М., 1993.
Літ.:
Веленгурин Н. Александр Степанов и его книга о «Порт-Артуре». М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́ШЫНА Тамара Васілеўна (15.12.1923, в. Кузняцы Ягор’еўскага р-на Маскоўскай вобл. — 3.1.1990),
расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла Маск. гар.тэатр. вучылішча (1946). Працавала ў т-рах Душанбе, Брэсцкім абл.драм. З 1948 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. У 1965—79 у Маскоўскім канцэртным аб’яднанні. Выканаўца вострахарактарных, камед. роляў. Яе творчасці ўласціва яркасць знешняга малюнка ролі, пластычная выразнасць, кідкасць сцэн. фарбаў, выкарыстанне прыёмаў гратэску, шаржу, карыкатуры. Сярод лепшых роляў у рус.драм. т-ры Беларусі: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), міс Пірс («Пігмаліён» Б.Шоу), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Сандра Мар’янен («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Зоя Шубейкіна («Дзікуны» С.Міхалкова), Мары-Клер («За другім фронтам» В.Сабко) і інш. Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́СЦКІ КЛУБ,
самадзейнае грамадскае аб’яднанне аматараў турызму. Звычайна аб’ядноўвае турыстаў пэўнага напрамку (турызм пешаходны, на лодках, плытах, веласіпедах, аўтамабілях і інш.). На Беларусі 1-ы Т.к. з’явіўся ў 1959 (Мінск, спарт.т-ва «Чырв. сцяг»; у 1962 рэарганізаваны ў Мінскі гар. клуб турыстаў). Т.к. ўзніклі на аснове турысцкіх секцый калектываў фіз. культуры мінскіх, абл. і інш. прадпрыемстваў і арг-цый. Першапачатковая работа абмяжоўвалася арганізацыяй паходаў выхаднога дня, турысцкіх злётаў і спаборніцтваў па арыентаванні на мясцовасці. Пазней склаліся сувязі з Т.к. інш. рэспублік СССР. Найб. развіццё Т.к. атрымалі ў 1970—80-я г.; у 1977 іх было 170. На пач. 2001 найб. прадстаўнічымі сярод занальных і гарадскіх Т.к. былі Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Мазырскі, Маладзечанскі, Мінскі, Салігорскі, а таксама шэраг Т.к. буйнейшых прадпрыемстваў і навуч. устаноў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Уладзіслаў Пятровіч (н. 7.3.1929, г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія),
бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1969). З 1945 артыст Смаленскага абл.т-ра лялек. З 1956 у Бел.дзярж. т-ры лялек. Характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы высокапрафес. майстэрства валодання лялькай, востры пластычны малюнак ролі, адметная моўная пераканаўчасць персанажа. Выкарыстоўвае маскі, жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння. Сярод роляў: Труфальдзіна («Кароль-Алень» Я.Спяранскага паводле К.Гоцы), Аладзін («Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет паводле ўсх. казак), Ямеля («Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай), Раджа («Інданезійская казка» Б.Бахмутоўскага і С.Попіка), салдат Даніла («Птушынае малако» А.Тудароўскай і Б.Мятальнікава), Рэжысёршчыкаў («Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага), Швейк («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака), Понцій Пілат(«Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Тварэц («Боская камедыя» І.Штока) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Іванавіч (1.1.1924, г. Кохма Іванаўскай вобл., Расія — 11.9.1976),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1944). З 1944 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў героіка-драм. плана. Мастацтва вызначалася арганічным спалучэннем выразнага знешняга малюнка з унутр. пераканаўчасцю. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Пінчук, Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Малахаў, Матусевіч («Апошняя інстанцыя», «Наследнік» М.Матукоўскага), Моніч («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка). Сярод інш. роляў: Цяцераў («Мяшчане» М.Горкага), Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Віктар («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Ярмоха («Характары» паводле В.Шукшына), дзядзька Вано («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра).