сісі́тыі

(гр. syssitia)

грамадскія абеды за сталамі пад адкрытым небам з аднолькавай ежай для ўсіх, якія арганізоўваліся ў некаторых старажытнагрэчаскіх дзяржавах (у Спарце, на востраве Крыт і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паадлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Птушкі паадляталі. Самалёты паадляталі.

2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсіх, многіх. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жаўнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі. Колас.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Адарваўшыся, адпасці — пра ўсё, многае. Куртачка на .. [Алесю], — як на футбольным мячы пакрышка, у кашулі ніводнага гузіка, — усе паадляталі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Забіцца, разбіцца на смерць — пра ўсіх, многіх. Па Караліне гуляла ўжо чутка, што Салвесевы сыны ледзь не пазабіваліся. Сабаленка.

2. Схавацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабіваліся лісяняты ў норы. □ Ганна хліпала, седзячы каля Якава, і мокрым ручніком абцірала з яго твару кроў. Пазабіваўшыся на печ, плакалі і Андрэй з Лукашом. Лобан.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае. Трубы пазабіваліся пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з’явы. Аднародныя збудаванні. // Аднолькавы ва ўсіх сваіх частках. Аднародная маса. Аднароднае асяроддзе.

•••

Аднародныя члены сказа гл. член.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

като́лік, ‑а і каталі́к, ‑а, м.

Той, хто прыняў каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы. Католікаў у Марока мала, і касцёл з яго цудоўнай акустыкай амаль заўсёды пустуе. В. Вольскі.

[Ад грэч. katholikós — усеагульны, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць нервовага (у 3 знач.). Нервовасць рухаў. // Павышаная ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, хваравітая ўражлівасць. У паходцы і ўсіх рухах Ліквішвілі адчувалася нейкая нервовасць, быццам ён быў раззлаваны чымсьці. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааджыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Пражыць свой век — пра ўсіх, многіх. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адслужыць свой час — пра ўсё, многае.

2. Тое, што і паажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадска́кваць і паадско́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адскочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пеўні паадскаквалі адзін ад другога. Мячы паадскаквалі ад сцяны. □ Паадскаквала на папары зялёная травіца. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсыпа́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх. Госці паадсыпаліся.

паадсыпа́цца 2, ‑аецца; зак.

Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго‑н. з усіх або многіх месц і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)