ванілі́н

(ад ваніль)

пахучае арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мускары́н

(н.-лац. muscarinum, ад лац. musca = муха)

алкалоід, які змяшчаецца ў мухаморы, атрутнае рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нералі́н

(ад нерал)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва з прыемным пахам, які нагадвае пах чаромхі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нікаці́н

(фр. nicotine, ад Nicot = імя фр. дыпламата)

ядавітае наркатычнае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў тытуні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сенсібіліза́тар

(фр. sensibilisateur)

рэчыва, якое павялічвае святлоадчувальнасць кіно-, фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да святла пэўных колераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

серыцы́н

(ад лац. sericum = шоўк < гр. serikon)

бялковае рэчыва, якое маецца ў коканах тутавага шаўкапрада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спектрапалярыме́тр

(ад спектр + палярыметр)

прыбор для вымярэння залежнасці аптычнай актыўнасці рэчыва ад даўжыні светлавой хвалі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спе́рма

(гр. sperma = семя)

рэчыва, якое выпрацоўваюць мужчынскія палавыя залозы і якое ўтрымлівае палавыя клеткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суспе́нзія

(лац. suspensio = падвешванне)

вадкасць, у якой дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фібраі́н

(ад. лац. fibra = валакно)

валакністае бялковае рэчыва, якое з’яўляецца важнейшай састаўной часткай натуральнага шоўку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)