расійскі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. з 1960). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1942 у Энергет. ін-це АНСССР, з 1945 адначасова ў Ленінградскім інж.-эканам. ін-це. З 1960 дырэктар Сібірскага энергет. ін-та АНСССР, з 1973 у Ін-це высокіх т-р.Навук.працы па тэарэт. асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергет. гаспадаркі, матэм. мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванні ў сістэмах энергетыкі, развіцці цеплавых электрастанцый і цеплафікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖАГАРО́ДАЎ (Віктар Міхайлавіч) (19.4.1925, с. Адскочнае Варонежскай вобл., Расія — 18.3.1999),
бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Д-рмед.н. (1977), праф. (1978). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1954). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук.працы па гігіене працы і харчавання, вітаміналогіі, ахове навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Заболеваемость рабочих азотнотукового производства // Гигиена труда и охрана здоровья населения. Мн., 1974;
Гигиенические аспекты охраны атмосферного воздуха современного крупного города (у сааўт.) // Медико-биологические и гигиенические аспекты охраны воздушной среды. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЙВЕ (Аляксандр Вальдэмаравіч) (9.2.1909, с. Семенцава Таропецкага р-на Цвярской вобл., Расія — 21.12.1985),
расійскі геолаг; заснавальнік вучэння аб глыбінных разломах і іх сувязі з магматызмам і металагеніяй. Акад.АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1979).
Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1930), у 1932—35 выкладаў у ім. З 1935 у Геал. ін-це АНСССР (з 1960 дырэктар). Навук.працы па тэктоніцы, у т. л. тэорыі геасінкліналяў, ролі гарыз. тэктанічных рухаў, па акіянічнай кары і заканамернасцях утварэння розных карысных выкапняў. Удзельнік стварэння тэктанічнай карты Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Мікіта Фёдаравіч) (26.9.1895, в. Воздрама Шчокінскага р-на Тульскай вобл., Расія — 1987),
расійскі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі зоатэхн. ін-т (1935). У 1956—72 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Навук.працы па малочнай і мясной жывёлагадоўлі і яе пароднай перабудове, развіцці плем. службы, вывядзенні новых парод буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Межпородное скрещивание крупного рогатого скота. М., 1951;
расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1966). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў грамадз.паветр. флоту (1938). У 1938—78 у спец.НДІ і СКБ (Масква), адначасова з 1947 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це (з 1959 праф.). Навук.працы па прыкладной механіцы, тэорыі аўтам. кіравання, арыентацыі і ўстойлівасці руху касм. апаратаў, тэорыі гарэння, інж. псіхалогіі. Ленінская прэмія 1960.