ПРАФА́ЗА (ад грэч. pro раней, перад + phasis з’яўленне),
першая фаза дзялення клеткі і яе ядра шляхам меёзу ці мітозу. Найб. складаная і працяглая фаза. Важныя адзнакі П. — кандэнсацыя храмасом, спыненне сінтэзу РНК, растварэнне ядзерка і пачатак фарміравання верацяна дзялення. У клетках жывёл і некат. ніжэйшых раслін верацяно дзялення ўтварае мітатычны апарат разам з цэнтрыёлямі, у клетках вышэйшых раслін і некат. прасцейшых — без іх. У П. меёзу I, якая мае 5 стадый, акрамя таго адбываецца кан’югацыя гамалагічных храмасом. П. меёзу II адбываецца аналагічна П. мітозу.
Р.Г.Заяц.
т. 13, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мніх ’манах’ (ТСБМ), рус. мних, ст.-рус. мнихъ, мьнихъ, ст.-слав. мънихъ ’тс’. Укр. харк. мни́ха ’вялы, непаваротлівы чалавек’, польск., в.-луж., чэш. mnich, н.-луж. mich, славац. mních, славен. mnìh, mɘníh ’манах’, серб.-харв. mnih, якія са ст.-в.-ням. munih < нар.-лац. monicus < с.-грэч. μοναχός < ст.-грэч. μοναχῇ, μοναχοῡ ’у адным толькі месцы’ (Фасмер, 2, 633; Брукнер, 341; Махэк₂, 370; Бязлай, 2, 177; ЕСУМ, 3, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мпа 1 ’прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).
По́мпа 2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύω ’суправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гра́мата ’грамата’ (БРС). Рус. гра́мота, укр. гра́мота, ст.-рус. грамота. Запазычанне з грэч. γράμματα ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 451; вельмі падрабязна Шанскі, 1, Г, 158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гігіе́на ’гігіена’ (БРС). Рус. гигие́на, укр. гігієна. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Hygiene, франц. hygiène; першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова). Параўн. Шанскі, 1, Г, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атла́ндзер, атла́ндзір ’бестурботны, вісус, гультай’ (Бяльк., Юрч.). Няясна. Можа ад атлант ’статуя, што падпірае частку будынка’ (паводле ст.-грэч. міфалагічнага гіганта Атланта, які падпіраў Зямлю)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клір ’служыцелі культу хрысціянскай царквы’ (ТСБМ). Укр. клир, рус. клир, ст.-рус. клиръ ’тс’. Праз ст.-слав. клиръ са ст.-грэч. κλήρος (Фасмер, 2, 251).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Алма́з, ст.-бел. алмазъ (1653) (Булыка, Запазыч.), укр. алмаз, рус. алмаз < каз.-тат. алмаз < араб. almas < грэч. ἀδάμας ’нязломны’, Унбегаун, 106; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 18.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)