ліпі́ды
(ад гр. lipos = тлушч)
група арганічных рэчываў, да якой належаць тлушчы і тлушчападобныя рэчывы (ліпоіды); пашыраны ў жывёльных і раслінных арганізмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
археганія́ты
(н.-лац. anchegoniatae, ад гр. arche = пачатак + gone = нараджэнне)
група раслін, у якіх жаночым палавым органам з’яўляецца архегоній (мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алкаго́ль
(ар. al-kuhl = далікатны парашок)
1) арганічнае злучэнне, у склад малекул якога ўваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду;
2) спіртныя напіткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гано́іды
(ад гр. ganos = бляск + -оід)
група касцявых рыб з лускою ў выглядзе бліскучых ромбікаў (асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэнкло́д
(фр. reine-claude, ад prunes de la reine Claude = слівы каралевы Клаўдзіі)
група сартоў слівы з круглымі зялёнымі або жоўтымі пладамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
саркаспары́дыі
(ад гр. sarks, -rkos = мяса + sporidion = семя)
група прасцейшых атрада какцыдый; паразітуюць у мышцах і злучальнай тканцы млекакормячых, птушак і паўзуноў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хламідабактэ́рыі
(ад гр. chlamys, -ydos = плашч + бактэрыі)
група бактэрый, клеткі якіх утвараюць ланцужкі, пакрытыя слізістым чахлом; жывуць у забруджаных вадаёмах, сцёкавых водах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэраты́ты
(ад гр. keras, -atos = рог)
група выкапнёвых малюскаў класа галаваногіх з плоскаспіральнай ракавінай, якія існавалі ў морах ад пермі да трыясу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Га́птка ’пятля’ (Сцяшк. МГ), га́птачка (Сцяшк. МГ, Шат.), га́фтка. Бел. га́фтка (засведчана з XVI ст., Булыка, Запазыч., 80), укр. га́фтка (вядомае з XVIII ст.) запазычаны, паводле Слаўскага (1, 390), з польск. haftka ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. haft (ням. Haft); памяншальную форму польск. слова Корбут (PF, IV, 485) тлумачыў запазычаннем з ням. памяншальнага haftchen ’тс’. Форму га́птка (як і га́пка, гл.) можна тлумачыць непасрэдным адлюстраваннем польск. дыял. haptka < ням. (так Сцяц. Нар., 125), але тут (у адрозненне ад га́пка) поўнасцю захоўваецца кансанантная група ‑ptk‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багла́й ’гультай, абібок, лежабок, непаваротлівы чалавек’ (Нас., Бяльк., Інстр. лекс., Др.-Падб., параўн. Гарэц.). Рус. дыял. багла́й ’гультай, дармаед’, укр. багла́й, баглі́й. Фасмер (1, 102) лічыць, што зыходзіць трэба з *багла́й ’кавалак дрэва’ (адносна семантыкі параўн. дуб ’дрэва; дурны чалавек’), і параўноўвае гэта слова з баго́р, рус. бага́й, бага́н ’жардзіна з кручком; доўгая жардзіна’ і г. д. Але ўся гэта група слоў не мае надзейнай этымалогіі. Анышкевіч (Словарь, 64) параўноўвае з серб.-харв. ба̏гља ’звязак сена, саломы’, рум. а se bâhlí ’псавацца, гнісці’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)