ПАЛІНАЛО́ГІЯ (ад грэч. palynē тонкі пыл + ...логія),

раздзел батанікі, што вывучае форму і будову абалонак пылковых зерняў і спор сучасных (рэцэнтная П.) і стараж. вышэйшых раслін і інш. выкапнёвых мікрааб’ектаў расл. паходжання (палеапаліналогія); даследуе таксама іх развіццё, заканамернасці рассейвання, пахавання і інш. Звязана з гіст. геалогіяй, палеанталогіяй, сістэматыкай раслін. Звесткі П. выкарыстоўваюцца ў аграноміі, археалогіі, крыміналістыцы, медыцыне, стратыграфіі, экалогіі і інш.

Зараджэнне рэцэнтнай П. (17—18 ст.) звязана з даследаваннем мікраструктуры раслін, палеапаліналогіі (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) — з вывучэннем бат. складу торфу і распрацоўкай спорава-пылковага аналізу. Тэрмін «П.» ўжываецца з 1944 (англ. палеабатанікі Х.​Хайд і Д.​Уільямс). Уклад у развіццё П. зрабілі У.С.Дактуроўскі, У.М.Сукачоў, ням. вучоныя А.​Ібрагім, Г.​Патанье, англ. — Г.​Крэмп, швед. — Г.​Лагерхейм, Л.​Пост, Г.​Эртман, рас. — І.​Э.​Вальц, В.​Ф.​Дзюба, Л.​А.​Купрыянава, А.​А.​Любер, С.​М.​Навумава і інш.

На Беларусі палеапаліналогія развіваецца з 1925 (У.Шафер). Сістэм. даследаванні вядуцца з 1948—56 (Н.А.Махнач, Г.​І.​Кеда, С.​С.​Маныкін), сканцэнтраваны ў Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (А.​Ф.​Бурлак, Т.​Б.​Рылова, В.​Л.​Шалабода, Я.​К.​Яловічава і інш.) і Бел. геолагаразведачным НДІ (Т.​Р.​Абухоўская, В.​А.​Аўхімовіч, Н.​С.​Някрата, Л.​У.​Піскун і інш.) і маюць біястратыграфічны і марфал. кірункі.

Літ.:

Палеопалинология. Т. 1—3. Л., 1966;

Кремп Г.О.У. Палинологическая энциклопедия: Пер. с англ. М., 1967;

Споры палеозоя Белоруссии. Мн., 1974;

Флора и растительность Белоруссии в палеогеновое, неогеновое и антропогеновое время. Мн., 1981.

Т.​Р.​Абухоўская.

т. 12, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kruszyna

ж.

1. крошка, крыха; часцінка; каліва;

2. малышка, малютка, малышок;

3. бат. крушына (Frangula Mill.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

osika

ж. бат. асіна (Populus tremula L.);

trząść się (drżeć) jak osika — дрыжэць (трэсціся) як асіна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

muchołówka

ж.

1. гл. muchołapka

2. бат. мухалоўка (Dionaea muscipula Ellis.);

3. заал. валасянка (Muscicapa Bresson)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

naskórek

м.

1. анат. эпідэрма; паверхня скуры;

2. бат. скурка; эпідэрміс;

poczuć przez naskórek — адчуць скурай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lipa

ж.

1. бат. ліпа;

2. перан. разм. ліпа; фальшыўка;

wszystko to lipa! — усё гэта ліпа!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skrzyp, ~u

м.

1. скрып, рып; рыпенне;

skrzyp drzwi — рыпенне дзвярэй;

2. бат. хвошч (Equisetum L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кале́нчаты

1. тэх. Knie-, gekröpft, wínk(e)lig;

кале́нчаты вал Kúrbelwelle f -, -n, gekröpfte Wélle;

кале́нчаты рыча́г Kníehebel m -s, -;

2. бат. knótig;

3. гл. каленны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фі́бра ж.

1. анат., бат. Fáser f -, -n;

2. спец. Fíber f -, -n, Kúnstfaserstoff m -(e)s, -e;

◊

усі́мі фі́брамі душы́ mit állen Fásern des Hérzens

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хле́бны

1. (пра печаны хлеб) Brot-;

хле́бныя вы́рабы Brótwaren pl;

2. разм. (выгодны, даходны) Brot; vórteilhaft, éinträglich, gewínnbringend;

хле́бнае дрэ́ва бат. Brótfruchtbaum m -(e)s, -bäume

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)