незапа́мятны -ая, -ае.

Вельмі даўні, аддалены ў часе.

З незапамятных часоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незапля́млены, -ая, -ае.

1. Які не мае плям, чысты.

Незаплямленая вопратка.

2. перан. Неабясслаўлены, нічым не зганьбаваны.

Незаплямленая рэпутацыя.

|| наз. незапля́мленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незваро́тны, -ая, -ае.

1. Які не вернецца, не паўторыцца.

Незваротная маладосць.

2. Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

Н. працэс.

|| наз. незваро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незвыча́йны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

Незвычайная прыгажосць.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

Н. дзень.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незгара́льны, -ая, -ае.

Зроблены з вогнетрывалага матэрыялу.

Незгаральная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незгаса́льны, -ая, -ае.

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгаса́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездавальне́нне, -я, н.

Пачуццё непрыязнасці, неадабрэння ў адносінах да каго-, чаго-н.

Выказаць сваё н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездавальня́ючы, -ая, -ае.

Дрэнны, які не адпавядае пэўным патрабаванням.

Н. адказ.

Нездавальняючыя веды.

Адказаў ён нездавальняюча (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездаво́лены, -ая, -ае.

Які адчувае або выказвае пачуццё нездавальнення.

Н. выраз твару.

|| наз. нездаво́ленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездарма́, прысл. (разм.).

Не без падстаў, не без прычыны.

Н. адбылася гэта размова.