першы месяц каляндарнага года (31 дзень), самы халодны на Беларусі. 15 °C. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 56 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 14,8°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 69 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-22 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ад -4,5 °C на ПдЗ да -7,9 °C на ПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра 86—90%, колькасць вільготных дзён 19—25, ападкаў 25—35 мм за месяц. У С. з адлігай 8—11 дзён на Пн і 11—15 дзён на ПдЗ. Глеба прамярзае на 30—50 см. Рэкі і азёры скаваны лёдам, паўсюднае снегавое покрыва. У С. пачынаецца гон у ваўкоў. Мядзведзі, барсукі, янотападобныя сабакі, вожыкі, кажаны ў зімовай спячцы. З тундры прылятаюць белая сава, пуначка, касматаногі канюк. У канцы С. пачынаюць віць гнёзды крыжадзюбы — адзіныя з птушак, што гняздуюцца зімой. У пошуках корму да чалавечага жылля прылятаюць амялушкі, гіль, чачотка, шчыгол, чыж, аўсянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАФА́ГІ (ад стэна... + грэч. phagein пажыраць),
арганізмы, якія жывяцца адным ці нешматлікімі відамі корму, блізкімі паводле саставу. Характарызуюцца анат., фізіял. і біяхім. адаптацыямі (напр., спецыфічнай будовай стрававальнай сістэмы, асаблівымі ферментамі). Ступень стэнафагіі можа мяняцца з узростам — дарослыя асобіны спажываюць больш разнастайны корм, чым маладняк. Спецыялізацыя жыўлення ў С. садзейнічае аслабленню іх канкурэнцыі з інш. відамі, пры памяншэнні кармавой базы іх колькасць можа рэзка зніжацца.
Сярод С. шмат беспазваночных жывёл, асабліва насякомых, напр., многія клапы, перапончатакрылыя і матылі існуюць за кошт сокаў, нектару і пылку абмежаванай колькасці відаў раслін; яблыневыя пладажэркі жывуць у асн. на яблынях і дрэвах грэцкага арэху, каларадскі жук — пераважна на бульбе. Сярод пазваночных С. трапляюцца радзей, з рыб — сігі, сінец (кормяцца пераважна планктонам), сазан, лешч, лінь (заабентасам) і інш. У птушак спецыялізаванае жыўленне характэрна для чарацянак (пераважна аўсянікамі і камарамі-хіранамідамі), крыжадзюбаў (насеннем хваёвых дрэў) і скапы (рыбай). З млекакормячых да С. належаць лятучыя мышы (кормяцца пераважна начнымі насякомымі). Проціпастаўляюць эўрыфагам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ВА ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Крупскім р-не Мінскай вобл. і Чашніцкім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1993 для аховы унікальнага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 19 261 га, уключае азёры Сялява, Абіда, Худава, Болюцкае, Квеціна, прылеглыя лясы і с.-г. ўгоддзі. Рэльеф буйна- і дробнаўзгорысты з хваліста-марэнна-азёрнымі ландшафтамі Бел. Паазер’я. У флоры 578 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 27 водарасцей, у т. л. 11 рэдкіх і знікаючых відаў, занесеных у Чырв. кнігу: купальнік горны, баранец звычайны, гайнік цёмна-чырвоны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы і інш. Шмат лек., дэкар., кармавых відаў. У фауне 40 відаў млекакормячых, 142 — птушак, 10 — амфібій, 5 — рэптылій, у т. л. ў Чырв. кнізе 20 відаў: соня арэшнікавая, барсук, мядзведзь буры, скапа, змеяед вялікі, падворлік малы, паганка малая, бугай вялікі і малы, каршачок, дзербнік, пустальга звычайная. У азёрах прамысловымі з’яўляюцца лешч, шчупак, сом, язь, судак, плотка, гусцяра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНГІЦЫ́ДЫ (ад лац. fungus грыб + caedo забіваю),
хімічныя рэчывы для знішчэння ці папярэджвання развіцця патагенных грыбоў; адна з груп пестыцыдаў. Бываюць у форме дустаў, эмульсій, суспензій, парашкоў, аэразолей. Спосабы выкарыстання: апырскванне ці апыльванне раслін і глебы, пратручванне насення, фумігацыя насення і сховішчаў.
Паводле хім. прыроды бываюць неарганічныя (злучэнні серы — вапнава-серны адвар, молатая і калоідная сера; медзі — медны купарвас; ртуці — хлорная ртуць) і арганічныя (вытворныя карбамінавай к-ты — цынеб, купрацын-1, полікарбацын; хіноны — фігон; ртуцьарган. злучэнні — граназан, меркургексан; аксатыінавыя злучэнні — вітавакс і інш.). Паводле характару дзеяння Ф. падзяляюць на ахоўныя (прафілакт.) і лячэбныя (тэрапеўтычныя). Паводле характару размеркавання ў тканках раслін бываюць Ф. кантактныя (выклікаюць гібель грыба на паверхні) і сістэмныя (пранікаюць у тканкі раслін).
Некат. Ф. (хлорарган. злучэнні) вызначаюцца высокай трываласцю ў біял. асяроддзях і назапашваюцца ў раслінах і расл. харч. прадуктах; паражаюць таксама глебавыя мікраарганізмы, насякомых, птушак, рыб і інш., што пры сістэматычным выкарыстанні вядзе да парушэння біял. раўнавагі ў біягеацэнозе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПНІ, саліцёры (Taeniidae),
сямейства (па інш. сістэматыцы — атрад) класа стужачных чарвей тыпу плоскіх чарвей. 13 родаў, каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя Ц.: няўзброены, або бычыны (Taeniarhynchus saginatus), узброены, ці свіны (Taęnia solium), — найб. небяспечныя для чалавека. Паразітуюць у органах і тканках паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Узбуджальнікі цэстадозаў.
Цела даўж. ад 3 мм (3—7 членікаў) да 10 м (больш за 1 тыс. членікаў) пляскатае, стужкападобнае. Галоўка з 4 прысоскамі, у некаторых відаў хабаток з кручкамі. Біягельмінты. Гермафрадыты, палавыя залозы размешчаны ў кожным членіку цела. Цыкл развіцця са складаным ператварэннем з адным прамежкавым гаспадаром (грызуны, капытныя, радзей драпежнікі і інш.), у якіх зародак (анкасфера) ператвараецца ў лічынку (цыстыцэрк, цэкура, эхіпакок і інш.). Ежу засвойваюць паверхняй цела. Чалавек заражаецца пры спажыванні недаваранага ці недасмажанага мяса, у якім паразітуюць лічынкі. Гл. таксама Тэніідозы, Цыстыцэркоз, Эхінакакоз.
Л.В.Кіршенка.
Цэпні: 1 — бычыны (а — галоўка, б — членік); 2 — свіны (а — агульны выгляд, б — галоўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЙКІ (Lari),
падатрад птушакатр. сеўцападобных. 4 сям.: вадарэзы, крачкі, паморнікі, чайкавыя (Laridae). Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на ўзбярэжжах мораў, азёр, рэк, на балотах і інш. На Беларусі 20 відаў. Найб. пашыраны Ч. ’азёрная (Larus ridibundus), Ч. шызая (L. canus), крачка белакрылая (Chlidonias leucopterus), крачка чорная (Ch. niger). 3 віды: Ч. малая (L. minutus), Ч. серабрыстая (L. argentatus), крачка малая (Sterna albifrons) занесены ў Чырв. кнігу. 6 відаў і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 80 см, маса да 2,5 кг. Апярэнне густое і шчыльнае, афарбоўка мяняецца ў залежнасці ад узросту і сезону, пераважае белы, буры, чорны і шэры колеры. Крылы доўгія, дзюба прамая, вострая ці загнутая на канцы, з выступам на ніжняй сківіцы. Ёсць перапонкі на лапах. Манагамы. Нясуць 1—5 яец. Кормяцца рыбай, грызунамі, насякомымі, мярцвячынай, часта адкідамі. Некат. — прамежкавыя гаспадары паразітаў рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖЭЦЗЯ́Н,
правінцыя на У Кітая, на ўзбярэжжы Усх.-Кіт. мора. Пл. 101,8 тыс.км². Нас. 46,13 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Ханчжоў. Большая ч. паверхні — горы (выш. да 1859 м), парэзаныя рачнымі далінамі. Уздоўж марскіх берагоў і на Пн (раён воз. Тайху) раўніны. Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 5 °C, ліп. 27 °C, ападкаў больш за 1000 мм за год. У гарах субтрапічныя лясы. Апрацоўваецца каля 25% тэр. Пераважае паліўное земляробства. Гал. культура — рыс; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, батат, джут, бавоўнік, цукр. трыснёг. Субтрапічнае садоўніцтва і чаяводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Шаўкаводства. Лясны промысел. Рыбаводства. Здабыча флюарыту, алуніту, жал. руды, солі (з марской вады). Прам-сць: лёгкая (шаўковая, джутавая, баваўняная, абутковая), рысаачышчальная, чаеапрацоўчая, машынабудаванне (абсталяванне для тэкст. прам-сці, судны, трактары, станкі), хім. і нафтахім., папяровая, шкляная, фарфоравая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Асн.прамысл. і партовыя гарады: Ханчжоў, Вэньчжоў, Нінбо (з аванпортам Чжэньхай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ КНІ́ГА БЕЛАРУ́СІ,
афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін на тэр. Беларусі, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Засн. ў 1979. Выдае кнігу Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першае выданне (1981) было ўключана 80 відаў ахоўных жывёл і 85 — ахоўных раслін. У 2-е выданне (1993) уключаны 182 віды жывёл, у т. л. млекакормячых 14 відаў, птушак 75, паўзуноў 2, земнаводных 1, рыб 5, насякомых 79, ракападобных 5, двухстворкавых малюскаў 1 від; раслін 180, грыбоў 17, лішайнікаў 17 відаў. Для кожнага віду прыведзены бел., рус. і лац. назвы, статус аховы, пашырэнне, месцы пражывання (росту), колькасць (трапляльнасць) у прыродзе, звесткі пра размнажэнне і феналогію, прычыны змены колькасці, магчымасць развядзення (вырошчвання) у няволі (у культуры), прынятыя і неабходныя меры аховы, крыніцы інфармацыі. Рыхтуецца 3-е выданне Ч.К.Б. ў 2 тамах, у якое плануецца ўключыць каля 330 відаў раслін і 200 — жывёл.
Літ.:
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАЛАГІ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ,
элементы асяроддзя, якія неабходны арганізму ці адмоўна на яго ўплываюць. Падзяляюцца на біятычныя фактары (драпежнікі, паразіты і інш.), абіятычныя фактары (т-ра, вільготнасць, святло і інш.) і антрапагенныя ці антрапічныя Э.ф. (гл.Антрапагеннае ўздзеянне). Для кожнага Э.ф. ў відаў існуюць межы вынослівасці. Віды з шырокімі межамі вынослівасці, якія маюць вял.экалагічную валентнасць, — эўрыбіёнты, віды з вузкім дыяпазонам Э.ф. — стэнабіёнты. Найб. спрыяльная для жыццядзейнасці арганізма інтэнсіўнасць Э.ф. — экалагічны оптымум, найб. неспрыяльная — экалагічны песімум. Оптымум і межы вынослівасці арганізма ў дачыненні да аднаго Э.ф. залежаць ад інш. уздзеянняў. Напр., у раслін пры аптымальнай т-ры павялічваецца ўстойлівасць да неспрыяльнай вільготнасці, недахопу жыўлення; у жывёл мноства корму павялічвае ўстойлівасць да кліматычных умоў. Э.ф., узровень якіх выходзіць за межы вынослівасці віду, — лімітуючыя Э.ф., — робяць немагчымым існаванне віду ў пэўнай экасістэме. Напр., нізкая канцэнтрацыя кіслароду ў вадаёмах — лімітуючы Э.ф. для стронгі; завоз драпежнікаў (сабак, катоў, тхароў) у Новую Зеландыю прывёў да поўнага ці частковага знікнення мясц.птушак (моа, ківі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТРАГЕ́НЫ (ад новалац. oestros цечка + ...ген),
жаночыя палавыя гармоны. Сінтэзуюцца ў жан. і мужч. арганізме: яечніках, плацэнце, семянніках, семянных семявых* пузырках, кары наднырачнікаў, нырках, печані, тлушчавай тканцы. Асн. Э. — эстрадыёл (найб. актыўны), таксама яго вытворныя — эстрон і эстрыёл. Сакрэцыю Э. стымулюе фалікуластымулявальны гармон.
Паводле хім. будовы — стэроіды. Дзейнічаюць на рэцэптары ў клетках маткі, похвы, яечнікаў, малочных залоз, гіпофіза і інш., павялічваюць сінтэз нуклеінавых к-т, бялку. Удзельнічаюць у фарміраванні першасных і другасных палавых прыкмет, забяспечваюць рэпрадуктыўны працэс і інш. Колькасць Э. у крыві жанчын цыклічна мяняецца (дасягае максімуму перад авуляцыяй). У самак птушак Э. ўплываюць на форму і афарбоўку пер’я. Эстрагеннай актыўнасцю валодаюць некат. рэчывы расл. паходжання (фітаэстрагены), напр., флаваноіды. Атрыманы сінт. Э. нестэроіднай структуры — сінэстрол і інш. Увядзенне Э. кастрыраваным самкам жывёл выклікае цечку. У медыцыне выкарыстоўваюцца пры недахопе іх у арганізме (напр., слабасць родавай дзейнасці), для гармонатэрапіі раку прастаты, малочнай залозы.