горад на ПнЗША, на р. Рок, у штаце Ілінойс. Засн. ў 1834. 147 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., інстр., авіяц. і аўтазборачная, харчасмакавая. Вытв-сць крапежнага і прамысл. абсталявання, кантрольна-вымяральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́НА (Savannah),
рака на ПдУЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 27,2 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, перасякае плато Підмант і Прыатл. нізіну, упадае ў Атл.ак. Веснавыя паводкі. Сярэдні расход вады 336 м³/с. Суднаходная да г. Агаста (356 км), вышэй якога буйное вадасховішча. ГЭС. Каля вусця — порт Савана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБЫ (саманазва србі),
народ, асн. насельніцтва Сербіі (6,5 млн.чал., сярэдзіна 1990-х г.). Жывуць таксама ў Босніі і Герцагавіне (1,4 млн.чал.), Харватыі (580 тыс.чал.) і інш.еўрап. краінах, а таксама ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі. Гавораць на сербскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць католікі і пратэстанты, мусульмане-суніты.
шведскі спартсмен (гарналыжны спорт). Чэмпіён XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у слаламе і слаламе-гіганце, бронз. прызёр XII Алімп. гульняў (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) у слаламе-гіганце. Чэмпіён свету ў слаламе і слаламе-гіганце (1976) і ў слаламе (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРГО́Н (франц. fourgon),
1) спецыялізаваны закрыты кузаў або прычэп грузавога ці грузапасажырскага аўтамабіля для перавозкі пэўных грузаў (харч. прадуктаў, мэблі, жывёлы і інш.). Бываюць агульнага прызначэння і спецыялізаваныя.
2) Вял. конная павозка для рознай паклажы з паўцыліндрычным дахам (з палатна, дошак або фанеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТФАРД (Hartford),
горад на ПнУЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс.ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн.ж.). Трансп. вузел. Буйны прамысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд., прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інструментаў. Ун-ты. Музей М.Твэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭСАПІ́КСКІ ЗАЛІ́Ў (Chesapeake Bay). У Атлантычным ак. каля берагоў ЗША. Даўж. каля 315 км, шыр. 5—30 км, глыб. да 27 м, на фарватэры — больш за 11 м. Прылівы паўсутачныя (каля 1 м). Гал. порт — Балтымар. Берагі заліва злучаны мастамі, у т. л. адным з найдаўжэйшых у свеце (19,5 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАМАСТА́ЦТВА,
від сучаснага выяўл. мастацтва. Уключае маст.фатаграфію, фотаграфіку, фотамантаж, фотагравюру і інш. Валодае многімі выразнымі сродкамі жывапісу і графікі, а таксама спецыфічнымі: святло (градацыі святлаценю), аптычныя сродкі (каротка- і даўгафокусныя аб’ектывы), лічбавы фотаапарат, камп’ютэрная графіка і інш. Творы Ф. выкарыстоўваюцца як дадатковы ці зыходны матэрыял у інш. відах мастацтва, а таксама ў плакаце, кніжнай і часопіснай графіцы, рэкламе.
Першым фатаграфічным дакументам лічаць здымак Н.Ньепса «Від з майго рабочага пакоя на Шалонсюр-Саон» (1826). З таго часу Ф. развіваецца як «мастацтва спыненага моманту». Напачатку фатаграфія развівалася пад уплывам кірункаў у выяўл. мастацтве, якія прытрымліваліся дакумент. адлюстравання рэчаіснасці (пераважна партрэты). Таму фатографы запазычвалі і прыёмы партрэтнага жывапісу Э.Баярд, Э.Корж, Г.Ф.Надар, К.Сільві (Францыя), Дж.М.Камеран (Вялікабрытанія). З удасканальваннем фотатэхнікі акрэсліваліся новыя шляхі ў развіцці фатаграфіі. Фатографы, якіх не задавальняла простае капіраванне прыроды, імкнуліся падкрэсліць яе прыгажосць праз унутр. дынамізм, маст. пераасэнсаванне; здымак набываў самаст.эстэт. сэнс. У пач. 20 ст. Ф. развівалася пад уплывам стылю мадэрн: Я.Булгак (Беларусь, Літва, Польшча), М.Напельбаўм (Расія), Ё.Судэк (Чэхія). У галіне Ф. працавалі еўрап. графікі і жывапісцы А.М.Муха, П.Пікасо, Ц.Ульрыхс, Г.Цыле, Л.Лісіцкі. Сувязь фатаграфіі з традыц.выяўл. мастацтвамі выявілася ў пераасэнсаванні маст. традыцый жывапісу і графікі. Адзін з заснавальнікаў сучаснага Ф. — А.Стыгліц (ЗША); яго развіццю садзейнічалі сав. авангард і еўрап. мадэрнізм. Як від мастацтва Ф. сфарміравалася ў 1920-я г. У Ф. адбыўся рэв. ўздым, абумоўлены выкарыстаннем вопыту кінематаграфістаў, оптыкі і новых канструкцыйных асаблівасцей фотакамеры. Сярод вядучых фотамастакоў: М.Рэй (ЗША), М.Альперт, Д.Дэмуцкі, Б.Ігнатовіч, Г.Клуцыс, А.Родчанка (Расія), А.Зандэр, Л.Мохай-Надзь, А.Штанкоўскі (Германія). Ф. 1930—50-х г. уласціва імкненне да адлюстравання сац. праблем, стварэння маштабнага партрэта грамадства: К.Х.Маі, Э.Саламон (Германія), А.Карцье-Брэсон, А.Кертэш, Э.Стэйхен (Францыя), Л.Мілер (ЗША). У 1950—70-я г. ўзмацніліся ўзаемасувязі новых эстэт. кірункаў мастацтва: М.Франк (Бельгія), Б.Бранд (Вялікабрытанія), А.Адамс (ЗША), А.Суткус (Літва), А.Ньюмен (ЗША). Сучасны этап Ф. характарызуецца шматграннасцю жанравых форм, творчых метадаў, канцэптуальных падыходаў, высокімі эстэт. патрабаваннямі, тэхн. разнастайнасцю і дасканаласцю. У жанры фотапартрэта працуюць Т.Руф, К.Северынг (Германія); арх. і ландшафтны мінімалізм адлюстроўваюць Б. і Х.Бехеры, А.Гурскі, О.Мартэнс (Германія), В.Вендэрс (Германія, ЗША), Б.Канопка (Францыя); жанравую фатаграфію з драматургічнай вобразнай структурай распрацоўваюць Н.Аракі (Японія), Дж.П.Віткін (Францыя, Германія, ЗША).
На Беларусі фатаграфія вядома з 1860-х г. Уклад у еўрап. Ф. пач. 20 ст. зрабілі выхадцы з Беларусі Булгак, Л.Дашкевіч, Напельбаўм, С.Юркоўскі, А.Прушынскі і інш. У 1920-я г. вядомы творы Ф. ў плакатах навучэнцаў Віцебскага маст. тэхнікума; фотамантаж выкарыстоўваўся ў кніжнай графіцы 1930-х г. Як самаст.маст. з’ява Ф. пашырылася з 1970-х г. Жанр архітэктурна-эпічнага пейзажа знайшоў увасабленне ў творах В.Бараноўскага, Г.Ліхтаровіча, Дз.Раманюка, У.Суцягіна, П.Цішкоўскага, псіхал. партрэта — В.Федарэнкі, У.Шубы, М.Раманюка, Я.Казюлі. З 2-й пал. 1970-х г. у Бел.АМ уведзены курс фотаграфікі, кіраўнік якога У.Цярэнцьеў займаўся эксперым. пошукамі, развіваў арыгінальныя методыкі. Ф. дасягнула росквіту ў 1980-я г., калі пачалі складвацца адметныя прынцыпы бел.маст. школы. У галіне эксперым.маст. фатаграфіі, фотаграфіцы працавалі і працуюць А.Адамчык, М.Баразна, В.Ганчарэнка, А.Дудкін, М.Жылінскі, В.Лабко, Г.Маскалёва, У.Парфянок, В.Шчукін. Сац. бок грамадскага жыцця адлюстраваў у сваіх серыях А.Кляшчук (напр., «Зона журбы», 1986—96, прысвечана чарнобыльскай тэматыцы). Да асн. плыні фотамастакоў далучыліся С.Кажамякін, У.Парфянок, І.Саўчанка і інш. Іх творчасці ўласцівы падкрэсленая графічная своеасаблівасць здымка, пазбаўленая штампаў кампазіцыйнага мыслення рэпартажнай фатаграфіі. За творамі гэтага асяродка замацавалася назва жанру «мінская канцэптуальная фатаграфія». Магілёўская творчая суполка развівае класічныя якасці маст. фатаграфіі і традыцыі Міжнар. асацыяцыі фотамастакоў FIAP: П.Цішкоўскі, З.Шэгельман, Г.Карчэўскі, В.Цітоў, А.Сувораў і інш.
М.Р.Баразна.
Да арт.Фотамастацтва. Г.Ф.Надар. Сара Бернар. 1860.Да арт.Фотамастацтва. Л.Лісіцкі. Канструкцыя. 1924.Да арт.Фотамастацтва. М.Рэй. Мэры Опенхайм. 1933.Да арт.Фотамастацтва. П.Пікасо, А.Віе. Жанчына на кані. 1962.Да арт.Фотамастацтва. А.Кляшчук. Перад невядомай наступнасцю. З серыі «Зона журбы». 1994.Да арт.Фотамастацтва. М.Раманюк. Жанчына ў старадаўнім касцюме з наміткай.Да арт.Фотамастацтва. Б. і Х. Бехеры. Газавы рэзервуар. 1992.Да арт.Фотамастацтва. Г.Ліхтаровіч. Замак 16 ст.Г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл.Да арт.Фотамастацтва. П.Цішкоўскі. Гарадскія навіны. 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНІТАІ́Т (ад назвы акругі Сан-Беніта ў штаце Каліфорнія, ЗША),
мінерал, тытанасілікат барыю, 2[BaTiSi3O9]. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі ў выглядзе невял. плоскіх трохвугольных двайных пірамід. Колер сіні, белы або бясколерны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны, Цв. 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 3,6 г/см³. Рэдкі, у невял. жылах і глаўафанавых сланцах. Выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БІ́ЛЬ АБ ПРАВА́Х»
(Bill of Rights),
1) у Вялікабрытаніі канстытуцыйны акт, прыняты парламентам у 1689. Юрыдычна аформіў дасягненні «Слаўнай рэвалюцыі», абмежаваў уладу караля на карысць парламента.
2) У ЗША першыя 10 паправак да Канстытуцыі 1787. Набылі сілу ў 1791. Гарантавалі бурж.-дэмакр. свабоды слова, друку, веравызнання, сходаў і петыцый, аддзяленне царквы ад дзяржавы і інш.