перавышэнне прапановы прадукцыі над попытам на яе; павелічэнне запасаў прадукцыі з прычыны няздольнасці рэалізаваць яе з-за скарачэння попыту. З’яўляецца прычынай крызіснага спаду ў эканоміцы ва ўмовах, калі нерэалізаваная прадукцыя не дае магчымасці працягваць і развіваць вытв-сць з прычыны нястачы грашовых сродкаў на пакупку сыравіны, абсталявання, аплаты рабочай сілы. Устараненне П. магчыма праз стымуляванне попыту або шляхам скарачэння прапановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБЛЕ́МА (ад грэч. problema задача, заданне),
у шырокім сэнсе — складаная тэарэт. або практычная задача, якая патрабуе вывучэння, вырашэння; у навуцы — супярэчлівая сітуацыя, якая выступае ў выглядзе процілеглых пазіцый у тлумачэнні якіх-н. з’яў, аб’ектаў, працэсаў і патрабуе адэкватнай тэорыі для яе вырашэння. Фармулюецца ў розных формах лагічнай структуры ведаў: суджэння, пытання, гіпотэзы. Калі П. ставіцца без дастатковай падставы, яна становіцца псеўдапраблемай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАНГА́ЦЫЯ ДАГАВО́РА,
прадаўжэнне дзеяння дагавора звыш прадугледжанага пры яго заключэнні тэрміну дзеяння. Адбываецца 2 спосабамі: шляхам заключэння спец. пагаднення (пратакола) аб прадаўжэнні дагавора на пэўны тэрмін; шляхам уключэння ў тэкст дагавора ўмовы аб яго прадаўжэнні. Мае месца і аўтаматычная П.д., калі ні адзін з дагаворных бакоў не зробіць заявы пра адмаўленне ад дагавора за пэўны час да сканчэння тэрміну яго дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
дыферэнцыяльнае ўраўненне віду Δu = f, дзе Δ — Лапласа аператар; адно з асн. ураўненняў тэорыі патэнцыялу. Вывучалася С.Д.Пуасонам (1812).
У трохмернай прасторы П.ў. задавальняе патэнцыял u(x, y, z), створаны зарадам са шчыльнасцю p(x, y, z) = f/4π Пры гэтым функцыя размеркавання f павінна задавальняць пэўныя патрабаванні, напр., умову неперарыўнасці частковых вытворных. Каліf = 0, то П.ў. пераўтвараецца ў Лапласа ўраўненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЕЙ АНА́ЛІЗ, размернасцей тэорыя,
матэматычны метад вызначэння формул, якія выражаюць залежнасць паміж фіз. велічынямі пры даследаванні розных з’яў. Заснаваны на супастаўленні размернасцейфіз. велічынь. Выкарыстоўваецца ў выпадках, калі адшуканне фіз. велічыні патрабуе складаных разлікаў або ведання механізму працэсу, працяканне якога не вызначана. Пашыраны ў многіх раздзелах фізікі і сумежных навуках (механіцы, гідрадынаміцы, цеплатэхніцы і інш.). Гл. таксама Падобнасці тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЦІ (стараж.-інд. — задавальненне, асалода),
у міфалогіі індуізму багіня любоўнай асалоды, жонка бога кахання Камы. Паводле міфа, калі адзін з вярх. багоў Шыва спапяліў Каму, Р. звярнулася з упрошваннямі да яго жонкі Парваці і Шыва адрадзіў Каму ў выглядзе нованароджанага сына Крышны Прад’юмны. Р. ў абліччы смяротнай жанчыны вырасціла Каму, паведаміла яму пра іх былыя шлюбныя вузы і зноў стала яго жонкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 у час разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПАРА́ТНЫ МІР (ад лац. separatus аддзелены),
мірны дагавор або перамір’е, заключаныя з праціўнікам адной з дзяржаў, што ўваходзілі ў кааліцыю краін. якія вялі вайну, без ведама або згоды сваіх саюзнікаў. Звычайна заключаецца да агульнага спынення вайны. Тэрмін «С.м.» выкарыстоўваўся ў час 1-й сусв. вайны 1914—18, калі спробы заключыць С.м. неаднаразова рабіліся дзяржавамі герм. кааліцыі. Гл.Брэсцкі мір 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
увільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Спрытна ўхіліцца ад сустрэчы, сутычкі з кім‑, чым‑н.; лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго‑н. Увільнуць ад удару. □ — Я ўжо іду, — і бег [Федзька] дахаты, азіраючыся на бацьку, каб увільнуць, калі той захоча аперазаць.Арабей.// Непрыкметна пайсці, паехаць, скрыцца ад каго‑н. На агароджапай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды увільнуць, няма кім засланіцца.Карпюк.
2.перан.; адчаго. Ухіліцца ад чаго‑н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі; выкруціцца. Увільнуць ад цяжкай працы. Увільнуць ад прамога адказу. □ Калі ўзяць, дык — [кулак] надта хітры, Калі даць, дык — «носік вытры». Увільне не сяк, дык так, Бо нашто ж бы быў кулак?Крапіва.Калі раней [Валодзя] толькі і думаў, як увільнуць ад работы, дык цяпер ніколі не адстае ад астатніх.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)