адзна́ка, -і, ДМ -на́цы, мн. -і, -на́к, ж.
1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.
А. на карце.
А. ў дакументах.
2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.
Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.
3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.
Індывідуальная а. асобы.
4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.
Атрымаць выдатную адзнаку.
5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.
Дыплом з адзнакай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падабра́ць, падбяру́, падбярэ́ш, падбярэ́; падбяро́м, падбераце́, падбяру́ць; падбяры́; падабра́ны; зак.
1. што. Сабраць, падняць з зямлі.
П. рассыпаныя арэхі.
2. што. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).
П. валасы.
Сабака падабраў хвост.
3. каго-што. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.
Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.
4. каго-што. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.
П. брыгаду.
П. ключ да замка.
П. патрэбныя словы.
П. цытаты.
|| незак. падбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падбо́р, -у, м. (да 4 знач.) і падбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
Падбор кадраў.
Падборка нітак патрэбнага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
5.
2. Самая высокая адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме; выдатна.
Вучыцца на пяцёркі.
3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр.: ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.
4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).
Ехаць на пяцёрцы (аўтобусе, тралейбусе пад нумарам 5).
|| памянш.-ласк. пяцёрачка, -і, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. пяцёрачны, -ая, -ае (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).
Ніткі блытаюцца.
2. Чапляцца за што-н., заблытвацца.
Ногі блытаюцца ў траве.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).
Думкі пачалі б.
4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.
Б. ў адказе.
5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).
Б. па хатах.
6. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).
Б. з дрэннай кампаніяй.
|| зак. заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) і ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баво́ўнавы, ‑ая, ‑ае.
1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай. Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі. Маўр.
2. Атрыманы з бавоўны. Бавоўнавы алей. Бавоўнавая макуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспіра́тар, ‑а, м.
Прыстасаванне, з дапамогай якога бяруцца пробы паветра, газаў і пад., каб вызначыць іх хімічны састаў, колькасць пылу, вільгаці і інш.
[Ад лац. aspirare — дзьмуць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́йсерства, ‑а, н.
Плаванне асобнага судна або эскадры ў якіх‑н. водах з мэтай разведкі, аховы берагоў, нападу на варожыя судны і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ксілалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш. (прымяняецца для высцілання падлогі, вырабу перагародак і пад.).
[Ад грэч. xylon — дрэва і lithos — камень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́ншаць, ‑ае; зак.
Зменшыцца, убавіцца (у колькасці, аб’ёме). Па рэчцы ўгадвалі і надвор’е: зменшала вада пад вечар — заўтра з раніцы будзе дождж. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)