Мацата́ ’моц’, ’сіла ўздзеяння лекавай расліны’ (Сцяшк.; Яруш., шчуч., Сл. ПЗБ). Да моц (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кмен ’травяністая расліна сямейства парасонавых’, ’пахучае насенне гэтай расліны, Carum Carvi L.’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.), ’кроп’ (З нар. сл.). Гл. кмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́жыца ’асака’ (хойн.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны або ад рэз́аць (гл.), параўн. рэская трава ’асака’. Параўн. таксама рэ́знік 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серыкі ‘стрэлкі звычайныя, Capsella bursa pastoris L.’ (Кіс.). Няясна. Відаць, паводле колеру (гл. серы). Параўн. украінскую назву гэтай жа расліны: сірыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смактуны́, смоктуны́ ‘пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Відавочна, да смактаць (гл.). Параўн. іншую назву гэтай расліны: мядоўка (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́калкі ‘зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (КЭС). Няясна. Магчыма, ад *смокаць < смактаць, таму што дзеці некалі смакталі салодкія кветкі гэтай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́бнік (лугавы) ‘сон лугавы, Pulsatilla Adans. pratensis Mill.’ (Бейл.). Названы паводле трубкападобнага сцябла; адносна народнай сімволікі расліны гл. Коласава, Лексика, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРХЕАПТЭ́РЫКСАВАЯ ФЛО́РА,

існавала ў познім дэвоне. Змяніла ксілафітавую флору. Вылучана па знаходках у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі прадстаўнікі археаптэрыксавай флоры выяўлены на ПдУ, у Прыпяцкай упадзіне ў адкладах позняга фамену (азёрска-хаванскія слаі). Складалася з папарацепадобных, дзеразовых і членістасцябловых, у канцы дэвону з’явіліся прымітыўныя голанасенныя (птэрыдаспермы) расліны. Развіваліся сумчатыя грыбы і нематафіты. Складам і разнастайнасцю відаў археаптэрыксавай флоры блізкая да раннекаменнавугальнай.

т. 1, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯЛАГІ́ЧНЫ ПРАГРЭ́С,

эвалюцыйны ўздым дадзенай групы арганізмаў у барацьбе за існаванне, які характарызуецца біял. росквітам таксона. Адзначаецца павышэннем колькасці асобін, пашырэннем яго арэала, павелічэннем колькасці даччыных таксанамічных адзінак і інш. (напр., асобныя віды насякомых, касцістыя рыбы, кветкавыя расліны і інш.). Вылучаюць 3 асн. шляхі дасягнення біялагічнага прагрэсу: арамарфоз, алагенез і катагенез. Тэрмін увёў рус. вучоны А.​М.​Северцаў (1925). Параўн. Біялагічны рэгрэс.

т. 3, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГРАБІЯЦЭНО́З,

аграцэноз (ад агра... + біяцэноз), біялагічнае згуртаванне пасяўных культур, пустазелля, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад натуральнага біяцэнозу мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў (у аснове культываваныя чалавекам расліны), слаба выяўленае самарэгуляванне, але большую біял. прадукцыйнасць. Комплексы інш. арганізмаў фарміруюцца ў выніку натуральнага адбору і рэгулявальнай дзейнасці чалавека. Аграбіяцэнозы займаюць каля 10% усёй паверхні сушы.

т. 1, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)