5) Maritime Canada — кана́дыйскія правінцыі ўздо́ўж Атлянты́чнага акія́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ва́льмавы
(ад вальма);
в. дах — чатырохсхільны дах над прамавугольнай пабудовай, у якім два схілы па доўгіх баках маюць форму трапецыі, а два схілы па кароткіх баках трохвугольныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэка́н
(ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік)
1) кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе;
2) старшы ксёндз, які назірае над некалькімі прыходамі;
3) тое, што і дуаен.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
калонты́тул
(ад фр. colonne = калонка + тытул)
загаловачныя звесткі, што змяшчаюцца ў некаторых выданнях над тэкстам старонкі (прозвішча аўтара, назва кнігі або часопіса, асобнага артыкула, раздзела і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лінч
[англ. lynch = распраўляцца самасудам, ад C. Lynch = прозвішча амер. палкоўніка-расіста (1736—1796)]
самасуд, расправа без следства над неграмі і палітычнымі дзеячамі ў ЗША; суд Лінча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палыха́ць, ‑ае; незак.
1. Гарэць зыркім, яркім полымем. З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні.Хадкевіч.Над горадам палыхалі пажары.Дудо.// Вылучаць жар, веяць гарачынёй. Гарачым цяплом палыхала ад топкі.Лынькоў.//перан. Аб моцным, бурным праяўленні чаго‑н. Над светам палыхала ўжо вялікая вайна.Навуменка.
2. Свяціцца яркім святлом. Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік.Лупсякоў.Паўнеба на захадзе палыхала вялізным зарывам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўце́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць. Хіліла маці галаву Над папялішчам, над магілай. Але няўцешную ўдаву Навала тая не скарыла.Шушкевіч.
2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.). — Шабуня памёр, — сказаў Туравец. — Памёр? — перапытаў Крайко. — Эх! — У гэтым «эх» Туравец адчуў няўцешную крыўду і боль.Мележ.
3. Які не прыносіць суцяшэння; несуцяшальны. Няўцешныя весткі прыбываюць кожны дзень: Мінск у руінах, фашысцкае войска ідзе па Беларусі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дах, ‑у, м.
1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам.Колас.На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам.Васілевіч.
2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой.Самуйлёнак.
•••
Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.
[Ням. Dach.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвыша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да узвысіцца.
2. Вылучацца сваёй вышынёй, высіцца над чым‑н. Далей, за перонам, узвышаюцца прыгожыя, шматпавярховыя дамы з шэрага каменю.Лупсякоў.Кіламетры за тры ад ускраіны ўзвышаўся пясчаны курган.Грахоўскі.На тратуарах узвышаліся сумёты снегу.Гурскі.//перан.; надкім-чым. Вылучацца сярод іншых якімі‑н. станоўчымі якасцямі. Толькі тым узвышаецца пад народам паэт, што ён больш за іншых ведае і чуе.Навуменка.
3.Зал.да узвышаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́мець, ‑і, ж.
Тое, што намецена ветрам (гурба снегу, пяску і пад.). Тым часам я разгроб нагамі снежную намець пад вярбой, дастаў з кішэні складны нож і нахіліўся над тайніком.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)