рака ў Беларусі, у Асіповіцкім і Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 37,5 км. Пл. вадазбору 374 км². Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад р.п. Татарка Асіповіцкага р-на. Асн. прытокі: канава Ваўчанка (справа), Ясенка (злева). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна трапецападобная, шыр. 200—250 м. Пойма двухбаковая, шыр. 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае: выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДЗЬМА, Вядзьмянка,
рака ў Беларусі, у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 267 км². Пачынаецца каля в. Слабада Нясвіжскага р-на. Асн. прыток р. Шавялёўка.
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, каля в. Кавалі Ляхавіцкага р-на сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́КШТЫ,
вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і аб’яднанай сельскай гаспадаркі. За 25 км на У ад г.п. Іўе, 188 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 885 ж., 389 двароў (1995). Бакштаўскі лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́Н,
рака ў Манголіі і Чыцінскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Пры зліцці з р. Інгада ўтварае р. Шылка. Даўж. 1032 км, пл.бас. 96,2 тыс.км². Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па ўзвышаных стэпавых раўнінах. Жыўленне ў асн. снегавое. Частыя летнія паводкі. Ледастаў з ліст., на перакатах перамярзае. Крыгалом у канцы крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 191 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння і прамысл. водазабеспячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас.р. Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА, Белае Сурміно,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 2,4 км², даўж. 2,8 км. найб.глыб. 7,9 м. Пл. вадазбору 6 км².
Катлавіна выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. 2—5 м, пад лесам, берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. У возеры Белаазёрскае радовішча сапрапелю. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка, за 17 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км², даўж. 21 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,5 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. вадазбору 5,6 км².
Схілы катлавіны выш. 3—8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае. Злучана ручаямі з воз. Чорнае і р. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГДАН (Фёдар Емяльянавіч) (н. 28.3.1939, в. Кацельня-Баярская Брэсцкага р-на),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Украіны (1979). Скончыў Львоўскую кансерваторыю імя М.Лысенкі (1966). З 1966 саліст ансамбляў песні і танца «Данбас» ваенна-паветраных сіл Групы сав. войскаў у Германіі, Чарнаморскага флоту. З 1990 саліст Брэсцкай абл. філармоніі. У рэпертуары арыі з опер кампазітараў-класікаў, класічныя рамансы, песні сучасных аўтараў, апрацоўкі бел., рус., укр.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ СТАДЫЯ́Л,
апошні стадыял паазерскага зледзянення на тэр. Беларусі. Адбыўся 14—15 тыс. гадоў назад. Ледавік займаў крайнія Пн і ПнЗ Беларусі. Сфарміраваўся озава-камавы і канцова-марэнны рэльеф Азершчынскай, Нешчардаўскай, Асвейскай, Браслаўскай і інш. градаў. У прылеглых да іх з Пд частках Полацкай і Суражскай нізін намножыліся зандравыя і азёрна-ледавіковыя адклады. Утварыліся першыя надпоймавыя тэрасы Бярэзіны (бас. Дняпра) і самыя высокія тэрасы Нёмана, Віліі і Зах. Дзвіны.