МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́НЦЫЙ (ад лац. nuntius вяшчун),
пастаянны дыпламат. прадстаўнік Ватыкана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з імафіц.дыпламат. адносіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламат. рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й пал. 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляецца старэйшынай (дуаенам) дыпламат. корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕТРААХАЛАДЖА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для зніжэння т-ры паветра, якое падаецца ў памяшканне. Рух паветра ў ім забяспечваецца вентылятарам (убудаваным ці ўстаноўленым асобна). «Сухія» П. маюць рабрыстыя або гладкія трубы, дзе выпараецца холадагент, у «мокрых» П. паветра ахаладжаецца за кошт арашэння, напр., вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЭ́ДР (ад палі... + грэч. hedra аснова, грань),
аб’яднанне канечнай колькасці выпуклых мнагаграннікаў у n-мернай прасторы, размешчаных так, што ўсякія 2 з іх або не перасякаюцца, або іх перасячэнне з’яўляецца гранню кожнага з іх. Аднамерныя П. — ламаныя лініі. У двухмерным выпадку П. — замкнуты многавугольнік (не абавязкова выпуклы) разам з абмежаваным ім кавалкам плоскасці. Трохмерны П. — мнагаграннік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЛАМЕНТАРЫ́ЗМ,
сістэма дзярж. улады, пры якой выразна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых органаў пры прызнанні прыярытэтнай ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканад. органа. У рамках П. парламент фарміруе адказны перад ім урад, які ён кантралюе і можа адправіць у адстаўку. Менавіта парламенту належаць функцыі заканатворчасці. Пры П. паўнамоцтвы манарха або прэзідэнта звычайна носяць пратакольна-прадстаўнічы характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10.1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989),
амерыканскі хімік-арганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1927). У 1927—69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы па арган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых імкраўн-эфірамі. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАЛЕЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 27.12.1956, г. Гомель),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1980) і выкладае ў ім. Працы па бел. тапаніміцы: «Этнатапанімія Беларусі: (На фоне этнічнай гісторыі)» (1993), «Белая Русь і беларусы: (У пошуках вытокаў)» (1994) і інш.
Тв.:
От Гомеюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах. Гомель 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕ́ЛІ (Smalley) Рычард (н. 6.6.1943, г. Акран, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1990), Нац.АН ЗША (2000). Скончыў Мічыганскі ун-т (г. Ан-Арбар; 1965). З 1973 ва ун-це У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1980 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў. Нобелеўская прэмія 1996 (з Р.Кёрлам, Г.Крота).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́НСАР, Віндзар (Windsor),
горад у Канадзе, на р. Дэтройт, насупраць г. Дэтройт у ЗША (злучаны з ім мостам і тунэлем), у прав. Антарыо. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Вядучы цэнтр аўтамаб. прам-сці Канады (з-ды «Форд», «Джэнерал Мотарс» і інш.). Развіты таксама чорная металургія і хім.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРА́Д,
адзінка электраёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Ф. Да 1978 наз.фарада. 1 Ф. роўны ёмістасці кандэнсатара, паміж абкладкамі якога пры эл. зарадзе на ім у 1 Кл узнікае рознасць патэнцыялаў 1 В. Названа імем М.Фарадэя. У практыцы эл. вымярэнняў найчасцей выкарыстоўваюцца долевыя адзінкі мікрафарад (1 мФ = 10−6 Ф.) і пікафарад (1 пФ = 10−12 Ф.).