КАСЦЕ́ЦКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (10.9.1905, г.п. Халмы Карукаўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 26.5.1968),
украінскі жывапісец. Нар.маст. Украіны (1960). Чл.-кар.АМСССР (1967). Пасля сканчэння Кіеўскага маст. ін-та (1928), выкладаў у ім (з 1947 праф.). Майстар жанравай карціны. Творы вызначаюцца дасканалай распрацоўкай сюжэта, псіхалаг. пераканаўчасцю характараў: «Допыт ворага» (1937), «Т.Шаўчэнка ў ссылцы. Пасля муштры» (1939), «Вяртанне» (1945—1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЛАРА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. flos (floris) кветка, маладосць, дзявоцкасць],
парушэнне цэласнасці дзявоцкай плявы. Звычайна бывае пры першых палавых зносінах. Суправаджаецца нязначным крывацёкам, хоць нярэдкія выпадкі, калі яго няма. Прыблізна праз 3—5 дзён пасля Д. краі парушанай дзявоцкай плявы загойваюцца і палавая блізкасць не выклікае болевых адчуванняў. Іншы раз, у залежнасці ад анат. будовы, дзявоцкая плява расцягваецца і застаецца непашкоджанай пасля неаднаразовых палавых актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖЫЛО́Е,
грашовая выплата селяніна феадалу пры пераходзе да другога ўладальніка ў Рас. дзяржаве ў 15—16 ст. Упершыню як абавязковае П. ўпамінаецца ў Судзебніку 1497. Поўны яго памер (ад 50 кап. ад 1 руб.) сяляне плацілі пасля 4 гадоў жыцця на зямлі феадала. Памер П. «з варот» (сял. двара) павялічыў Судзебнік 1550. П. садзейнічала запрыгоньванню сялян. Пасля забароны выхаду сялянскага паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакумента́цыя, ‑і, ж.
1. Абгрунтаванне чаго‑н. пры дапамозе дакументаў; дакументаванне. Падрабязная дакументацыя.
2.зб. Дакументы. Тэхнічная дакументацыя. Грашовая дакументацыя. □ Сам галоўбух ледзьве выблытаўся з гэтай гісторыі і пасля яе адразу даў дазвол завесці ў касе новы парадак афармлення дакументацыі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы.Сабаленка.Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Жытнія снапы пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Да самага поўдня Тарэнта прабыў у гумне. Дамалочваў акалот.Галавач.Хто малаціў снапы пранікам, хто абіваў аб калоду. Увачавідкі расла гара акалоту і буйнага, як пацеркі, зерня.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмо́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся мяккім ад вільгаці, адсырэў, намок.
2. Які загінуў ад лішку вільгаці (пра расліны). [Жанчына], сагнуўшыся ледзь не да самай зямлі, нешта перакопвала жалезняком — як пасля даведаліся, адмоклы лён.Сачанка.
3. Які сапсаваўся, расклеіўся ад вільгаці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́нкі, ‑нак; адз.няма.
Абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці. Заплаканая ўдава і сваякі запрашалі на памінкі.Самуйлёнак.— Пане Жукоўскі! — нечакана для самога сябе сказаў Андрэй. — У нас сёння памінкі па бацьку.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памы́і, ‑яў; адз.няма.
Брудная вада пасля мыцця чаго‑н. (звычайна з якімі‑н. адкідамі). Гаспадыня.. загадвала мне выносіць на двор памыі.Бядуля./ Аб рэдкай нясмачнай ежы. — А кормяць як... — сказаў хлапчук з Чэрвеня. — Адны памыі.Якімовіч.
•••
Абліць памыямігл. абліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)