ЛЕ́ТАПІСЫ БЕЛАРУ́СКІЯ.

Складаліся на землях Беларусі ў эпоху феадалізму на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. У 16—18 ст. называліся пераважна хронікамі. Паводле зместу і агульнага характару падзяляюцца на дзярж. і мясцовыя, хоць рэзкай мяжы паміж імі няма. У Беларусі летапісы пачалі складацца ў 12—14 ст., аднак тэксты ранніх летапісаў не зберагліся. Першым складзеным на бел. землях летапісным творам быў, відаць, Полацкі летапіс. Гіст. запісы вяліся таксама ў Пінску (канец 13 ст.), Слуцку (15 ст.) і інш. гарадах Беларусі. Ва ўрыўках у складзе рус. і бел. летапісных зводаў і кампіляцый дайшоў Смаленскі летапіс 14 — пач. 15 ст. У Смаленску ў канцы 15 ст. перапісаны Аўрамкі летапіс і, магчыма, Радзівілаўскі летапіс. На падставе зводу, блізкага да летапісу Аўрамкі, каля 1500 складзена летапісная кампіляцыя, якая трапіла ў Супрасль, дзе папоўнена гіст. запісамі па гісторыі Валынскай зямлі канца 15 ст., апавяданнем пра Аршанскую бітву 1514 і «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму» (гл. Валынскі кароткі летапіс). У 15—16 ст. пад уплывам новых гіст. умоў (заканчэнне этнічнай кансалідацыі і паліт. цэнтралізацыі бел. зямель) характар летапісання Беларусі істотна змяніўся, мясц. летапісы заняпалі, узніклі агульнадзярж. летапісы беларуска-літоўскія, якія складаліся на бел. мове пераважна бел. летапісцамі. У 16 ст. бел.-літ. летапісы страцілі агульнарус. характар. У іх узмацніліся ідэі агульнадзярж. патрыятызму, гісторыя ВКЛ стала падавацца не як частка і працяг гісторыі Русі, а як асобная і самацэнная з’ява. Новы этап у гісторыі бел. летапісання пачаўся ў 17 ст. У выніку глыбокіх унутр. змен у культ.-гіст. і духоўным жыцці бел. народа адбывалася ідэйна-маст. эвалюцыя і трансфармацыя жанру гіст.-дакумент. прозы Беларусі, яго дэмакратызацыя. Замест параўнальна аднародных у жанрава-стылявым плане агульнадзярж. хронік узніклі новыя жанры — мясц. летапісы, дыярыушы (дзённікі) і хранографы, звязаныя з традыцыямі летапіснага жанру папярэдняга перыяду. Найб. выдатныя творы мясц. летапісання Беларусі 17—18 ст.: Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка (месцамі нагадвае гіст. аповесць-дзённік горада), Віцебскі летапіс (гіст.-дакументальная крыніца, напісаная па-польску).

Прыярытэт адкрыцця і навук. вывучэння Л.б. належыць І.Даніловічу, які ўпершыню апублікаваў (у 1823—24) тэкст Бел.-літ. летапісу 1446 паводле Супрасльскага спісу і шэраг артыкулаў. У часы Рас. імперыі Л.б. даследавалі С.Смолька, Ф.Сушыцкі, І.А.Ціхаміраў, А.А.Шахматаў, Я.Якубоўскі і інш. Летапісы вывучалі і вывучаюць бел. (М.М.Улашчык, В.А.Чамярыцкі), літ. (М.Ючас) і інш. даследчыкі. Захавалася каля 50 спісаў Л.б., большасць з якіх зберагаецца ў Маскве і С.-Пецярбургу.

Публ.: Полное собрание русских летописей. Т. 17. СПб., 1907; Т. 32. М., 1975; Т. 35. М., 1980; Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997.

Літ.:

Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969;

История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

В.А.Чамярыцкі.

т. 9, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камбе́ль ’камель дрэва, снапа’ (гродз., віл. Сл. паўн.-зах.). З літ. kamblỹs ’камель дрэва’ (Сл. паўн.-зах., 2, 389).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́кіліха ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўнага суфікса (л)іха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клоўсічка ’жанчына, якая часта ўжывае слова паслухай Балтызм. Параўн. літ. klausytis ’слухаць’, klausyk ’слухай’. Сл. паўн.-зах., 2, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́паць ’вязаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. knypołi ’крапатліва працаваць, калупацца’ (там жа, 2, 491). Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́цець ’балець, ныць, свярбець’, ’карцець, хацець’, ’кусаць, бегаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kniteti ’тс’ (там жа, 2, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламбякі́ ’лісце цыбулі’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. звязвае (запазычанне) з літ. lámbas ’лісце буракоў’, lámdyti, glámdyti ’камячыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікара́пла ’няўклюда’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, зыходная форма літ. kerėpla ’нязграбная істота’; ні (< не?) мае, відаць, узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пша (асудж.) ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. lẽpšė ’вялы чалавек, цюхцяй’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 721).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліме́ніць Чеці (пра моцны дождж)’ (Ян.). Можна, відаць, супаставіць з літ. lementi ’лепятаць, барматаць’ (лепятанне, (Зарматанне нагадвае шум дажджу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)