хво́йка 1, ‑і, ДМ хвойцы; Р мн. хвоек; ж.
1. Памянш.-ласк. да хвоя: маладая, невялікая хвоя. Раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі. Уязджаем у лес. Спачатку рэдкія хвойкі, голыя бярозы, алешнік. Лынькоў.
2. зб. Абл. Ігліца. Жоўтая хвойка ўсцілала дол. Мурашка. Хоць хвойку жую, але на волі жыву. Прымаўка.
хво́йка 2, ‑і, ДМ хвойцы; Р мн. хвоек; ж.
Жук чорнага або бурага колеру, шкоднік хваёвых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царко́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да царквы (у 1 знач.), звязаны з рэлігіяй, царквой, набажэнствам. Царкоўны прыход. Царкоўнае вучэнне. Царкоўныя кнігі. Царкоўная музыка. // Які належыць царкве. Царкоўныя землі. // Які праводзіцца царквою, у царкве (у 2 знач.). Царкоўны шлюб.
2. Які мае адносіны да царквы (у 2 знач.). Царкоўная вежа. □ Гэта быў, трапіўшы сюды па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла. Лынькоў. Раненька, як толькі сонечныя пр[амя]ні пазалацілі царкоўныя крыжы, ударылі званы. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́лах, ‑у, м.
Лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат. Праз расчыненае акно вецер даносіць шолах бяроз і свежасць ракі. Шыловіч. Лістапад! Не чуваць ужо шолаху траў На лугах, за шырокім Дняпром. Прыходзька. // Глухі, невыразны шум. Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх, як бы яны аб чымсі перамаўляліся між сабою. Колас. З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
груз, ‑у, м.
1. Цяжар, вага. Самалёт падскочыў, вызваліўшыся ад грузу скінутых бомбаў. Шамякін. // Цяжкі прадмет. Начапіць груз на леску. // перан.; чаго. Тое, што гняце, мучыць. І людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз. Астрэйка.
2. Тавары, паклажа, прызначаныя для перавозкі. Сям-там на пуцях стаялі.. платформы з лесам ды з іншымі грузамі. Лынькоў. Неўзабаве ўвесь нарыхтаваны груз быў перанесены на сані. М. Ткачоў.
•••
Мёртвы груз — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстоўвання. Золата мёртвым грузам ляжыць у зямлі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бар 1, ‑а, м.
1. Невялікі рэстаран або частка рэстаране, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй. Лынькоў.
2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.
[Англ. bar.]
бар 2, ‑а, м.
Спец. Адзінка вымярэння ціску.
[Ад грэч. baros — цяжар.]
бар 3, ‑а, м.
Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.
бар 4, ‑а. м.
Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў народу.
[Англ. bar.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вясе́лле, ‑я, н.
1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым. Згуляць вяселле.
2. Шлюбны поезд. Выскаквалі з двароў дзеці, .. крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.
3. Разм. Вясёлае правядзенне часу; гульні, забавы. Прымітыўнае вяселле ціхіх людзей не пералятае сваімі зыкамі далей саламяных стрэх. Чорны. У мірны час людзі не заўважалі імклівай плыні часу. У свабоднай працы, у адпачынку, у вяселлі .. дні і тыдні ляцелі незаўважна. Шамякін.
•••
Залатое вяселле — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.
Сярэбранае вяселле — дваццаціпяцігоддзе сямейнага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вая́ка, ‑і, м.
Разм. Воін, баец; салдат. Вунь чорны слуп-маяк, Там тысячы сыноў, Там тысячы ваяк Заснулі вечным сном. Пушча. На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзір партызанскіх атрадаў, слаўны ваяка і бальшавік... Лынькоў. // Іран., пагард. Той, хто не апраўдвае звання воіна, байца. Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова: — Пакладзі дзіця! Ваяка! Шамякін. // перан. Іран., жарт. Задзіра, забіяка. — А ты бо вельмі ваяка, — кажа.. [бабуля Толіку]. — Ну, не плач. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам. Лынькоў. // Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). // перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу. Кірэйчык. // Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абарваць (у 1–3, 6 знач.).
2. у знач. прым. Сарваны; пазбаўлены чаго‑н. Этажэрка з кнігамі — у трэцім куце. Старыя абарваныя шпалеры месцамі заклеены газетамі. Бядуля. // Разарваны, перарваны. Ледзь прычакаўся ён [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. // Апрануты ў ірванае адзенне. Убор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы, У вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы. Купала. // Спынены, перапынены. А я не помню Калыханкі гэтай, Вайной абарванай, Недапетай... Скарынкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго‑н. Здагадка бацькі была, безумоўна, правільная: чалавек да соснаў мог прыйсці толькі з лесу. Курто. Маланкай у свядомасці Міхала мільганула здагадка: — Ліст ці тэлеграма? Васілевіч.
2. Кемлівасць, здагадлівасць. Дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. Лынькоў. — Ды ўсё ж няма ў нас у калгасе чалавека з большай гаспадарчай здагадкай, чым Маркавіч. Краўчанка.
•••
Губляцца ў здагадках гл. губляцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)