канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўключэнне б.ч. Польшчы ў склад Рас. імперыі. Паводле яе рас.імператар з’яўляўся таксама каралём польскім, быў галавой выканаўчай улады, меў права ўносіць змены ў канстытуцыю, зацвярджаць або адхіляць законы. Ствараўся сейм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Члены Сената прызначаліся каралём, Пасольскай Ізбы — выбіраліся выбаршчыкамі, якіх з-за высокага маёмаснага і адукац. цэнзаў было не больш за 100 тыс. (з 3,3 млн. насельніцтва). Афіцыйнай мовай была абвешчана польская. Існавала польскае войска (каля 30 тыс.чал.). Пасля задушэння паўстання 1830—31 заменена Арганічным статутам Каралеўства Польскага 1832.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЫ́МІЙ СЕВЕ́Р Луцый (Lucius Septimius Severus; 11.4.146, г. Вялікі Лептыс, Паўн. Афрыка —4.2.211),
рымскі імператар у 193—211, заснавальнік дынастыі Севераў. Быў квестарам, нар. трыбунам, консулам, сенатарам, кіраваў шматлікімі правінцыямі. З 190 камандаваў войскамі ў Германіі. Абвешчаны імператарам легіёнамі ў Паноніі. Абапіраўся на салдат, якім даў шэраг прывілеяў. Кіраваў з дапамогай імператарскага савета. Праводзіў антысенацкую палітыку. Увёў цэнзуальную сістэму падаткаабкладання і прымусовых павіннасцей (працоўных, ваен. і інш.). Умацаваў дунайскую, рэйнскую, брытанскую і ўсх. граніцы імперыі. Паспяхова змагаўся супраць парфян, у гонар перамогі (у 203) пабудаваў у Рыме Трыумфальную арку.
у сярэдневяковай Зах. Еўропе землі або фіксаваны даход з іх, якія сеньёр (буйны землеўласнік: імператар, кароль, герцаг, граф і г.д.) перадаваў у спадчыннае ўладанне свайму васалу (гл.Васалітэт) на ўмовах выканання васалам ваен. ці прыдворнай службы і выплаты ўстаноўленых звычаем грашовых сум. Непасрэдным папярэднікам Ф. быў бенефіцый. Найб. пашырэнне Ф. меў у 11—15 ст. З развіццём таварна-грашовых адносін і пераходам да сістэмы наёмнага войска Ф., уладанне якім ужо не было непасрэдна звязана са службай сеньёру, ператварыўся ў юрыд. фікцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД II (Ferdinand; 9.7.1578, г. Грац, Аўстрыя — 15.2.1637),
аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар«Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1619—37]. З дынастыі Габсбургаў. Сын эрцгерцага Унутр. Аўстрыі (Штырыя, Карынтыя, Крайна) Карла, бацька Фердынанда III, унук Фердынанда I. Выхаваны езуітамі, таму імкнуўся праводзіць у сваіх уладаннях контррэфармацыю. З 1590 эрцгерцаг, з 1595 рэгент Унутр. Істрыі. У 1617 выбраны таксама каралём Чэхіі, а ў 1618 і Венгрыі. Пры ім пачалася Трыццацігадовая вайна 1618—48, у час якой адбыліся антыгабсбургскія выступленні ў Чэхіі (гл.Чэшскае паўстанне 1618—20) і Венгрыі (рух Г.Бетлена). Аўтар аналаў на лац. мове (т. 1—9, 1610—46). Маўзалей у г. Грац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ II (Wilhelm; 27.1.1859, Берлін — 4.6.1941),
прускі кароль і герм.імператар [1888—1918]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха III (правіў 9.3—15.6.1888). Унук Вільгельма I. Скончыў Бонскі ун-т (1879). Служыў у арміі (з 1879), ген.-м. (1888). У час яго праўлення Германія стала буйной марской дзяржавай (у развіцці ўзбр. сіл асаблівую ўвагу аддаваў ВМФ), працягвала калан. захопы, уцягнулася ў 1-ю сусв. вайну. Пазбавіўся ўлады ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918, эмігрыраваў у Нідэрланды. 28.11.1918 адрокся ад прастола. Аўтар твораў «Падзеі і асобы ў 1878—1918 гады» (1922), «З майго жыцця: 1859—1888 гг.» (1927), «Мае продкі» (1929) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦЫЯ́Н Флавій (Flavius Gratianus; 13.4.359, Сірмій, рым.прав. Панонія, цяпер г. Срэмска-Мітравіца, Сербія — 25.8.383),
рымскі імператар. З 367 суправіцель свайго бацькі Валентыніяна I, пасля яго смерці (375) правіў зах.ч. імперыі. Пры Грацыяну ў 378—383 вялася барацьба з алеманамі, сарматамі і вестготамі на Рэйне і Дунаі. Ён выступіў таксама супраць язычнікаў, арыян і данатыстаў, у 382 адмовіўся ад язычніцкага тытула вял. пантыфіка і загадаў вынесці з сената алтар Перамогі — сімвал язычніцтва. У 383 па яго загадзе канфіскавана ўся маёмасць, якая належала храмам стараж.рым. багоў. У час мяцяжу ўзурпатара Максіма ў Брытаніі гальскія войскі зарадзілі Грацыяну, ён быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПЕ́РЫЯ (ад лац. imperium улада, дзяржава),
1) найменне манарх. дзяржаў, на чале якіх стаіць імператар. Звычайна вялізная дзяржава, якая ўключае ў свой склад (у т. л. шляхам заваяванняў) тэр.інш. дзяржаў і народаў. Напр., І. наз. Рымская дзяржава (з канца 1 ст. да н.э.), Франкская дзяржава (з 800), Расія (1721—1917), Аўстра-Венгрыя (1867—1918), Германія (1871—1918) і інш. Асобныя рысы І. мела і Полацкае княства (узначальвалася князем).
2) Буйная дзяржава, якая мае вял.калан. ўладанні (калан. І.). Складаецца з метраполіі і калоній. Прыклад — б.Брытанская імперыя, якая разам з Вялікабрытаніяй уключала ўсе яе калоніі і дамініёны. З 1979 у свеце афіц. не існуе І.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАЛО́ГІ (грэч. Palaiologoi),
апошняя дынастыя імператараў Візантыі ў 1261—1453. Род вядомы з 11 ст. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII [1261—82], б.імператар [1258—61] Нікейскай імперыі, які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Інш. прадстаўнікі: Андронік II [1282—1328]; Андронік III [1328—41], Іаан V [1341—91], суправіцелямі якога былі ўзурпатары Іаан VI Кантакузін [1341—54], Андронік IV [1376—79] і Іаан VII [1390]; Мануіл II [1391—1425]; Іаан VIII [1425—18]; Канстанцін XI [1449—53]. Праўленне П. — перыяд паліт. і гасп. заняпаду імперыі, захопу (з пач. 14 ст.) яе тэр. туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі. Пляменніца Канстанціна XI Зоя (Соф’я) — жонка маскоўскага вял.кн.Івана III, маці Васіля III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДА́Н (Sedan),
горад на ПнУ Францыі, на р. Мёз. Каля 50 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Металургічная прам-сць, вытв-сць шарсцяных тканін і дываноў.
У 14 ст. царкоўнае ўладанне. З канца 14 ст. ў складзе Францыі. У 15—17 ст. буйны цэнтр вытворчасці сукна. У час рэліг. войнаў на баку гугенотаў. У 1592 тут засн. кальвінісцкая тэалагічная акадэмія. У франка-прускую вайну 1870—71 каля С. герм. войскамі ген.-фельдмаршала Г.К.Б.Мольтке 1.9.1870 разгромлена франц. армія маршала М.Э.Мак-Магона; узята ў палон больш за 100 тыс.чал., у т. л.імператарНапалеон III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗІНЬ,
кітайская імператарская дынастыя [265—420]. Адрозніваюць Зах. Ц. [265—316] і Усх. Ц. [317-420]. Першая засн. палкаводцам Сыма Янем, які ў 280 перамог царства У і на кароткі час аб’яднаў дзяржаву; сталіца — г. Лаян. Міжусобіцы канца 3 — пач. 4 ст. аслабілі імперыю і дазволілі хуну і інш. качавым плямёнам захапіць Паўн. Кітай; у 316 імператар Мінь-дзі ўзяты імі ў палон. Адзін з саноўнікаў імперыі Сыма Жуй у 317 засн.Усх. Ц.; сталіца — г. Цзянькан (цяпер г.Нанкін). У час праўлення Усх. Ц. вялася бесперапынная барацьба за ўладу паміж знаццю Паўн. і Паўд. Кітая. У 420 да ўлады прыйшла дынастыя Сун (гл.Паўднёвыя і паўночныя дынастыі ў Кітаі).