ЗМЕ́І (Ophidia, або Serpentes),

падатрад лускаватых кл. паўзуноў, або рэптылій. 3 інфраатр.: чэрвепадобныя, ніжэйшыя і вышэйшыя. 12 сям., найб. вядомыя аспіды, вужовыя, гадзюкавыя, марскія змеі, пітоны, слепазмейкі (слепуны), удавы і інш. Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць З. вядуць наземны спосаб жыцця, часцей у густым раслінным покрыве, кронах дрэў, многія ў пустынях, некат. ў прэсных вадаёмах і морах. На Беларусі 3 віды: вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка. 26 відаў і падвідаў у Чырв. кнізе МСАП, 1 від (мядзянка) — у Чырв. кнізе Рэспублікі Беларусь.

Даўж. ад 8 см да 11,5 м (анаконда). Цела вузкае, выцягнутае, укрытае луской і рагавымі шчыткамі. З. ліняюць некалькі разоў за год; вонкавы рагавы слой скуры (выпаўзак) скідваецца звычайна цалкам. Вочы без павек, звонку суцэльная празрыстая абалонка, якая аддзяляецца пры ліньцы разам са старым слоем скуры. Язык доўгі, раздвоены, які памылкова прымаюць за джала. Зубы тонкія, вострыя, загнутыя назад. У ядавітых З. зубы на верхняй сківіцы ядавітыя з баразёнкай або каналам для сцёку яду. Размнажаюцца адкладваннем яец, некат. — яйцажывародныя. Кормяцца насякомымі, рыбай, земнаводнымі, паўзунамі, птушкамі, млекакормячымі. Скуру некат. З. выкарыстоўваюць у гарбарнай прам-сці, яд — у медыцыне.

Літ.:

Жизнь животных. 2 изд. Т. 5. М., 1985;

Пикулик М.М., Бахарев В.А., Косов С.В. Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988;

Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. давед. Мн., 1996.

М.​М.​Пікулік.

Змеі: 1 — каралеўская; 2 — вострагаловая дрэўная; 3 — вадзяны вуж; 4 — пама; 5 — тыгровы вуж; 6 — двухколерная пеламіда.

т. 7, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Quod cibus aliis, aliis est atrum venenum

Што для адных ‒ ежа, для другіх ‒ згубная атрута.

Что для одних еда, для других ‒ губительный яд.

бел. Здароваму жывату і рэдзька не вадзіць, а хвораму і масла шкодзіць. Кату жарты/смешкі, а мышцы смерць.

рус. Что одному впрок, то другому отрава. Что лошади в пользу, то мыши смерть. Кому свет, а мне потёмки. Кому скоромно, а мне на здоровье. Кому воровство, а ему ремесло. Кому мученье, а Трифону ученье.

фр. A l’aigle seule il est permis de regarder le soleil (Одному орлу позволительно смотреть на солнце). Ce qui nuit à l’un duit à l’autre (Что вредно одному, другому на пользу).

англ. One man’s meat is another man’s poison (Что одному мясо, другому ‒ яд).

нем. Der Kranke und der Gesunde haben ungleiche Stunde (Больному и мёд невкусен, а здоровый камень ест).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

набале́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю. Набалелая рана. // перан. Які стаў вельмі адчувальным яд доўгіх пакут. Крык набалелай душы. □ Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем Тваё набалелае сэрца. Панчанка.

2. перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння. Набалелая праблема. // Які накапляўся, збіраўся на працягу доўгага часу. [Баец] быў змораны, цяжка дыхаў і гаварыў з даўно набалелай злосцю. Быкаў.

3. у знач. наз. набале́лае, ‑ага, н. Тое, што мучыць, выклікае пакуты. Маці ішла побач з сынам і выказвала набалелае за гады. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІ́РУСЫ (ад лац. virus яд),

найдрабнейшыя субмікраскапічныя арганізмы няклетачнай будовы, якія складаюцца з нуклеінавай кіслаты і бялковай абалонкі (капсіды). Вірусы — унутрыклетачныя паразіты, якія выклікаюць вірусныя хваробы чалавека і жывёл, а таксама вірусныя хваробы раслін. вірус бактэрый — бактэрыяфагі. Адкрыты рус. вучоным Дз.​І.​Іваноўскім (1892), пашыраны ўсюды. Апісана каля 500 формаў вірусаў, якія шкодзяць цеплакроўнай жывёле і больш за 600 формаў вірусаў, што заражаюць вышэйшыя расліны. Вірусы існуюць у форме пазаклетачнай віруснай часціцы (вірыёна) і ўнутрыклетачнай (комплекс Вірус — клетка). Размнажаюцца толькі ў жывых клетках арганізма-гаспадара, выкарыстоўваючы іх ферментатыўны апарат. Нуклеінавая кіслата (РНК пераважна ў фітапатагенных вірусах і ДНК — у вірусах, якія шкодзяць чалавеку і жывёле) — носьбіт спадчыннасці і інфекцыйнасці. Форма вірусаў вызначаецца будовай бялковай абалонкі: палачка- або ніткападобная, сферычная, бацылападобная і інш.; памеры ад 15 да 2000 нм і больш. Вывучае вірусы — вірусалогія.

У вірусах адсутнічае ўласны абмен рэчываў і рэпрадукцыя цалкам залежыць ад метабалічнай актыўнасці клетак гаспадара. Пранікаючы ў клетку, яны накіроўваюць працэсы сінтэзу на рэпрадукцыю саміх вірусаў і ўводзяць дапаўняльную генетычную інфармацыю, якая адмоўна ўплывае на метабалізм клетак. У працэсе рэпрадукцыі фітапатагенных вірусаў узнікаюць генетычна змененыя формы (штамы), што мае вял. значэнне ў эвалюцыі. Вірусы раслін распаўсюджваюцца мех. шляхам, пыльцой, насеннем, з пасадачным матэрыялам, натуральнымі пераносчыкамі (нематодамі, тлямі, грыбамі і інш.).

Літ.:

Биология вирусов животных: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1977;

Гиббс А., Харрисон Б. Основы вирусологии растений: Пер. с англ. М., 1978;

Власов Ю.И., Ларина Э.И. Сельскохозяйственная вирусология. М., 1982.

Ж.​В.​Блоцкая.

Схема будовы вірусаў: А — патагенных для раслін (вірус тытунёвай мазаікі); Б — чалавека і жывёл; 1 — вірус герпесу; 2 — адэнавірус; 3 — папававірус; 4 — вірус грыпу; 5 — каронавірус; 6 — арэнавірус; 7 — рабдавірус.

т. 4, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

смяро́тны, смяртэ́льны (кніжн.)

1. tödlich, tódbringend; мед. letál;

смяро́тны яд tödliches Gift;

смяро́тная хваро́ба tödliche [lébensgefährliche] Kránkheit;

2. перан. tödlich, Tod-, Tódes-, zum Stérben, Stérbens-;

смяро́тны страх Tódesangst f -;

смяро́тная няна́вісць Tódfeindschaft f -;

смяро́тная небяспе́ка Tódesgefahr f -, Lébensgefahr f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ві́рус

(лац. virus = яд)

1) найдрабнейшы мікраарганізм, узбуджальнік інфекцыйных хвароб (напр. в. грыпу);

2) перан. узбуджальнік якіх-н. непажаданых сацыяльных, псіхалагічных і іншых з’яў (напр. в. індывідуалізму);

3) інф. праграма, здольная далучацца да іншых праграм камп’ютэра і выклікаць збоі ў іх працы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ядаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), здольны выклікаць атручэнне. Ядавітыя рэчывы. □ [Тварыцкага] на нямецкую вайну забралі былі. Там і атруцілі яму грудзі на век-вечны. — Газ ядавіты пускалі. Чорны. // Які змяшчае ў сабе яд. Бледная паганка — ядавіты грыб. □ Лугі, пашы.. часта бываюць засмечаны ядавітымі раслінамі. «Беларусь». // Які выдзяляе, выпускае яд, выпрацаваны спецыяльнымі органамі (пра жывёл). Ядавітыя змеі. Ядавіты павук каракурт.

2. Разм. Які непрыемна і раздражняльна ўздзейнічае на органы пачуццяў; едкі, пякучы. Ядавіты пах лаку. □ Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Мыслівец. / Пра яркі, рэзкі колер. Зыркаю на ядавітага колеру вадкасць, якая б’ецца аб сценкі бутэлькі, і мяне разбірае страх. Карпюк. // перан. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны. Мы ўжо бачылі, што гэтае пытанне з’яўляецца асабліва ядавітым для філасофіі Маха і Авенарыуса. Ленін.

3. перан. Зласлівы, з’едлівы. Койфер з ядавітай іроніяй сказаў: — О, я цудоўна вас разумею, пан обер-лейтэнант. Вы ведалі ці здагадваліся аб гэтым палёце і, каб ратаваць сваё жыццё, уцяклі з вёскі... Шамякін. / Пра зласлівага, з’едлівага чалавека. — Ну, ты і ядавіты стаў, чорт гэтакі, — засмяяўся Сяргееў і ўзяў Валодзю за рукі. Федасеенка. // Які выражае зласлівасць, з’едлівасць. Немец за паліраваным сталом, здаецца, піў асалоду, гледзячы на Людмілу, на збітую Шуру. «Ну, што вы цяпер скажаце?» — пытаўся яго ядавіты позірк. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ex uno flore trahitur bene melque venenum

3 адной кветкі здабываюць і мёд і атруту.

Из одного цветка добывают и мёд и яд.

бел. Адны вочы і плачуць і смяюцца. 3 аднаго дрэва і крыж і палата.

рус. Нет розы без шипов, нет пчёлки без жальца. Хорош цветок, да остёр шипок. Из одного дерева икона и лопата. Из одного гнезда сокол и ворона вывелись.

фр. Il n’y a pas de roses sans épines (Нет роз без шипов).

англ. No rose without a thorn (Нет роз без шипов). Every white has its black (На каждое белое есть чёрное). There is no wheat without chaff (Нет пшеницы без жмыха). No sweet without some bitter (Нет сладкого без горького).

нем. Keine Rose ohne Dorn (Нет розы без шипа).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Труць 1, труц ‘труціць’ (воран., ашм., смарг., гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. трути, струти ‘атручваць’ (Гарб.). З польск. truć ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 134). Аналагічна тру́цца ‘атручвацца’ < польск. truć się ‘тс’, ‘мучыцца, пакутаваць’. Польск. truć (się) узыходзіць да прасл. *truti, 1 ас. trovǫ ‘спажываць, вытрачаць, ператраўліваць’, звязанага чаргаваннем галосных асновы з ітэратывам *traviti і назоўнікам трава́, трова́ (гл.). Прасл. лексема *truti роднасная літ. trūnýti ‘парахнець, тлець, гнісці’, вал. toraw ‘таўчы’, ‘біць, разбіваць’, ст.-грэч. τρύω ‘быць стомленым, замучаным’, ‘прыціскаю, прыгнятаю, раню’, ст.-англ.-сакс. dˊrōwigean ‘цярпець’, ст.-нарв. þrá ‘сум’, ‘моцнае жаданне’ < і.-е. *treu̯‑ ‘церці, расціраць’ (Борысь, 644; Фасмер, 4, 92; Махэк₂, 650; Чарных, 2, 255; Скок, 3, 507–508; Брукнер, 575, 577; ЕСУМ, 5, 656; Бязлай, 4, 234–235).

Труць 2 ‘яд, атрута’ (Некр. і Байк., Ласт.). Магчыма, з польск. truć ‘расліна, сокам якой змазвалі стрэлы, палюючы на аленяў’ (Варш. сл.), параўн. trut, truta, trutka ‘атрута (як прынада)’ і папярэдняе слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Multum vinum bibere, non diu vivere

Шмат віна піць ‒ нядоўга жыць.

Много вина пить ‒ недолго жить.

бел. Хто п’е, той доўга не жыве. Як п’яны мужык, то і смерць найдзе прычыну прыкапацца.

рус. Много пить ‒ мало жить. Кто винцо любит, тот сам себя губит. Кто чарку допивает, тот веку не доживает. Бывает, от водки и до могилы путь короткий. В луже водки и богатыри тонут. Кто в пивную шажком, за тем болезнь бежком. Кто живёт с водкой, тот и умрёт от неё. Чем больше пьёшь за здоровье, тем скорее выпьешь за упокой.

фр. Trop boire noyer la mémoire (Много пить ‒ ум/память утопить). Noyer sa raison dans le vin (Утопить ум в вине).

англ. There is poison in good wine (В хорошем вине есть яд).

нем. Mit Saufaus ist ’s bald aus (Горькому пьянице скоро конец). Wer täglich im Wein schwimmt, muß endlich darin ersaufen (Кто ежедневно плавает в вине, должен наконец в нём утонуть).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)