Засн. ў 1965 у г. Дортмунд (Германія). Адкрыты ў 1968. Ф-ты: матэм., фіз., хім., хім. тэхналогій, камп’ютэрных навук, машынабудавання, электратэхнікі, планавання гарадоў і населеных пунктаў, эканам. і сац. навук, адукацыі і біялогіі, спец. адукацыі і рэабілітацыі асоб з цяжкасцямі ў стане здароўя, гуманіт. навук, у т. л. тэалогія, паліт. навукі, псіхалогія і эканоміка хатняй гаспадаркі, мовы і л-ры, журналістыкі, гісторыі, музыкі, мастацтва, спорту і геаграфіі. Пры ун-це працуюць 5 ін-таў і 3 цэнтры.
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4 серыях: 1-я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядычнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах Навук. вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыка-бібліягр. агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук. жыццё ф-таў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону канд. і доктарскіх дысертацый і інш.
Засн. ў Гомелі ў 1991. У складзе комплексу Гомельскі каап. тэхнікум (з 1944) і Гомельскае каап.прафес.-тэхн. вучылішча (з 1966). Навучэнцы комплексу паводле прынцыпу бесперапыннай падрыхтоўкі ў скарочаны тэрмін заканчваюць па профільных спецыяльнасцях вучылішча і тэхнікум. Тэхнікум рыхтуе тавараведаў-камерсантаў, бухгалтараў, эканамістаў-менеджэраў. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): камерц. дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне вытв-сцю. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй і на базе профільнага прафес.-тэхн. вучылішча. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Мікалай Аляксеевіч (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны. Чл.ЦККПСС з 1939. Чл. Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканомікаСССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв.Ленінградскай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ Валянцін Васілевіч (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук. працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ (Leontief) Васіль Васілевіч (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999),
амерыканскі эканаміст. Чл.Нац. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны чл. Расійскай АН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1931 праф. эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеўская прэмія 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́Ў Іосіф Іосіфавіч (н. 14.2.1941, в. Куты Магілёўскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1993). Д-рэканам.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БСГА (1964) і з 1970 працуе ў ёй (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах планавання і матэм. мадэліравання эканам. сістэм АПК. Распрацаваў сістэму эканоміка-матэм. мадэлей для аптымізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажыццяўлення спецыялізацыі с.-г. прадпрыемстваў ва ўмовах кааперавання.
Тв.:
Оптимальное планирование АПК района. Мн., 1987;
Экономико-математическое моделирование экономических систем и процессов в сельском хозяйстве. Мн., 1997.