2. Такі, у якім шмат ценю, багаты ценем. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.Колас.//Які знаходзіцца ў цяні, заценены. У парку ёсць адна асабліва прыгожая цяністая дарожка.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1.Які зрабіўся, стаў сухім, страціўшы вільгаць. //Які перасох (пра вусны). Пасохлыя ад смагі губы.
2.Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі — іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая белая кукуруза...Шамякін.Навалілася хмара дымная, Цёмная, неабдымная.. Маці глянула, ціха вохнула: — Ажывуць мае грады пасохлыя!Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадаві́на, ‑ы, ж.
Дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой‑н. падзеі. 60‑я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. □ На пятнаццатую гадавіну вызвалення Беларусі ад белапалякаў сюды, у калгас, прыехала на свята шмат дарагіх гасцей.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
diffuse
[dɪˈfju:z]1.
v.
1) пашыра́ць (-ца), расьсява́ць (-ца)
2) Phys. праніка́ць (шля́хам дыфу́зіі)
2.
adj.
1) расьсе́яны, дыфу́зны (сьвятло́, тума́н)
2) шматсло́ўны, які́шмат расьця́гвае
a diffuse writer — шматсло́ўны пісьме́ньнік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА,
ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл.рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне A, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці C і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення.
Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; C — поласць.
вобраз чарадзейных усх.-слав. казак і паданняў; асілак, пераможца змея. У казках пра К.К. зліліся матывы міжнар. казачнага сюжэта і мясц. падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра К.К. асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора). Сюжэт пра К.К. мае шмат агульнага з польск. паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматгра́нны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае шмат, многа граней. Шматгранны камень. Шматгранная калона.
2.перан.Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Камуністычная партыя Беларусі лічыць сваю дзейнасць састаўной часткай шматграннай дзейнасці КПСС.«Маладосць».Талент Максіма Багдановіча быў шматгранны і ўсебаковы.Клімковіч.Уплыў рабочых калектываў на жыццё школы шматгранны і вельмі карысны.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматто́нны, ‑ая, ‑ае.
1.Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам.Беразняк.
2.Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1.Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў (пра якую‑н. працу, справу). Карпатлівыя пошукі. □ Пачалася ўседлівая карпатлівая работа над помнікам гвардыі радавому Аляксандру Пасмітнаму.Васілёнак.Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая работа.«Звязда».
2. Старанны, руплівы, дбайны. Карпатлівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае шмат струкоў. Струкаватая фасоля.// Падобны да струна.
2.Разм. Кучаравы (пра шэрсць). / Пра валасы чалавека. Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца.Пташнікаў.Кепка блінам ляжала на струкаватай рыжай галаве.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)