нацы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік нацызму, член гітлераўскай фашысцкай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заўко́м, ‑а, м.

Заводскі камітэт прафсаюзнай арганізацыі. Член заўкома. Пасяджэнне заўкома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секцыяне́р, ‑а, м.

Член якой‑н. секцыі ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучле́н, ‑а, м.

Кніжн. Член адной з кім‑н. арганізацыі, таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракцыяне́р, ‑а, м.

Член якой‑н. фракцыі ​1 (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spółdzielca

м. член кааператыва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АКАДЭ́МІК,

правадзейны член Акадэміі навук Беларусі, АН інш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26.12.1928, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел. АН.

т. 1, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акадэ́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца найбуйнейшым вучоным, мастакам і пад.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

antecedent

[,æntəˈsi:dənt]

1.

n.

1) папярэ́дняе

2) Math. антэцэдэ́нт -а m.

а) папярэ́дні член адно́сінаў

б) пе́ршы або́ трэ́ці член прапо́рцыі

- antecedents

2.

adj.

папярэ́дні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

congressman [ˈkɒŋgresmən] n. (pl. -men) кангрэсме́н, член кангрэ́са (у ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)