фана́тык м.

1. фана́тик; изуве́р;

2. (человек, страстно преданный какому-л. делу) фана́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́сный ко́сны;

ко́сные взгля́ды ко́сныя по́гляды;

ко́сный челове́к ко́сны чалаве́к;

ко́сный ум ко́сны ро́зум.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́сколькоI числ. не́калькі;

не́сколько челове́к не́калькі чалаве́к;

в не́скольких слова́х у не́калькіх сло́вах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ничто́жный

1. (очень малый) мізэ́рны; (незначительный) нязна́чны;

2. (никчёмный) нікчэ́мны;

ничто́жный челове́к нікчэ́мны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нра́вственность мара́льнасць, -ці ж.; мара́ль, -лі ж.;

челове́к высо́кой нра́вственности чалаве́к высо́кай мара́лі (мара́льнасці).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропа́щий в разн. знач., разг. прапа́шчы;

пропа́щее де́ло прапа́шчая спра́ва;

пропа́щий челове́к прапа́шчы чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трусI (трусливый человек) баязлі́вец, -лі́ўца м.;

тру́са пра́здновать у кусты́ пазіра́ць; зуба́мі звані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футля́р футля́р, -ра м., футара́л, -ла м.;

челове́к в футля́ре чалаве́к у футля́ры (футара́ле);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАНЕ́ЦІ ((Canetti) Эліяс) (25.7.1905, г. Русе, Балгарыя — 14.8.1994),

аўстрыйскі пісьменнік. Скончыў Венскі ун-т (1929). З 1938 у эміграцыі. Вядомасць прынёс раман «Асляпленне» (1935). Майстэрствам псіхал. аналізу адметныя п’есы «Вяселле» (1932), «Камедыя пыхлівасці» (1934), «Асуджаныя» (1956), зб. «Той, які чуў сваімі вушамі» (1974). У філасофска-сацыялагічным трактаце «Maca і ўлада» (1960) даследаваў прыроду аўтарытарнай улады. Асн. тэмы прозы К. — чалавек і натоўп, індывідуальнасць і ўлада, яна вызначаецца філасафічнасцю і псіхалагізмам, спалучэннем абсурду і парадоксу, гратэску і ўмоўнасці. Аўтар кн. дзённікаў і афарызмаў «Правінцыя чалавека» (1973), мемуараў (т. 1. — «Выратаваная мова», 1977; т. 2. — «Факел у вуху», 1980; т. 3. — «Гульня вачэй. Гісторыя жыцця 1931—1937», 1985). Нобелеўская прэмія 1981.

Тв.:

Рус. пер. — Ослепление. М., 1988;

Человек нашего столетия. М., 1990.

М.​А.​Папова.

Э.Канеці.

т. 7, с. 583

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МСЦІСЛА́ВА АБАРО́НА 1654 Адбылася ў г. Мсціслаў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Баі паміж рус. войскамі на чале з А.​М.​Трубяцкім і войскам ВКЛ пачаліся ў ліп. 1654. Войскі Трубяцкога аблажылі горад. На дапамогу мсціслаўцам падышлі «служылыя людзі» «рословского урядника» М.​Посахаўскага колькасцю больш за 3 тыс. чал., якія былі разбіты. У выніку прыступу 22 ліп. горад быў узяты. Паведамляючы аб гэтай перамозе Б.​Хмяльніцкаму, цар Аляксей Міхайлавіч у сваёй грамаце пісаў, што горад «взяты взятьем и шляхты, поляков и литвы и иных служилых людей и ксензов и езвуитов и иного их чину побито больши десяти тысяч человек». У якасці палонных баяры і ваяводы адаслалі цару «городничего мсциславского Я.​Стенкевича, да ротмистров и иных начальных людей».

В.​І.​Мялешка.

т. 10, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)