прамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і без дап.
Малаціць некаторы час. Прамалаціць цэлы дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.
Мардаваць некаторы час. Прамардаваць работнікаў на полі цэлы дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
in a whole skin, with a whole skin
цэ́лы і здаро́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
year-round
[,jɪrˈraʊnd]
adj., adv.
на праця́гу го́ду, цэ́лы год, кру́глы год
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КВА́НТАВЫЯ ЛІ́КІ,
цэлыя або паўцэлыя лікі, якія характарызуюць пэўныя станы квантавых аб’ектаў (атамаў, малекул, ядраў, элементарных часціц). Вызначаюцца ўласнымі значэннямі аператараў, якія атрымліваюцца пры квантаванні адпаведных фіз. велічынь.
Напр., у квантавай механіцы стан асобнага электрона ў атаме вызначаецца 4 фіз. велічынямі (энергіяй, арбітальным момантам імпульсу, праекцыяй спінавага і магнітнага момантаў) і залежыць ад 4 К.л. адпаведна: галоўнага, арбітальнага (азімутальнага), магнітнага (цэлы) і праекцыі спіну (паўцэлы). У фізіцы элементарных часціц К.л. класіфікуюцца мікрачасціцы па тыпах і групах (напр., барыёны, мезоны, дзіўныя часціцы) і вызначаюць імавернасці розных рэакцый паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЬу геаметрыі,
колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геам. фігуры. Напр., месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (Р. лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (Р. паверхні роўная 2), у 3-мернай прасторы — трыма. Р. канечнамернай вектарнай прасторы роўная ліку вектараў яе базісу. У тапалогіі паняцце геам. Р. абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы): пустое мноства мае Р., роўную -1; Р. прасторы X — найменшы цэлы дадатны лік п, такі, што кожны пункт з X мае адвольна малое наваколле з Р. межаў, меншай за п. Гл. таксама Мнагамерная прастора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРВА́Т (ад лац. reservatus захаваны),
у сусветнай прыродаахоўнай практыцы — ахоўная тэрыторыя, дзе гал. аб’ект — адзін з кампанентаў прыроднага комплексу (рэжым блізкі да заказніка), ці цэлы прыродна-тэр. комплекс (рэжым блізкі да запаведніка). Паводле аб’екта аховы вылучаюць Р. балотныя, бат., лясныя, арніталагічныя, паляўнічыя і інш. На Беларусі існуюць лясныя генет. Р., якім надаецца статус асабліва ахоўных тэрыторый. Адрозніваюцца высокімі гасп. паказчыкамі (хуткасць росту, лепшая якасць драўніны і інш.) і выкарыстоўваюцца як крыніцы генет. матэрыялу (насення, чаранкоў, прышчэпачнага матэрыялу). Агульная пл. — каля 4170 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
набе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы. Я не разумеў, як гэта можна не пад’есці, калі добра набегаешся за цэлы дзень...Ваданосаў.— Навошта так рана.. [Паўліка] будзіш? — запытала маці, якая ўжо завіхалася ля печы. — Набегаецца яшчэ за цэлы дзень...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)