Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.
зява́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае).Купала.
2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць. — Ліха бо ведае гэтага нездаляку, — падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. — Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў.Даніленка.Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў.Пташнікаў.
2. Пазяхаць. — Яшчэ не прыдумаў. — Віця пазяхае. — Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш — хаўкаеш, як сабака.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).
Раптоўна схапіла мяне галава.
Жывот схапіла (безас.).
4.перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).
С. думку выкладчыка.
С. вокам (улавіць).
5.што. Перавязаць, абвязаць чым-н.
С. талію поясам.
6.што. Змацаваць, злучыць (спец.).
С. сцяну клямарам.
7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).
Адразу ўсё не схопіш.
|| незак.схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
krállen
1.
vt дра́паць, хапа́ць капцюра́мі (што-н.)
2.
(sich)
(anA) чапля́цца (за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.
1. Прызнаваць што‑н. недабраякасным, заганным. Бракаваць тавар.// Адмаўляцца ад каго‑, чаго‑н., адвяргаць што‑н. [Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю].Дубоўка.
2.безас. Неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасці. Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага.Дуброўскі.[Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцці-быцці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)