мат. паказальная функцыя, г.зн.функцыя выгляду y = ax, дзе x — незалежны пераменны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАРАСТА́ННЕ І СПАДА́ННЕ ФУ́НКЦЫІ,
павелічэнне (змяншэнне) значэнняў функцыі пры павелічэнні значэнняў яе аргумента. Функцыяy = 𝑓(x) наз. нарастальнай (спадальнай) на адрэзку
[a, b],
калі для любых x1 і x2, такіх, што a ≤ x1 ≤ x2 ≤ b, выконваецца няроўнасць 𝑓(x1) < 𝑓(x2) [адпаведна 𝑓(x1) > 𝑓(x2)]. Дыферэнцавальная функцыя з’яўляецца нарастальнай (спадальнай) на зададзеным інтэрвале, калі яе вытворная ў кожным пункце гэтага інтэрвалу дадатная (адмоўная). Напр., функцыяy = x2 спадае на інтэрвале (−∞,0) і нарастае на інтэрвале (0, +∞).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́БАВАЯ І ЦЭ́ЛАЯ ЧА́СТКІ ЛІ́КУ,
складаемыя, на якія адзіна магчымым спосабам раскладаецца любы рэчаісны лік. Цэлай часткай [x] ліку х наз.найб. цэлы лік, які не перавышае x, напр., [5, 6] = 5, [−3, 2] = −4; з яе дапамогай атрымліваюць, напр., раскладанне на простыя множнікі ліку n! = 1∙2∙3...∙n. Функцыя y = [x] — кавалкава неперарыўная (ступеньчатая) функцыя са скачкамі ў цэлых пунктах. Дробавая частка ліку x — рознасць x − [x]; заўсёды 0 ≤ {x} < 1; функцыя y = {x} — перыядычная функцыя з перыядам, роўным 1. З дробавай часткай звязана паняцце адлегласці да бліжэйшага цэлага ліку x [абазначаецца (x)]:
, дзе k = 0, ±1, ±2... Гэтыя паняцці выкарыстоўваюцца ў тэорыі лікаў і інш. раздзелах матэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыганаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трыганаметрыі, заснаваны на трыганаметрыі. Трыганаметрычнае ўраўненне. Трыганамегрычная табліца. Трыганаметрычная функцыя.
2. Звязаны з геадэзічнымі вымярэннямі, якія выконваюцца метадам трыянгуляцыі (у 2 знач.). Трыганаметрычны пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысфу́нкцыя
(ад дыс- + функцыя)
парушэнне, разлад функцый органа або арганізма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАШЫ́ ТЭАРЭ́МАінтэгральная,
адна з асн. тэарэм тэорыі аналітычных функцый. Калі функцыя 𝑓(z) — адназначная аналітычная функцыя ў некаторай вобласці камплекснай плоскасці, то інтэграл ад яе ўздоўж любой замкнутай спрамляльнай крывой, размешчанай у гэтай вобласці, роўны нулю. Апублікавана А.Кашы ў 1825, поўнасцю даказана франц. матэматыкам Э.Гурса ў 1884. Выражае адну з асн. характарыстычных уласцівасцей аналітычных функцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Funktiónf -, -en
1) дзе́янне, функцыяні́раванне;
die Kommissión trat in ~ камі́сія прыступі́ла да пра́цы
2) фу́нкцыя, дзе́йнасць;
éine ~ bekléiden займа́ць яку́ю-н. паса́ду
3) матэм., мед.фу́нкцыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трансцэндэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — недаступны чалавечаму пазнанню, недасягальны для чалавечага розуму.
2.Спец. Які не можа быць вылічаны пры дапамозе алгебры або быць выражаны алгебраічна. Трансцэндэнтная функцыя.// Які вывучае падобныя велічыні, паняцці. Трансцэндэнтная матэматыка.
[Ад лац. transcendens, transcendentis — які выходзіць за межы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КВАДРАТУ́РНАЯ ФО́РМУЛА,
формула набліжанага вылічэння вызначанага інтэграла. Падынтэгральная функцыя замяняецца адпаведным інтэрпаляцыйным паліномам (гл.Інтэрпаляцыйная формула) і тым самым вылічэнне інтэграла зводзіцца да вылічэння т. зв. квадратурнай сумы (гл.Набліжанае інтэграванне).
Найб. пашыраная К.ф. віду
, у левай частцы якой інтэграл, што падлягае вылічэнню. Падынтэгральная функцыя запісана як здабытак дзвюх функцый. Функцыяp(x) лічыцца фіксаванай для дадзенай К.ф. і наз. вагавой функцыяй. Сума ў правай частцы наз. квадратурнай сумай, дзе xi — вузлы, Ci — каэфіцыенты К.ф. (значэнні вузлоў і каэфіцыентаў бяруцца з табліц). На Беларусі даследаванні па тэорыі К.ф. распачаты ў 1956 у Ін-це матэматыкі Нац.АН.