1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку.Каршукоў.
2. Хаджэнне па розных інстанцыях усувязіз вырашэннем якой‑н. справы. Тупаніны было на цэлы месяц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́р’е, ‑я, н.
Пераконанасць у чыёй‑н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго‑, чаго‑н. Карыстацца давер’ем. Заслужыць давер’е. Страціць давер’е. Апраўдаць давер’е. □ Так была наладжана сувязь з калгасам, і гэтай сувязі [Цімох] стараўся не губляць, наадварот, ён яшчэ болей замацоўваў яе, заваёўваючы давер’е з боку асобных калгаснікаў.Колас.
•••
Увайсці (уцерціся) у давер’егл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
thereby
[,ðerˈbaɪ]
adv.
1) пры дапамо́зе чаго́; такі́м спо́сабам, гэ́так
travel and thereby study the customs of other countries — падаро́жнічаць і гэ́так пазнава́ць звы́чаі і́ншых краёў
2) усу́вязіз тым
3) паблі́зу, блі́зка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
знаёмства, ‑а, н.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія ведаюць адзін аднаго і падтрымліваюць узаемныя сувязі; устанаўленне, пачатак такіх адносін. Завесці знаёмства. □ Са Святланай у Салаўёва знаёмства было даўняе, яшчэ партызанскае.Шахавец.[Ядвіга] знаёмілася з ваколічнай шляхтай, хаця з «кавалерамі» мала гутарыла пры знаёмстве.Бядуля.
2.Разм. Круг знаёмых. У яго ў горадзе вялікае знаёмства. □ Міласэрныя сёстры, мяшчане, сяляне, чыгуначнікі, гандляры, спекулянты складаюць звычайны круг знаёмства швачкі Самабыліхі.Колас.
3. Набыццё ведаў, звестак пра што‑н., азнаямленне з чым‑н. Знаёмства Карніцкага з камвузам зацягнулася на цэлых тры гады.Паслядовіч.// Веданне чаго‑н., азнаёмленасць з чым‑н. З салдатаў Бухча прынёс знаёмства з культураю.Чорны.
•••
З першага знаёмства — адразу, пры першай сустрэчы.
Па знаёмству — скарыстоўваючы блізкія адносіны, сувязіз кім‑н. (уладкавацца, уладзіць якую‑н. справу і пад.).
Шапачнае знаёмства — павярхоўнае знаёмства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астэадысплазі́я
(ад астэа + дысплазія)
прыроджанае парушэнне развіцця касцей, якое суправаджаецца іх дэфармацыяй усувязіз замяшчэннем касцявой тканкі храстковай або фібрознай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жо́ржкі ’гульня хлопчыкаў — бабкі’ (гродз., Нар. словатв., 260). Улічваючы, што жох2 — назва элемента гульні ў бабкі — звязана, відаць, з гэтым словам, але зазнала ўплыў нейкага іншага слова. Фасмер (2, 62) адзначае жорж ’прайдзісвет’ усувязізжох ’тс’, указваючы, што непасрэднай сувязі паміж гэтымі словамі, якую бачыў Крастоўскі (ИОРЯС, 4, 3, 1070), няма, бо жорж < франц.George. Аднак наяўнасць формы жоржу двух значэннях жох можна лічыць сведчаннем у карысць пэўнай сувязіжорж — жох, але сувязі хутчэй кантамінацыйнага характару, калі франц. імя суадносілася са старой назвай жох.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сістэматыза́цыя
(фр. systematisation, ад гр. systema = цэлае, складзенае з частак, злучэнне)
размяшчэнне чаго-н.у вызначаным парадку і сувязі частак, прывядзенне ў сістэму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́вад, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. выводзіць — вывесці (у 1–3 знач.).
2.‑у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў. Тэарэтычныя, практычныя вывады. Канчатковы вывад. □ Круцілі і так і гэтак і кожны раз прыходзілі да вываду — трэба будаваць новыя печы.Карпаў.
3.‑а. Спец. Провад або спецыяльнае прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́бнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы. — Якую мараль, усувязіз гэтым, вы прапанавалі б, паважаны эскулап? Палюбоўніца заўсёды мілей, тым больш, калі яна маладая, а жонка старая... — Вы пахабнік, — коратка адазваўся доктар. — Уся справа ў тым, што гэта жанчына была таксама яго... жонкай.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)