ТЭАДАЛІ́Т (ад грэч. theaomai разглядаю + dolichos доўгі),
геадэзічны інструмент для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў, вызначэння напрамку пры геадэзічных работах, тапаграфічных і маркшэйдэрскіх здымках, у буд-ве і інш.
Зрокавая труба Т. мае гарыз. і верт. восі вярчэння. Вуглы адлічваюць па гарыз. і верт. кругах. якія складаюцца з лімба і алідады. Адрозніваюць Т.: аптычны, лазерны; высокадакладны. дакладны і тэхнічны: таксама спецыялізаваныя: астранамічны, тахеометр, маркшэйдэрскі (горны). гіраскапічны (для вызначэння напрамку мерыдыяна), кодавы (фіксуе адлікі напрамку і вуглоў фотарэгістрацыяй). Выкарыстоўваецца Т. ў геадэзіі, астраноміі, авіяцыі, артылерыі, горнай і інжынернай справах. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты.
со́нца вы́глянула з-за хма́ры die Sonne sah [lúgte] hínter der Wólke hervór
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
радыёганіё́метр
(ад радыё- + ганіёметр)
прыбор для вызначэння напрамку, у якім знаходзіцца перадаючая радыёстанцыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТРЫТО́Н,
спадарожнік планеты Нептун, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 3200 км. Адлегласць ад планеты каля 394,7 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 5 сут 21 гадз 3 мін. Абарачаецца вакол Нептуна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Магчыма мае атмасферу. Адкрыты ў 1846 англ. астраномам У.Ласелам.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭ́ВЕРС (ням. Revers ад лац. reversum павернуты назад),
1) механізм для змены напрамку руху (вярчэння) машыны, рухавіка або асобных іх элементаў на адваротны. У рухавіках Р. найчасцей — крывашыпна-кулісны або кулачковы механізм, у станках — зубчастае зачапленне з дадатковым (прамежкавым) колам.
Р. наз. таксама сам працэс змены напрамку руху на процілеглы — рэверсаванне. Выкарыстоўваецца ў грузападымальных (падыманне, спуск), трансп. (уперад, назад) машынах і інш.Уавіяц. і суднавых рухавіках рэверсавання дасягаюць паваротам лопасцей паветраных або грабных вінтоў, уэл. рухавіках пастаяннага току — зменай напрамку току ў абмотках узбуджэння, пераменнага току — пераключэннем дзвюх фаз абмоткі статара (робіцца з дапамогай эл. рэверсара).
2) Адваротны бок медаля, манеты, процілеглы аверсу.
3) У гандлёвым праве пісьмовае абавязацельства адной асобы другой, у якім даюцца гарантыі чаго-небудзь, засведчваецца што-небудзь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́бегчы hináuslaufen*vi (s), hináusrennen*vi (s) (па напрамку ад таго, хто гаворыць); heráuslaufen*vi (s), heráusrennen*vi (s) (унапрамку да таго, хто гаворыць);
вы́бегчы на ву́ліцу auf die Stráße hináuslaufen* [heráuslaufen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
імажыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік імажынізму. У Беларусі арганізацыі імажыністаў не было, але асобныя паэты ў сваіх шуканнях «арыгінальных вобразаў» выкарыстоўвалі мастацкія прыёмы гэтага літаратурнага напрамку.А. Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уніпаля́рны
(ад уні- + палярны)
аднаполюсны;
у-ая праводнасць — праводнасць току пераважна ў адным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.). Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс.
2. Які прызначаны для змены напрамку чаго‑н. у адваротны бок. Абаротная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)