МУ́РАД (Murad) Ферыд (н. 14.9.1936, г. Уайтынг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р філасофіі (1965). Скончыў Кліўлендскі ун-т (1965). З 1971 дырэктар Цэнтра навук. даследаванняў, адначасова праф. (з 1975) Віргінскага ун-та (г. Шарлатсвіл). У 1981—89 праф. Станфардскага, з 1988 Чыкагскага ун-таў. Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае крывяносныя сасуды. Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Фурхгатам і Л.Ігнарай; гл.Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУХНО́ЎСКІ Барыс Рыгоравіч (9.4.1898, С.-Пецярбург — 30.9.1975),
палярны лётчык. Скончыў школу марскіх лётчыкаў у Араніенбаўме. У 1924 здзейсніў адзін з першых палётаў на Новую Зямлю (пасля Я.І.Нагурскага, гл.Дадатак) з мэтай гідраграфічных работ і праводкі суднаў Карскай экспедыцыі. Удзельнічаў у пошуках экспедыцыі У.Нобіле (1928), у лядовай разведцы Паўн. марскога шляху (1929—32), пошуках самалёта С.А.Леванеўскага (1937—38). Сканструяваў з Р.Л.Барціні самалёт ДАР (далёкі арктычны разведчык, 1933—36). УВял.Айч. вайну ўдзельнічаў у баях Паўн. флоту. Пасля вайны ў палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршляху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эпізо́д
(фр. épisode, ад гр. episodion = устаўка, дадатак)
1) выпадак, здарэнне, адзін з момантаў у ходзе падзей (напр. э. гісторыі, э. бою);
2) адносна закончаная частка мастацкага твора (напр. э. з рамана).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛА (Bella) Іван (н. 21.5.1964, г. Брэзна, Славакія),
першы касманаўт Славакіі. Лётчык-касманаўт Славацкай Рэспублікі (1999). Палк.-інжынер ВПС. Скончыў Вышэйшую ваен.авіяц. школу (г. Кошыцы, 1987). З 1983 ваен. лётчык, з 1999 у Славацкім цэнтры верыфікацыі Мін-ва абароны. У 1998 уЦэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 20—28.2.1999 з В.М.Афанасьевым (гл.Дадатак) і Ж.П.Эньерэ (Францыя) здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-29» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,9 сут. Сярэбраны медаль Славацкай АН (1999). Яго імем названа малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
náchträglich
1.a
1) дадатко́вы
2) запо́знены
3) злапа́мятны, злапа́мятлівы
4) нявы́гадны
2.adv по́тым, пасля́, удада́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«КРАЙ»
(«Kraj»),
польскі штотыднёвы грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1882—1909. Меў дадаткі «Przegląd literacki» («Літаратурны агляд») і «Dział artystyczno-literacki» («Літаратурна-мастацкі аддзел»). У 1898—1902 кожны нумар «К.» меў дадатак — альбомную старонку. Змяшчаў матэрыялы з гісторыі, культуры, навукі, л-ры і мастацтва слав. народаў, у т. л.маст. творы Э.Ажэшкі, Я.Лучыны, карэспандэнцыі Ф.Багушэвіча з Вільні, артыкулы і допісы А.Ельскага «Пра беларускую гаворку» і «Адам Міцкевіч на Беларусі» (абодва 1885), некралогі В.Дуніну-Марцінкевічу («Беларускі пясняр», 1885), Я.Лучыну (1897), Багушэвічу (1900).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯКО́Ў Іван Андрэевіч (7.11.1895, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1955),
бел. вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Праф. (1929). Бацька Р.Л.Бельскай (гл.Дадатак). Скончыў Горацкае зямельна-агр. вучылішча (1918), Маскоўскі межавы ін-т (1923). З 1923 у аддзеле эканомікі сельскай гаспадаркі Наркамзема БССР. З 1925 уБСГА, адначасова ў Бел.НДІ сельскай і мясц. гаспадаркі і ў Інбелкульце. Распрацоўваў пытанні агр. палітыкі БССР. Быў прыхільнікам хутарской і прыватнай форм вядзення сельскай гаспадаркі. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
Тв.:
Очерки эволюции сельского хозяйства БССР. Мн., 1927;
Пасёлкі: Оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкавання. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў МСЦІСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Панцеляймон; ?—18.11.1154),
старажытнарускі князь, сын наўгародскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127, калі княжыў у Курску, прыняў удзел у паходзе паўд.-рус. князёў на Полацкую зямлю. Дасягнуўшы Лагожска (Лагойска), пайшоў на Ізяслаўль (Заслаўе), паланіў кн.Брачыслава. Пасля высылкі ў 1129 полацкіх князёў у Візантыю атрымаў ад вял. князя кіеўскага княжанне ў Полацку. У 1132 пераведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск (Мінск), атрымаўшы ў дадатак Тураў і Пінск. У 1135, пасля вызвалення Полацка ад уплыву Кіева, пераехаў у Ноўгарад, затым ва Уладзімір-Валынскі. У 1146, калі стаў вял. кіеўскім князем, выгнаў з Турава свайго дзядзьку Вячаслава Уладзіміравіча, які захапіў у яго шэраг гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЬНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін з буйнейшых ун-таў Германіі, муніцыпальны ун-тг. Кёльн. Засн. ў 1388 на ўзор Парыжскага ун-та. У 1593 удадатак да багаслоўскага адкрыты ф-ты: юрыд., мед. і «свабодных мастацтваў». З заснаваннем у 1777 акадэміі, ун-та ў Боне (1786) значэнне К.у. паменшылася і ў 1798 ён зачынены. У 1919 адноўлены, у ім вучылася каля 7,5 тыс. студэнтаў. У 1971 ф-ты: эканам. і сац. навук, юрыд., мед., філас., прыродазнаўча-матэм.У 1991 каля 57 тыс. студэнтаў. У складзе ун-та ін-ты, клінікі, б-ка (з 1920). Яму падпарадкаваны ін-ты эканомікі, энергетыкі, гандлю, эканам. палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІКАРМЫ́,
сухія камбінаваныя кармавыя сумесі (сыпучыя або ў гранулах, брыкетах), збалансаваныя паводле саставу пажыўных рэчываў. На іх прыгатаванне выкарыстоўваюць разнастайную сыравіну расліннага, жывёльнага, мікрабіял. і мінер. паходжання. Вырабляюць К.: поўнарацыённыя, якія маюць усе неабходныя для жывёл пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы ў патрэбнай колькасці і суадносінах (скормліваюць іх без дабавак інш. кармоў); К.-канцэнтраты для кампенсацыі недахопу ў рацыёнах асн. пажыўных рэчываў (скормліваюць жывёлам удадатак да грубых, сакаўных і інш. кармоў асн. рацыёну); збалансаваныя кармавыя дабаўкі — бялкова-вітамінныя, бялкова-вітамінна-мінер., а таксама прэміксы. К. вырабляюць на камбікормавых з-дах і ў кармацэхах жывёлагадоўчых комплексаў і ферм.