ТУ́РАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акр. Цэнтр — г.п. Тураў. 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 — Гомельскай абл. 17.4.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Лельчыцкі і Жыткавіцкі р-ны.
т. 16, с. 38
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРПА́ЦКАЯ УКРАІ́НА (Закарпацце),
тэрыторыя сучаснай Закарпацкай вобл. Украіны. У 10—11 ст. была ў складзе Кіеўскай Русі. Стараж. насельніцтва — славяне. З 11 ст. ў складзе Венгрыі, потым Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі, з 1919 — Чэхаславакіі, з 1938 — Венгрыі. З 1945 у складзе Украіны.
т. 6, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІ́ШЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. Цэнтр — г.п. Лагішын. Пл. раёна 1,1 тыс. км² (1941). У 1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 25.12.1962 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна.
т. 9, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЧА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Любча. Пл. раёна 0,6 тыс. км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.2.1956 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна.
т. 9, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Мір. Тэр. 0,7 тыс. км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.12.1956 раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна.
т. 10, с. 470
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в. Радунь (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Шчучынскі і Воранаўскі р-ны.
т. 13, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
танкадро́м
(ад танк + -дром)
спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для выпрабавання танкаў і для абучэння танкавых войск.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тыл, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Задняя частка, старана чаго-н.; частка, старана, процілеглая пярэдняй.
Зайсці з тылу.
2. Тэрыторыя, размешчаная ззаду лініі фронту.
Ударыць у т. праціўніку.
3. звычайна мн. Сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, якія ствараюцца для матэрыяльнага, тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войск.
4. перан. У час вайны: уся краіна ў процілегласць фронту.
Працаўнікі тылу.
|| прым. тылавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Во́карак ’кумпяк’ (Вешт. дыс.), во́кырак ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. о́корок ’тс’, аб чым сведчыць тэрыторыя распаўсюджання (Магілёўшчына і некаторыя цэнтральныя ўсходнія гаворкі Палесся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падапе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад апекай. Падапечная тэрыторыя. Падапечнае дзіця. / у знач. наз. падапе́чны, ‑ага, м., падапе́чная, ‑ай, ж. Пра чалавека. На купіне перавязалі рану, і Вацура панёс сваю падапечную на руках — пад нагамі хліпала ржавая балотная вада. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)