Ру́ля ’дула’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Шымк. Собр.), ру́лька ’тс’ (ТС). Відаць, з ру́ра ’труба’ (гл.), параўн. ст.-бел.pypa, рула, руля ’труба’ з ст.-польск.rura, што ў сваю чаргу з с.-в.-ням.roere, rōre, с.-ням.rūre ’тс’ (Булыка, Запазыч., 289; Лекс. запаз., 93; Нававейскі, Zapożyczenia, 261). Сюды ж ру́ля ’трубка вытканага палатна’ (чэрв., Гіл.), ’труба (вадаправодная і інш.)’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Túthornn -(e)s, -hörner труба́, рог
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Posáunef -, -n муз. трамбо́н; труба́ арга́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Zúflussrohrn -(e)s, -e водаправо́дная труба́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
luneta
ж. падзорная труба;
luneta astronomiczna — тэлескоп
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІНТУБА́ЦЫЯ (ад лац. in у, унутр + tuba труба),
увядзенне трубкі ў гартань, трахею ці бронхі. Робіцца, каб зняць парушэнні дыхання пры апёках, траўмах, цяжкіх спазмах, дыфтэрыі гартані і яе ацёках (напр., алергічных). Можа замяніць горласячэнне (трахеатамію). Таксама ўвядзенне трубкі ў прасвет кішкі для дыягностыкі ці лячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ННАЯ ПЛА́ЎКА, зонная перакрышталізацыя,
апрацоўка матэрыялу (у выглядзе стрыжня, выцягнутага злітка) расплаўленнем вузкай зоны і перамяшчэннем яе ўздоўж стрыжня. Выкарыстоўваецца для атрымання (рафінавання) чыстых матэрыялаў (т.зв. зонная ачыстка), легіравання і раўнамернага размеркавання дамешкаў па злітку (зоннае выраўноўванне), для вырошчвання монакрышталёў і інш. З.п. можна апрацоўваць амаль усе металы, паўправаднікі і дыэлектрыкі.
Адрозніваюць кантэйнерную і бястыгельную З.п. Пры кантэйнернай матэрыял змяшчаюць у спец. кантэйнер, які павольна перамяшчаецца адносна награвальнікаў. Пры гэтым на мяжы раздзелу цвёрдай і вадкай фаз адбываецца крышталізацыя матэрыялу. Пры бястыгельнай З.п. стрыжань (злітак) устанаўліваюць вертыкальна, а награвальнік размяшчаюць вакол яго. Спосабы нагрэву: індукцыйны токамі ВЧ, электронна-прамянёвы, радыяцыйны. Упершыню З.п. выкарыстана ў 1927 для ачысткі жалеза, пашырылася з 1952.
Схемы зоннай плаўкі: а — кантэйнернай (1 — труба, 2 — кантэйнер, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі); б — бястыгельнай (1 — труба, 2 — стрыжань, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́КТАР (ад лац. collector збіральнік),
1) установа, якая збірае і размяркоўвае што-н. (напр., бібліятэчны К.).
2) Асоба, што збірае і апісвае якія-н. узоры (напр., горныя пароды, глебы).
3) Частка ротара (якара) электрарухавікоў і генератараў пастаяннага (часам пераменнага) току, пераўтваральнікаў частаты эл. току і інш.Гл. таксама Калектарная машына.
4) Электрод паўправадніковага трыёда (транзістара) і некаторых звышвысокачастотных прылад (клістрона, лямпы бягучай хвалі і інш.).
5) Участак каналізацыйнай сеткі (труба, рэзервуар), куды падаюцца сцёкавыя воды з басейнаў каналізавання.
6) Дрэнажная труба ці канал, па якой ваду з асушальнай тэрыторыі (гл.Асушальная сістэма) адводзяць за яе межы.
7) Падземная галерэя, куды ўкладваюць кабелі сувязі (К. сувязі) ці трубы — водаправодныя, газавыя і інш. (К. агульны). 8) Назва некаторых тэхн. прылад для размеркавання (напр., усмоктвальныя К.) ці збірання і адводу газаў (выпускны К. рухавіка ўнутр. згарання).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ру́ра ’труба’ (Цых.), ру́рка ’цыліндрычная трубка’ (Нас.), ’трубка, люлька’ (Сцяшк.). Запазычана з польск.rura, rurka, што адпавядаюць сучаснаму нямецкаму Rohr або Röhre ’труба’ (Брукнер, 469). Сюды ж рурцэ́нґі ’разнавіднасць абцугоў’: рурцэнґамі можна трупку закруціць (нясвіж., Нар. словатв.).