МАРГРЭ́ТЭ II (Margrethe; н. 16.4.1940, Капенгаген),
каралева Даніі (з 1972). З дынастыі Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургаў. Дачка Фрэдэрыка IX. Д-р права Кембрыджскага (1975) і Лонданскага (1980) ун-таў. Вучылася ў Капенгагенскім, Орхускім (Данія), Кембрыджскім (Вялікабрытанія), Парыжскім (Сарбона) ун-тах, Лонданскай школе эканомікі і паліт.навук. Паводле канстытуцыйнай змены 1953 аб магчымасці перадачы дацкага прастола ў спадчыну па жаночай лініі з 1958 наследная прынцэса. На прастоле пасля смерці бацькі (п. 14.1.1972). У адпаведнасці з канстытуцыяй з’яўляецца і вярх. галоўнакамандуючым узбр.сіламі Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Любі́ста, любі́сцік, любі́сто́к, любы́сток, любі́сьнік, любі́стра ’расліна з сямейства парасонавых, Levisticum officinale Koch.’, якая ў народнай медыцыне выкарыстоўвалася як сродак для ўзбуджэння любоўных пачуццяў, як магічны сродак для барацьбы з цёмнымі сіламі, напр., як зелле для купання дзіцяці’ (ТСБМ, Грыг., Кіс., Бяльк., Нас., Мат. Гом., Бес., Некр., Юрч. Вытв., Растарг.; даўг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск.lubieszczek, lubistek, lubist, якія з с.-в.-ням.lübestecke, lübestëcco, lobistek, lubstöck ’тс’ (у іх ужо ў XV ст. назіраецца народная этымалогія да lieber, ням.lieb ’любы, мілы’, як і ў слав. назвах — да лю́бы, любі́ць) < с.-лац.lubisticum, libisticum < лац.ligusticum < Ligus ’з краіны Лігурыі’ (Слаўскі, 4, 350–351; тое ж А. К. (Мовознавство, 1967, 1, 83); Кюнэ (73), Махэк (Jména, 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БЕЛАРУ́СКІ ЗВОН»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 22.3.1921 да 24.2.1923 у Вільні на бел. мове (з 16.5 да 18.8.1921 не выходзіла). Рэдактар-выдавец Ф.Аляхновіч. Крытыкавала вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921. Супрацоўнічала з усімі дэмакр.сіламі, якія падтрымлівалі культ.-нац. адраджэнне Беларусі і яе права на самавызначэнне. Выкрывала антыбел. дэнацыяналізатарскую палітыку польск. ўрада. Асвятляла міжнар. і ўнутр. становішча, грамадска-паліт. рух на Беларусі. Інфармавала пра дзейнасць ТБШ, бел.тэатр. і муз. калектываў у Зах. Беларусі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СЕМ, Касім Абдэль Керым (Абд аль-Карым; 1914, Багдад — 9.2.1963), іракскі ваен. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1955). Удзельнік 2-й сусв. вайны (змагаўся супраць брыт. войск у 1941), араба-ізраільскай вайны 1948—49. 14.7.1958 узначаліў антыманархічны ваен. пераварот (гл.Іракская рэвалюцыя 1958) і 27.7.1958 абвясціў Ірак рэспублікай. У 1958—63 прэм’ер-міністр і адначасова міністр абароны Ірака, устанавіў у краіне дыктатарскі рэжым; падкрэсліваў іракскую самабытнасць і самастойнасць, што выклікала канфлікт з панараб. сіламі. У лют. 1963 скінуты ў выніку ваен. перавароту і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ДЫК АНЬ (Le Duc Anh; н. 1.12.1920, Хуа Цьен-Хюэ, В’етнам),
в’етнамскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі. Скончыў Акадэмію Ген. штаба Узбр. сіл СССР у Маскве. Удзельнік партыз. руху супраць японцаў у 2-ю сусв. вайну і вайны Супраціўлення супраць французаў (1946—54). У час В’етн. вайны 1964—73 камандаваў сіламіНацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. З 1976 на камандных і штабных пасадах у В’етн.нар. арміі, у 1980—86 нам. міністра, у 1987—92 міністр нац. абароны Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). У 1992—97 прэзідэнт СРВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВА́НСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1944,
міжгрэчаскае паліт. пагадненне, падпісанае 20 мая ў Ліване ў 2-ю сусв. вайну прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада, паліт. партый, Паліт.к-танац. вызвалення, Нац.-вызв. фронту, Грэч. нар.-вызв. арміі, ваен.-паліт.нацыяналіст. арг-цый. Прадугледжвала роспуск усіх ўзбр. атрадаў і стварэнне адзінай арміі, правядзенне плебісцыту аб будучым дзярж. ладзе краіны, фарміраванне ўрада нац. адзінства. Л.п. не ліквідавала прынцыповых рознагалоссяў паміж левымі і правымі паліт.сіламі, што пасля вызвалення Грэцыі (кастр. 1944) прывяло да вострай барацьбы за ўладу і грамадз. вайны 1946—49.
водарастваральныя арган. фарбавальнікі, здольныя афарбоўваць тэкстыльныя матэрыялы непасрэдна («прама», без пратраў) з водных раствораў. Сарбіруюцца валокнамі і ўтрымліваюцца на іх сіламі Ван-дэр-Ваальса, за кошт вадародных і інш. сувязей. Паводле хім. класіфікацыі — пераважна ды- і поліазафарбавальнікі (гл.Азафарбавальнікі), у т. л. металзмяшчальныя. Простыя для скарыстання, утвараюць афарбоўкі ўсіх колераў. Выкарыстоўваюць пераважна для афарбоўвання тэкст. матэрыялаў з цэлюлозных валокнаў (баваўняных швейных нітак, пражы, трыкатажнага палатна і інш.), радзей — з натуральнага шоўку і поліаміднага валакна. Пры дапамозе П.ф. можна афарбоўваць скуру і футравую аўчыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Цягацца некаторы час. Таксама Уладзя да работы Больш, чым да кніжак, меў ахвоты: Любіў ён з цэпам завіхацца, Або па лесе пацягацца.Колас.
2. Памерацца сіламі; паспаборнічаць. — А давайце, Паўліна Сямёнаўна, пацягаемся, хто каго перагоніць, — прапанаваў сакратар.Дуброўскі.Адны [са шпакоў] падладжваліся пад жаваранкаў, другія — пад драздоў, а некаторыя спрабавалі нават пацягацца ў песенным майстэрстве з салаўямі.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабуві́зм
[фр. babouvisme, ад G. Babeuf = прозвішча фр. камуніста-утапіста (1760—1797)]
філасофская тэорыя утапічна-камуністычнага кірунку, распрацаваная ў канцы 18 ст. у Францыі Г. Бабёфам, паводле якой сацыяльнай роўнасці можна дасягнуць шляхам рэвалюцыйнага перавароту сіламі змоўніцкай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРАФА́Т (Ясір) (н. 4.8.1929, г. Іерусалім),
лідэр нац.-вызв. руху Палесціны, старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Скончыў Каірскі ун-т (1955). Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай арг-цыі аль Фатах, вярх. галоўнакаманд. ўзбр.сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сак. 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нац. савета Палесціны (парламент у выгнанні) у ліст. 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільска-палесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўтаноміі Палесціны. Нобелеўская прэмія міру (1994, з І.Рабінам і Ш.Перасам).