экватарыяльнае сузор’е. Пачынаецца на Пд ад Паўночнай Кароны. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Складаецца з 2 частак (галава і хвост), падзеленых сузор’ем Змеяносца. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК (лац. Cancer),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка 3,5 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і Р. знаходзіцца бачнае простым вокам рассеянае зорнае скопішча М44 (Яслі). Імем Р. названы паўн. тропік Зямлі. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Löwem -n, -n
1) леў
2) Леў (сузор’е)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЛІЗНЯ́ТЫ (лац. Gemini),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў паўн. паўшар’і неба, паміж сузор’ямі Рака і Цяльца. Найбольш яркія зоркі — Полукс і Кастар (адпаведна 1-й і 2-й зорнай велічыні). З тэр. Беларусі добра відаць увосень, зімой і вясной (гл.Зорнае неба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БЫ (лац. Pisces),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркія зоркі 3,6; 3,7 і 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 75 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і Р. знаходзіцца пункт вясенняга раўнадзенства. З тэр. Беларусі відаць летам, увосень і ў пач. зімы. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Велісаза́р ’сузор’е (Плеяды?)’ (Касп.). Да назвы Плеяд і Арыёна (рус.волосажа́ры, укр.волосожа́р і г. д.). Этымалогія няпэўная. Гл. Фасмер, 1, 343.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛАСЫ́ ВЕРАНІ́КІ (лац. Corna Berenices),
невялікае сузор’еПаўн. паўшар’я неба. 50 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. Простым вокам назіраецца зорнае скопішча, магутныя тэлескопы выяўляюць пазагалактычныя туманнасці (галактыкі). У сузор’і Валасы Веранікі размешчаны Паўн. полюс Галактыкі. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сажо́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’ (ЛА, 1). Рус.тул.сожа́р, сажо́р ’тс’. Скарачэнне з валасажар (гл.). Фасмер, 3, 706 рускія словы выводзіць з стожа́р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЎДНЁВЫ КРЫЖ, Крыж (лац. Crux),
сузор’еПаўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 0,8; 1,3; 1,6; 2,8 візуальнай зорнай велічыні ўтвараюць характэрную фігуру ромба (ці крыжа). Больш доўгая перакладзіна П.К. амаль дакладна паказвае на Паўд. полюс свету. У межах П.К. знаходзіцца адна з самых блізкіх да нас цёмных пазагалактычных туманнасцей («Вугальны мяшок»). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа гор, старэйшая з 7 плеяд — дачок Атланта і Плеёны. Ад Зеўса нарадзіла бога Гермеса. Разам з сёстрамі-плеядамі ператворана ў аднайм.сузор’е. Рымляне атаясамлівалі М. з італійскай багіняй пладаноснай зямлі Маяй і прыносілі ёй ахвяры 1 мая. Ад яе імя назва месяца мая ў рым. календары, адкуль яна перайшла і ў сучасны бел. каляндар.