ТРОФАЭКАЛО́ГІЯ (ад троф... + экалогія), экалогія харчавання,
раздзел экалогіі, які вывучае сукупнасці трафічных ланцугоў у біягеацэнозах. Асн. праблемы Т.: суадносіны розных трафічных узроўняў папуляцый (трафічная структура), харч. спектры і аб’ём корму розных відаў, метады вызначэння тыпаў жыўлення, залежнасць інтэнсіўнасці і спектраў жыўлення ад абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя і інш. Фундаментальныя канцэпцыі Т. распрацаваў англ. эколаг Ч.Элтан (1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЭ́ІСТЫ БЕТО́Н,
від лёгкага бетону, структура якога характарызуецца наяўнасцю значнай колькасці (да 85% аб’ёму) сітавін (ячэек). Утвараецца пры зацвердзяванні ў аўтаклаве сумесі вяжучага (цэменту ці вапны), вады, сітавінаўтваральніка і крэменязёмістага кампанента. У залежнасці ад спосабу ўспучвання сыравіннай сумесі адрозніваюць газабетон і пенабетон. Выкарыстоўваюць для вырабу сценавых панэлей і блокаў, пліт перакрыццяў і цеплаізаляцыйных укладышаў у буд. канструкцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
будо́важ.
1. (структура) Bau m -(e)s; Áufbau m; Struktúr f -, -en;
2. (будынак, пабудова) Bau m -(e)s, -ten; Gebäude n -s, -, Báuwerk n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
стро́ма
(гр. stroma = падсцілка)
асноўная апорная структура органаў, тканак і клетак жывёл і раслін, напр. злучальная тканка залоз, бялковая аснова эрытрацытаў, спляценне гіфаў у многіх сумчатых грыбоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕРА́СІМАЎ Мікалай Васілевіч (2.12.1940, в. Хачэні Наўгародскай вобл., Расія — 18.4.1989),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследаваў метадалагічныя і тэарэт. праблемы вытв. адносін.
Тв.:
Общественные фонды потребления: необходимость, сущность, направление развития. Мн., 1978;
Совершенствование соцобеспечения семьи, здравоохранения, распределения и оплаты жилья. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНАТЫ́Т (ад імя франц. вучонага А.Карно),
мінерал падкласа ванадатаў, водны ванадат калію і урану, K2(UO2)2[VO4]2∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Структура субслаістая. Звычайна зямлістыя масы, зярністыя і парашкаватыя агрэгаты. Колер жоўты да зеленавата-жоўтага. Бляск цьмяны да зямлістага. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5 г/см³. Моцна радыеактыўны. Другасны мінерал, утвараецца ў зоне акіслення асадкавых радовішчаў. Руда ўрану, радыю, ванадыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБРАДАРЫ́Т,
поўнакрышталічная магматычная горная парода, анартазіт-лейкакратавая разнавіднасць габра. Складзена ў асноўным з лабрадору, а таксама піраксену, аўгіту, тытанамагнетыту, ільменіту і інш.Структура буйназярністая, тэкстура масіўная. Колер шэры да чорнага. Ірызацыя ў блакітна-сініх, радзей залацістых тонах. Шчыльн. 2,7—2,9 г/см³. Магматычнага паходжання. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-абліцовачны камень. Радовішчы ў Канадзе (п-аў Лабрадор), на Украіне, у Фінляндыі, ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭ́МБАЎСКІ ЗРУХузроўняў энергіі,
невялікія адрозненні энергій электрона ў атаме вадароду і вадародападобных атамах для некаторых станаў, у якіх, паводле Дзірака ўраўнення, энергіі павінны супадаць. Эксперыментальна выяўлены ў 1947 У.Ю.Лэмбам і амер. фізікам Р.Рызерфардам і тэарэтычна растлумачаны Г.А.Бетэ. У квантавай электрадынаміцы Л.з. тлумачыцца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану электрона. Гл. таксама Тонкая структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАКУЛІ́Т (ад лац. novacula востры нож, брытва), Арканзаскі камень, крамяністы сланец,
шчыльная белая крамяністая асадкавая горная парода. Структура складзена з агрэгатаў хаатычна арыентаваных поліэдрычных зерняў кварцу блізкіх памераў (1,5—3 мкм) з рэзкімі межамі паміж імі. Парода ўтворана з крэменязёму, які паступаў у басейн асадканамнажэння пры вулканічных працэсах. Выкарыстоўваецца як тачыльны камень і найтанчэйшы абразіў. Найб. радовішча Н. ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІРЫ́Т (porphyrite),
палеатыпныя эфузіўныя сярэднія і асноўныя горныя пароды, у структуры якіх буйныя ўкрапанікі плагіяклазу, рагавой падманкі або піраксену ў тонказярністай масе, якая складзена з тых жа мінералаў і змененага шкла (парфіравая структура). Паводле складу аналагічнай кайнатыпнай пароды адрозніваюць П. базальтавы, андэзітавы і інш. П. наз. таксама гіпабісальныя, жыльныя сярэднія і асноўныя горныя пароды (габрапарфірыт, дыярытавы П. і інш.) з парфіравай структурай.